Вайцяшонак Марыя

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Марыя Вайцяшонак.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў / Правдивая история Страны Хламов

Антыўтопія/ Антиутопия

Мінкін Алег, Галкоў Віктар

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2022

Выдавец: Выдавецкае агенцтва «Экапрэс»

Памеры: 320 с.

ISBN: 978-83-962816-8-5

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2022 by Алег Мінкін, Віктар Галкоў, А. Аблажэй - малюнкі, Выдавецкае агенцтва «Экапрэс» - афармленне

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Антыўтопія „Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў” („Правдивая история Страны Хламов”) была напісаная ў часы г. зв. „перабудовы”, калі замест „турмы народаў” – Саюзу савецкіх сацыялістычных рэспублікаў – на мапе сьвету зьявілася пятнаццаць незалежных дзяржаваў. Упершыню рускамоўны варыянт антыўтопіі пабачыў сьвет у 1991 г. у Кішынёве (малая радзіма Віктара Галкова, цяпер вядомага расейскага паэта). У 1994 г., у Менску, быў надрукаваны беларускамоўны варыянт антыўтопіі „Праўдзівая гісторыя Краіны хлудаў”. Творчае супрацоўніцтва літаратараў дазволіла на аснове невялікага мястэчка стварыць цэлы сьвет: непераадольна адмежаваную ад навакольля Высокім квадратным парканам Краіну Хлудаў. (Прадмова, фрагмент)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле / BY
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле / RU