Баршчэўская Ніна

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Ніна Баршчэўская.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Крывінка, 8 (289) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

8 (289) 2022

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2022-06

Copyright © 2022 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

«Ёсць вёсачка Русілкі, дзівосны край такі. У чэрвені — касілкі, у ліпені — стагі. Дзяўчат русавалосых, хоць шмат, а нарасхоп. А хлопцы — у пракосах, а хлопцы — каля коп...» Вось гэтыя радочкі з верша «Русілкі» Барыса Беляжэнкі, прысвечанага гэтай вёсцы, круціліся ў мяне ў галаве, пакуль я круціў педалі свайго ровара да Русілак праз Новыя Ранчыцы і Дабрыгоры. Вёска Русілкі ляжыць за нейкіх 10 км на поўдзень ад Бешанковічаў. Зусім побач з ёй размяшчаюцца славутыя Дабрыгоры, дзе калісьці больш за 100 гадоў таму доктар Пётр Красавіцкі заклаў парк, сёньня вядомы як парк Саломінка. А за нейкіх 300 метраў ад парка, на другім беразе Крывінкі, стаіць царква. Сучасны выгляд яна набыла напрыканцы мінулага стагоддзя, дзякуючы працы Мікалая Бондара. А раней яна ўяўляла сабой пафарбаваны чырвонай охрай будынак, дзе было штосьці накшталт калгаснага склада. Праўда, за апошнія гады запусьценьне прыйшло і сюды. Як бачым, вакол царквы зьнікла агароджа — згніла. А вось парку Саломінка пашанцавала менш. Ён дасёньня існуе ў паўжывым выглядзе. І абсалютна анікому тут ягонае існаваньне не патрэбна.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Крывінка, 7 (288) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

7 (288) 2022

У слынным Астроўне, дзе некалі нарадзіўся сам Леў Сапега, сярэдняй школе прысвоілі імя Канстанціна Абазоўскага. Зразумела, што лепшай памяццю для лётчыка было б наданне ягонага імя той школе, дзе ён сам калісьці працаваў. Але Плісская школа сёньня ўжо закрытая. Адкрытым застаецца толькі пытанне: чаму над вырашэннем гэтага відавочнага пытання думалі амаль 80 гадоў? Канстанцін Антонавіч Абазоўскі нарадзіўся 1-га кастрычніка 1919 года ў ... Болей »


pdf
Крывінка, 6 (287) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

6 (287) 2022

Калі размаўляю з людзьмі пра вайну, адразу пытаюся: "Дык хто на каго напаў?" Людзі часта спрабуюць сысьці ад прамога адказу, але, калі я настойваю, то ўсё ж адказваюць. І часта я чую такое: "Україна на Расію". Пытаюся далей: "А хто такія бандэраўцы?" І чаго толькі ні чую ў адказ. А калі просяць адказаць мяне, тлумачу: "Бандэраўцамі прапаганда называе тых, хто сёньня размаўляе на ўкраінскай мове." Калісьці (больш за 70 гадоў таму) на Ўкр... Болей »


pdf
Крывінка, 5 (286) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

5 (286) 2022

Напрыканцы мінулага года выявілася, што ўсе апошнія гады перавоз праз Дзьвіну ў Бешанковічах ажыццяўляўся самаробнай драўлянай лодкай. Пракуратура такі перавоз забараніла. Па даследванню пракуратуры, лодка, якой перавозілі людзей, не адпавядала патрабаванням бяспекі. Прычым, згодна з наяўным суднавым білетам тэхнічны агляд судна неабходна было правесці яшчэ ў маі 2010 года — г.зн. тады, калі і была арганізавана лодачная пераправа. Атрым... Болей »


pdf
Крывінка, 4 (285) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

4 (285) 2022

Віцебскае абласное ўпраўлене статыстыкі апублікавала статыстычныя даныя за першы месяц 2022 года. Гэтыя даныя шмат могуць паведаміць, напрыклад, пра стан жывёлагадоўлі на Віцебшчыне. Першы паказчык датычыцца вытворчасці малака па раёнах вобласці. Тут на першым месцы Віцебскі раён, дзе на малачнотаварных фермах за месяц атрымалі 7328 тон малака. Другое ў Аршанскага раёна 6 609 тон, трэццяе — Верхнедзвінскі раён — 4887. У Гарадоцка... Болей »


pdf
Крывінка, 3 (284) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

3 (284) 2022

24-га лютага Расія напала на Украіну, у тым ліку і з беларускай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні разгарнуліся на вялізнай лініі фронту – ад Чорнага мора, уздоўж усёй расейска-украінскай мяжы і з нашага Палесся. Пуцін, які аддаў загад на вайну, кіраваўся нейкімі дзіўнымі матывамі. Нібыта ўладу на Ўкраіне захапілі бандыты, якіх трэба знішчыць, а ўкраінскі народ толькі і чакае гэтага. Але першыя дні вайны паказалі адваротнае. Украінскі народ згу... Болей »


pdf
Крывінка, 2 (283) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

2 (283) 2022

На сустрэчы-нарадзе з навукоўцамі ў Нацыянальнай акадэміі навук, якая адбылася ў студзені 2022 года, Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра беларускую мову ў грамадстве. «Вы павінны разумець, што тое, што нас адрознівае ад іншых — гэта ёсць беларуская мова», — сказаў ён па-беларуску. «Беларуская мова — гэта тое, што адрознівае беларусаў ад астатніх. Таму трэба падумаць над тым, як зрабіць так, каб кожны беларус ведаў сваю мову», — сказа... Болей »


pdf
Крывінка, 1 (282) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

1 (282) 2022

У Бешанковіцкім раёне летась за 11 месяцаў знесена толькі чатыры старыя пустуючыя хаты. Не прададзена ніводнай. «Віцебскія весці» пішуць, што ў Аршанскім раёне знесены 103 пустуючыя хаты, у Сенненскім — 42, Талачынскім і Докшыцкім — па 39, у Лёзненскім — 31. Хаця, на маю думку, ганарыцца такім «подзьвігам» ня варта. Лепш праводзіць такую палітыку, пры якой пустуючых хацін будзе вобмаль. Усяго старых і пустых хацін на кане... Болей »


pdf
Крывінка, 17 (281) 2021

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

17 (281) 2021

У другім нумары часопісу «ARCHE» за 2021 год быў апублікаваны артыкул Алеся Мікуса «Адкуль Бешанковічы». Пра што ён разважаў? Гэты тапонім (назва Бешанковічы) з'явіўся з часоў першай паловы 15-га стагоддзя, калі на рубяжах Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) рассялялі старалітоўскіх памежнікаў, надаючы там ім землі. Гэтых тапонімаў амаль няма на Задзьвінні, а па левым беразе Дзьвіны яны ідуць досыць раўнамерна, цэлымі "гнёздамі". Асаблі... Болей »


pdf
Крывінка, 16 (280) 2021

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

16 (280) 2021

Каля 40 цэнтнераў з гектара збожжа атрымалі сёлета ў “Тэрра Ностра”. Зміцер Саладкоў – галоўны аграном сялянска-фермерскай гаспадаркі “Тэрра Ностра” Бешанковіцкага раёна: "Мы маем паказчыкі вышэй за сярэднеабласныя. У прыватнасці, сярэдняя ўраджайнасць збожжавых каля 40 цэнтнераў. Азімыя лепш урадзілі, падвяла ярына: амаль 30 цэнтнераў на круг. У нас азімы клін займае 70 працэнтаў у структуры пасяўных плошчаў. Гэта і дапамагло ... Болей »


pdf
Крывінка, 15 (279) 2021

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

15 (279) 2021

У далёкім 2015 годзе газета “Савецкая Беларусь” пісала: “Раён, які раней нічым асаблівым не вызначаўся, даў прырост малака 5 працэнтаў да папярэдняга года і стаў па гэтым паказчыку не толькі адным з лепшых у вобласці, але і ўвайшоў у трыццатку ў рэспубліцы. Дасягненне тым больш прыемнае, што яго забяспечылі не толькі за кошт адной-дзвюх моцных гаспадарак, такіх як ЗАТ “АСБ-АграНаватар”, дзе сёння дояць па 17 кілаграмаў малака ад каровы,... Болей »