Фіёнік Дарафей

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Дарафей Фіёнік.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Наша Слова.pdf, 22 / 2022

Наша Слова.pdf

22 / 2022

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2022-06-01

Copyright © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

29 траўня ў Менску адбылася працэсія, удзельнікі якой на чале з Мітрапалітам Менска-Магілёўскім арцыбіскупам Юзафам Станеўскім прайшлі па праспекце Незалежнасці ад Залатой Горкі - да Чырвонага касцёла. Хоць звычайна падобныя працэсіі праводзяцца ва ўрачыстасць Божага Цела, якая сёлета прыпадае на 16 чэрвеня, аднак у Менску працэсія традыцыйна прайшла ў апошні тыдзень траўня. Апошнія два гады працэсію не праводзілі, афіцыйна - з прычыны пандэміі. Нядзельнай раніцай вернікі з усіх каталіцкіх парафій беларускай сталіцы сабраліся на цвінтары пры менскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы, дзе на палявым алтары адбылася святая Імша. Цэлебрацыю ўзначаліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Разам з ім Эўхарыстыю цэлебравалі Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек, а таксама каля трох дзясяткаў святароў лацінскага і ўсходняга абрадаў. Гамілію на святой Імшы арцыбіскуп Станеўскі прысвяціў самаму вялікаму сакрамэнту Касцёла, які нездарма называецца Найсвяцейшым. Іерарх зазначыў, што, праслаўляючы Найсвяцейшы Сакрамэнт, вернікі вызнаюць у ім прысутнасць Бога, Яго валадаранне, Ахвяру, любоў і ўсемагутнасць.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Наша Слова.pdf, 31 / 2022

Наша Слова.pdf

31 / 2022

31 ліпеня споўнілася 220 гадоў з дня нараджэння філамата, удзельніка паўстання 1830-1831 гадоў, беларускага, польскага і чылійскага навукоўца-даследчыка, геолага, мінеролага, рэктара чылійскага ўніверсітэта, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі (1802-1889). Родам Ігнат Дамейка быў з вёскі Мядзведка Карэліцкага раёна. У сем гадоў Ігнат Дамейка страціў бацьку, выхоўваўся ў бацькавых братоў. Адзін з іх, таксама Ігнат Дамейка, узяў яго д... Болей »


pdf
Наша Слова.pdf, 30 / 2022

Наша Слова.pdf

30 / 2022

Дэкларацыя абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і поўнасць дзяржаўнай улады Рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцтва яе законаў, незалежнасць у знешніх адносінах і рашучасць стварыць прававую дзяржаву. Прыняцце Дэкларацыі азначала вяршэнства права Рэспублікі над правам СССР. Было ўсталявана размежаванне заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, што з'яўляецца найважнейшым прынцыпам існавання правав... Болей »


pdf
Наша Слова.pdf, 29 / 2022

Наша Слова.pdf

29 / 2022

10 ліпеня ў касцёле Святой Тройцы ў Радашковічах, дзе 12 ліпеня 1882 года быў ахрышчаны нацыянальны геній Янка Купала, быў усталяваны і асвечаны памятны знак. Барыльеф быў выкананы скульптарам Сяргеем Гумілеўскім. - Гэта праца знакавая для мяне, - адзначыў Сяргей Гумілеўскі. - Мой бацька Леў Гумілеўскі не аднойчы звяртаўся ў сваёй творчасці да вершаў і паэмаў Янкі Купалы. Да 140-годдзя з дня нараджэння паэта барэльеф быў асвечаны кс. Юр... Болей »


pdf
Наша Слова.pdf, 28 / 2022

Наша Слова.pdf

28 / 2022

9 і 10 ліпеня ўся ўвага была прыкавана да маленькага аграгамястэчка Александрыя ў Шклоўскім раёне. У кожным куточку купальскай пляцоўкі адбывалася нешта цікавае і ўнікальнае. Александрыя сабрала на святочнае Купалле тысячы гасцей. Грыміць купальскі кірмаш, у паветры лунаюць смачныя пахі, адусюль нясуцца спевы ў народных рытмах. Трынаццаты па ўліку фестываль "Александрыя збірае сяброў" па-беларуску сардэчна і гасцінна вітаў усіх, хто паж... Болей »


pdf
Наша Слова.pdf, 27 / 2022

Наша Слова.pdf

27 / 2022

Янка Купала, сапр. Іван Дамінікавіч Луцэвіч (25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882, фальв. Вязынка былой Радашковіцкай воласці (цяпер Маладзечанскі раён, Менская вобласць) - 28 чэрвеня 1942, Масква) - беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літа-ратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН БССР (1928), АН УССР (1929). Лаўрэат Сталінскай прэміі... Болей »


pdf
Наша Слова.pdf, 26 / 2022

Наша Слова.pdf

26 / 2022

22 чэрвеня... У гэты дзень у краіне ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод. Да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў ДУК "Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы" праходзіў цыкл тэматычных мерапрыемстваў і кніжна-ілюстрацыйных выстаў. Чаму неабходна казаць пра генацыд б... Болей »


pdf
Наша Слова.pdf, 25 / 2022

Наша Слова.pdf

25 / 2022

Вось ужо ў пяты раз адбыўся на Смаргоншчыне "Кушлянскі фэст" - свята, прысвечанае аднаму з заснавальнікаў беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу. "Усім будзе чутна: ад краю да краю" - пад такімі словамі паэта адбылася імпрэза ў ягонай музеі-сядзібе. Для ўсіх ахвочых загадчык музея Аляксандр Жамойцін правёў экскурсію. Паглядзець ёсць што: дом захаваўся амаль такім жа, якім быў пры гаспадары. Растуць дрэвы, пасаджаныя Францішкам Багуш... Болей »


pdf
Наша Слова.pdf, 24 / 2022

Наша Слова.pdf

24 / 2022

У Маладзечна 10-11 чэрвеня праходзіў ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. У гэтым годзе форум упершыню ладзіўся без яго ідэйнага натхняльніка, народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга. Памяць легендарнага дырыжора ўшанавалі прэзентацыяй дакументальнай стужкі і выстаўкай, якая распавядае пра асобу маэстра. На фестывальных пляцоўках размясціліся экспазіцыі, прысвечаныя важным для гісторыі нашай краіны датам - 140-годдзю... Болей »


pdf
Наша Слова.pdf, 23 / 2022

Наша Слова.pdf

23 / 2022

5 чэрвеня - дзень памяці прападобнай Ефрасінні Полацкай, нябеснай заступніцы зямлі беларускай. Ефрасіння стала першай усходнеславянскай жанчынаю, якую праваслаўная царква абвясціла святой. Яе прызнае святой і каталіцкая царква. Ефрасіння Полацкая (у міру Прадслава), нарадзілася каля 1104 года ў Полацку ў княжай сям'і, але Прадслава абрала для сябе іншае жыццё: пад імем Ефрасінні таемна ад бацькоў прыняла манаскі пострыг. За манастырскім... Болей »


pdf
Наша Слова.pdf, 21 / 2022

Наша Слова.pdf

21 / 2022

20 траўня маёнтак Дамбавецкага ў Бердаўцы запрасіў на творчую імпрэзу. Сустракалі гасцей Аляксандр і Марыя Дамбавецкія. Маршрут насустрач музейнай ночы ўключаў пяць пляцовак. У прысядзібным парку адбыўся паркавы шпацыр. Сярэднявечныя танцы прадставіла народная аматарская студыя рыцарскіх мастацтваў і сярэднявечнага мадэлявання "Dies Magna". У склепе сядзібы ўсіх чакалі прывіды палаца Дамбавецкага і магічныя гісторыі пра іх з'яўленне. ... Болей »