![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2022-09
Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Copyright © 2022 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Беларуская журналістка і актывістка Яўгенія Доўгая разам з мастачкай Ганнай Татур і ўкраінскімі калегамі запусцілі ў сеціве сайт пра палітзняволеных беларусак. Сайт Politwomen.org працуе на дзвюх мовах – беларускай і ўкраінскай. На дадзены момант на ім размешчаны гісторыі 95 жанчын. На старонцы можна напісаць ліст да зняволеных беларусак, даведацца іх навіны. “Лістуйце палітвязням, падтрымлівайце іх сем’і, расказвайце іх гісторыі. Гэта нашы героі і гераіні! Салідарнасць, любоў, вытрымка і чалавечнасць – наша зброя і ўратаванне”, – адзначыла Яўгенія Доўгая. Раней Яўгенія Доўгая і Ганна Татур распачалі свой праект у Instagram. Аўтаркі намагаліся прыцягнуць увагу да беларускіх жанчын, якія знаходзяцца за кратамі,зрабіць так, каб пра палітвязенак не забыліся ў час вайны. На сёння Instagram “Палітвязынкі” мае больш за тысячу падпісчыкаў. Падтрымаць праект можна праз Патрэон і Пэйпал.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Другі год запар фэст праходзіць паза Беларуссю. Гэтым разам Стральцоўскі фэстізноў прыняла Вільня, адкрыццё адбылося 10 лютага ў Саюзе пісьменнікаў Літвы. “Вельмі радая, што пры любых абставінах гэты фестываль адбываецца. Мы жывём у горадзе, які заўсёды быў адкрыты ўсім нацыям і ўсім культурам, – зазначыла падчас адкрыцця фэсту кіраўнічка Саюзу пісьменнікаў Літвы Бірутэ Ёнушкайтэ-Аўгусцінене. – Радая, што наш Саюз пісьменнікаў можа адч... Болей »
22 студзеня на віленскіх могілках Росы адбыліся ўрачыстасці ў гонар 160гадовага юбілею пачатку паўстання 1863-1864 гадоў. У іх узялі ўдзел презідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэм’ерміністарка Літвы Інгрыда Шыманітэ, лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі каталіцкай царквы і дыпламатычнага корпусу. Удзельнікі ўрачыстасцяў усклалі вянкі і кветкі да месца пахавання Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў... Болей »
Як і раней, на нашым сайце можна аператыўна даведацца пра навіны з жыцця беларусаў і беларускіх суполак за мяжой, атрымаць анонсы важных падзей у беларускай эміграцыі і прачытаць пра важныя для беларусаў замежжа падзеі на Радзіме. І, вядома, таксама атрымаць інфармацыю пра бягучую дзейнасць Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Цягам некалькіх тыдняў сайт будзе працаваць у тэставым рэжыме. Пакрысе будуць дадавацца новыя раздзелы ... Болей »
3 снежня адышоў на вечны спачын шматгадовы старшыня Беларускага інстытуту навукі і мастацтва (БІНіМ) доктар Вітаўт Кіпель, навуковец, доктар мінералогіі, даследчык і дзеяч беларускай эміграцыі ў Нямеччыне, Бельгіі і ЗША. Яму было 95 гадоў. Няспынная навуковая, даследчыцкая і грамадская дзейнасць спадара Вітаўта Кіпеля зрабіла каласальны ўнёсак у беларускую культуру, а беларускае навуковае міграцыязнаўства, пачынальнікам якога ён па п... Болей »
Шаноўныя ўдзельнікі Першага З’езда беларусаў Чэхіі! Сардэчна вітаем вас ад Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”! Гістарычна склалася так, што бытаванне беларускай грамады на чэшскай зямлі – з’ява цалкам натуральная. Сюды па навуку ездзілі студэнты ВКЛ яшчэ ў сярэднявеччы, а сто гадоў таму гэтая зямля была цэнтрам беларускага эмігранцкага руху. Менавіта ў Празе знайшлі прытулак урад і прэзідыюм БНР. Урэшце, кожны беларус з маленств... Болей »
Падобныя Сустрэчы пачалі ладзіцца беларускай эміграцыяй у ЗША і Канадзе з 1 952 года. Мерапрыемства сабрала беларусаў ад Флорыды да Таронта, якія прыехалі, каб пабачыць адзін аднаго, абмяняцца думкамі і ідэямі. Арганізатарам падзеі выступіла БеларускаАмерыканскае Задзіночанне (BAZA) пры падтрымцы Згуртавання беларусаў Канады. Сустрэча прайшла 34 верасня ў Беларускім цэнтры пры саборы Св. Ефрасінні Полацкай у СаўтРыверы (НьюДжэрсі) з... Болей »
Еўрапейская рада пісьменнікаў (European Writers' Council (EWC)) распачынае праект #FreeAllWords дзеля падтрымкі ўкраінскіх і беларускіх аўтараў, якія працягваюць займацца творчасцю ва ўмовах расійскай ваеннай агрэсіі на тэрыторыі Украіны і жорсткага падаўлення свабоды слова і самавыражэння з боку беларускай дзяржавы. Галоўная мэта #FreeAllWords – даць удзельнікам праекта пляцоўку, з дапамогай якой яны змогуць распавядаць еўрапейскай аўд... Болей »
4 ліпеня юбілей святкуе вядомая грамадская дзяячка і гісторык Ганна Сурмач! Спадарыня Ганна больш за дзесяць гадоў узначальвала Цэнтральны дзяржаўны архіўмузей літаратуры і мастацтва Беларусі, пасля кіравала суполкай чэшскіх беларусаў “Скарына”, шмат гадоў займала пасаду старшыні Галоўнай управы Беларуска-Амерыканскага задзіночання (БАЗА) і была галоўнай рэдактаркай легендарнай газеты “Беларус”. Яе аўтарству належаць кнігі “Беларусь ... Болей »
“Будзьма беларусамі” запускае тэлеграмбот“Будзьма разам!”, які дапаможа падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра цікавыя беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце! Ад 2020 года Беларусь зазнала масавую хвалю эміграцыі. Безліч нашых суродзічаў на ўласным досведзе зразумелі, як цяжка на новым месцы ўліцца ў мясцовае жыццё, адшукаць сяброў ды паплечнікаў, не згубіць сувязяў з беларускім асяродк... Болей »
Вядомыя беларусы пра адыход Станіслава Шушкевіча. Гісторык, былы дэпутат Вярхоўнага Савету і грамадскі дзеяч Алег Трусаў: “Сёння ў лепшы свет адышоў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, які вярнуў беларускую мову ў палітычнае жыццё нашай краіны. Яго імя назаўсёды ўвайшло ў нашу гісторыю”. Журналістка Вольга Швед: “Спадар Станіслаў, дзякуй за ўсё! За знішчэнне монстра, за беларускую школу, за кароткі подых дэмакратыі. Г... Болей »