be
pdf

Водападзел

Мартысевіч Марыя
вершы

“Водападзел” – пятая паэтычная кніга Марыі Мартысевіч. Зьмяшчае вершы, якія пісаліся з 2006 па 2021 год. Аўтарка лічыць, што падводзіць рысу пад пэўным пэрыядам сваёй творчасьці. Сур’ёзна-іранічныя паэтычныя тэксты натхнёныя роднымі для яе мясьцінамі на Віцебшчыне, на Палессі, маюць прапіску на вуліцах Менска, дзе расла, жыла і творча кшталтавалася паэтка. Марыя Мартысевіч нарадзілася ў 1982 годзе. Раней выдала чатыры кнігі паэзіі: “Цмокі лятуць на нераст” (2008), “Амбасада” (2011), “Сарматыя” (2018), “Як пазбыцца Маматута” (2020).

Беларускія аўтары: Мартысевіч Марыя
Выдаўцы і выдавецтвы: Polackija Labirynty
  • Месца выхаду: Варшава
  • Дата выхаду: 2022
  • Выдавец: Polackija Labirynty
  • Памеры: 130 с.
  • ISBN: 978-83-965621-0-4
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2022 by Марыя Мартысевіч
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Прыватны каталёг
  • Дадатковая даведка: Аўтарка дзякуе Нацыянальнаму цэнтру культуры Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы за магчымасьць ажыцьцявіць гэтае выданьне ў межах стыпэндыяльнай праграмы для творцаў Gaude Polonia. Кніга друкуецца ў аўтарскай рэдакцыі. Вёрстку і афармленьне вокладкі зрабілі добрыя людзі.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org