Фіёнік Дарафей

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Дарафей Фіёнік.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Наша Слова.pdf, 29 / 2022

Наша Слова.pdf

29 / 2022

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2022-07-20

Copyright © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

10 ліпеня ў касцёле Святой Тройцы ў Радашковічах, дзе 12 ліпеня 1882 года быў ахрышчаны нацыянальны геній Янка Купала, быў усталяваны і асвечаны памятны знак. Барыльеф быў выкананы скульптарам Сяргеем Гумілеўскім. - Гэта праца знакавая для мяне, - адзначыў Сяргей Гумілеўскі. - Мой бацька Леў Гумілеўскі не аднойчы звяртаўся ў сваёй творчасці да вершаў і паэмаў Янкі Купалы. Да 140-годдзя з дня нараджэння паэта барэльеф быў асвечаны кс. Юрыяем Быкавым і адкрыты для агляду. Шмат гасцей з Менска і Радашковічаў наведалі традыцыйны Купалаў фэст, які праводзіць штогод у ліпені пробашч парафіі Св. Тройцы ксёндз Юры Быкаў дзеля ўшанавання памяці Янкі Купалы і для духоўнага разважання над творчасцю паэта і прарока, які нарадзіўся на гэтай зямлі, быў ахрышчаны ў касцёле Святой Тройцы, напісаў у раннім перыядзе шмат пранікнёных твораў на духоўную, хрысціянскую тэматыку, але гэтыя тэмы былі выцеснены часова савецкай рэчаіснасцю, і зараз атрым-ліваюць у чытачоў належнае асэнсаванне.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Наша Слова.pdf, 31 / 2022

Наша Слова.pdf

31 / 2022

31 ліпеня споўнілася 220 гадоў з дня нараджэння філамата, удзельніка паўстання 1830-1831 гадоў, беларускага, польскага і чылійскага навукоўца-даследчыка, геолага, мінеролага, рэктара чылійскага ўніверсітэта, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі (1802-1889). Родам Ігнат Дамейка быў з вёскі Мядзведка Карэліцкага раёна. У сем гадоў Ігнат Дамейка страціў бацьку, выхоўваўся ў бацькавых братоў. Адзін з іх, таксама Ігнат Дамейка, узяў яго д... Болей »


pdf
Наша Слова.pdf, 30 / 2022

Наша Слова.pdf

30 / 2022

Дэкларацыя абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і поўнасць дзяржаўнай улады Рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцтва яе законаў, незалежнасць у знешніх адносінах і рашучасць стварыць прававую дзяржаву. Прыняцце Дэкларацыі азначала вяршэнства права Рэспублікі над правам СССР. Было ўсталявана размежаванне заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, што з'яўляецца найважнейшым прынцыпам існавання правав... Болей »


pdf
Наша Слова.pdf, 28 / 2022

Наша Слова.pdf

28 / 2022

9 і 10 ліпеня ўся ўвага была прыкавана да маленькага аграгамястэчка Александрыя ў Шклоўскім раёне. У кожным куточку купальскай пляцоўкі адбывалася нешта цікавае і ўнікальнае. Александрыя сабрала на святочнае Купалле тысячы гасцей. Грыміць купальскі кірмаш, у паветры лунаюць смачныя пахі, адусюль нясуцца спевы ў народных рытмах. Трынаццаты па ўліку фестываль "Александрыя збірае сяброў" па-беларуску сардэчна і гасцінна вітаў усіх, хто паж... Болей »


pdf
Наша Слова.pdf, 27 / 2022

Наша Слова.pdf

27 / 2022

Янка Купала, сапр. Іван Дамінікавіч Луцэвіч (25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882, фальв. Вязынка былой Радашковіцкай воласці (цяпер Маладзечанскі раён, Менская вобласць) - 28 чэрвеня 1942, Масква) - беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літа-ратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН БССР (1928), АН УССР (1929). Лаўрэат Сталінскай прэміі... Болей »


pdf
Наша Слова.pdf, 26 / 2022

Наша Слова.pdf

26 / 2022

22 чэрвеня... У гэты дзень у краіне ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод. Да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў ДУК "Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы" праходзіў цыкл тэматычных мерапрыемстваў і кніжна-ілюстрацыйных выстаў. Чаму неабходна казаць пра генацыд б... Болей »


pdf
Наша Слова.pdf, 25 / 2022

Наша Слова.pdf

25 / 2022

Вось ужо ў пяты раз адбыўся на Смаргоншчыне "Кушлянскі фэст" - свята, прысвечанае аднаму з заснавальнікаў беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу. "Усім будзе чутна: ад краю да краю" - пад такімі словамі паэта адбылася імпрэза ў ягонай музеі-сядзібе. Для ўсіх ахвочых загадчык музея Аляксандр Жамойцін правёў экскурсію. Паглядзець ёсць што: дом захаваўся амаль такім жа, якім быў пры гаспадары. Растуць дрэвы, пасаджаныя Францішкам Багуш... Болей »


pdf
Наша Слова.pdf, 24 / 2022

Наша Слова.pdf

24 / 2022

У Маладзечна 10-11 чэрвеня праходзіў ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. У гэтым годзе форум упершыню ладзіўся без яго ідэйнага натхняльніка, народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга. Памяць легендарнага дырыжора ўшанавалі прэзентацыяй дакументальнай стужкі і выстаўкай, якая распавядае пра асобу маэстра. На фестывальных пляцоўках размясціліся экспазіцыі, прысвечаныя важным для гісторыі нашай краіны датам - 140-годдзю... Болей »


pdf
Наша Слова.pdf, 23 / 2022

Наша Слова.pdf

23 / 2022

5 чэрвеня - дзень памяці прападобнай Ефрасінні Полацкай, нябеснай заступніцы зямлі беларускай. Ефрасіння стала першай усходнеславянскай жанчынаю, якую праваслаўная царква абвясціла святой. Яе прызнае святой і каталіцкая царква. Ефрасіння Полацкая (у міру Прадслава), нарадзілася каля 1104 года ў Полацку ў княжай сям'і, але Прадслава абрала для сябе іншае жыццё: пад імем Ефрасінні таемна ад бацькоў прыняла манаскі пострыг. За манастырскім... Болей »


pdf
Наша Слова.pdf, 22 / 2022

Наша Слова.pdf

22 / 2022

29 траўня ў Менску адбылася працэсія, удзельнікі якой на чале з Мітрапалітам Менска-Магілёўскім арцыбіскупам Юзафам Станеўскім прайшлі па праспекце Незалежнасці ад Залатой Горкі - да Чырвонага касцёла. Хоць звычайна падобныя працэсіі праводзяцца ва ўрачыстасць Божага Цела, якая сёлета прыпадае на 16 чэрвеня, аднак у Менску працэсія традыцыйна прайшла ў апошні тыдзень траўня. Апошнія два гады працэсію не праводзілі, афіцыйна - з прычыны ... Болей »


pdf
Наша Слова.pdf, 21 / 2022

Наша Слова.pdf

21 / 2022

20 траўня маёнтак Дамбавецкага ў Бердаўцы запрасіў на творчую імпрэзу. Сустракалі гасцей Аляксандр і Марыя Дамбавецкія. Маршрут насустрач музейнай ночы ўключаў пяць пляцовак. У прысядзібным парку адбыўся паркавы шпацыр. Сярэднявечныя танцы прадставіла народная аматарская студыя рыцарскіх мастацтваў і сярэднявечнага мадэлявання "Dies Magna". У склепе сядзібы ўсіх чакалі прывіды палаца Дамбавецкага і магічныя гісторыі пра іх з'яўленне. ... Болей »