![]() |
![]() |
Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2022-03
Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
Copyright © 2022 by Дзвінскі ўзгорак
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Шэраг допісаў фотамастака Віктара Барысенкава на старонцы ў Фэйсбуку прысвечаныя разважанням пра адбыванне арышту ў Віцебскім ІЧУ, які часова месціцца на тэрыторыі СІЗА-2. 46 асобных, адмыслова пранумараваных пастоў – гэта не столькі апісанне быту або распарадаку дня ў ізалятары, колькі рэфлексіі аўтара пра тое, як ён апынуўся за кратамі, з якім стаўленнем да сябе сутыкнуўся і ці лічыць справядлівым пакаранне. «Іншым разам кажуць, што турма – гэта карная машына дзяржавы. Магчыма. Калі ўлічыць, што ў гэтай машыны няма ні руху, ні карыснай работы. Я ж лічу, што турма - гэта метафара дзяржавы. Як жа яны падобныя ў прыгнятанні правоў і свабод, у цкаванні талентаў і ў насаджэнні грамадска-прымусовай працы, якія ж яны блізкія ў сваім стаўленні да здароўя і культуры, наколькі яны аналагічныя ў гвалце і прыніжэнні слабога!» – гаворыцца ў перадапошнім, 45-м допісе віцебскага краязнаўцы Віктара Барысенкава. 13 жніўня мінулага году краязнаўцу і фотамастака Віктара Барысенкава асудзілі на 7 сутак. Прычынай стала фота часоў Другой сусветнай вайны. На здымку вызваленага Віцебска, які ён апублікаваў у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», савецкія салдаты ў 1944 годзе разглядаюць трафейны нацысцкі сцяг са свастыкай. Барысенкава абвінавацілі ў прапагандзе нацысцкай сімволікі (ч. 1 арт. 19.10 КаАП), хаця ў судзе ён тлумачыў, што гэта сапраўднае архіўнае фота, знятае нямецкім фатографам-камуністам, і яно знаходзіцца ў вольным доступе на дзясятках сайтаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак
Ксяндза Андрэя Вашчука асудзілі ў зняволенні яшчэ раз. Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» паведамляе, што пробашчу віцебскай парафіі Святога Духа прысудзілі ўжо другі арышт на 15 сутак. Суд адбыўся ў часе першага арышту ксяндза Андрэя, які быў затрыманы 15 ліпеня, асуджаны 18 ліпеня, і цяпер утрымліваецца ў віцебскі ІЧУ. Ні на першы суд, ні на другі нікому трапіць не ўдалося, таму дакладных звестак, за што асудзілі Андрэя Вашчука, д... Болей »
Віцебскі музыка і арт-менеджэр быў затрыманы 6 ліпеня ў райцэнтры Сянно, дзе меўся выступаць на канцэрце «Купальскае кола». Паводле відавочцаў, затрымлівалі Булаўскага без тлумачэнняў: да яго проста падышлі два чалавекі ў цывільным і нібыта павезлі ў Віцебск. Ягоны тэлефон не адказвае дагэтуль. Судовы працэс прайшоў у судзе Чыгуначнага раёну, але трапіць туды сябры Булаўскага не здолелі. Даведацца ўдалося толькі пра вынік: 30 сутак ар... Болей »
Падчас спёкі нашаму целу можа быць цяжка кампенсаваць высокую тэмпературу навакольнага асяроддзя і астуджаць сябе. Наступствы – перагрэў і цеплавы ўдар. Небяспека расце ва ўмовах высокай вільготнасці, калі пот выпараецца з меншай хуткасцю, а таксама ў залежнасці ад стану здароўя. Узрост, наяўнасць атлушчэння, ліхаманкі ці абязводжвання, сардэчныя і ментальныя хваробы, дрэнны кровазварот, сонечны апёк, ужыванне лекаў і алкаголю – усё гэт... Болей »
7 чэрвеня адзначаецца дзень нараджэння чалавека, імём каторага нармальная дзяржава мела б за гонар назваць Нацыянальную бібліятэку і размясціць яго партрэт на грашах. Сам я яго лічу галоўным мэнэджэрам беларускай дзяржаўнасці. Кажуць, што беларускі рух шмат у чым стварыла кніжка. А без гэтага чалавека гэтай кніжкі не было б, альбо невядома калі б яна была і якой. 142 гады гадоў таму нарадзіўся мой хэдлайнер пачатку мінулага стагоддзя ... Болей »
Уладальнік беларускага паба ў Кіеве: Дзяўчына з Бучы, якая ў нас хавалася, на знак удзячнасці беларусам назвала дачку Алесяй. У Віцебску арт-паб «Торвальд» быў культавым месцам для гараджан, у Кіеве «Торвальд» стаў месцам духоўнай сілы для беларусаў, якія вымушана пакінулі Радзіму. Уладальнік арт-паба Віталь Броўка — адзін з тых, хто таксама з’ехаў за мяжу з-за ціску на бізнес у Беларусі. Ён дагэтуль застаецца ў Кіеве. З ім пагутарыла «... Болей »
У Віцебскім раёне ў Мазалаўскай сярэдняй школе прайшоў конкурс юных экскурсаводаў, арганізатарам якога выступіў Цэнтр дзяцей і моладзі Віцебскага раёна. Навучэнцы ўстаноў адукацыі прадстаўлялі свае работы ў трох намінацыях: «Музей у чамадане», «Гісторыя аднаго экспаната», «Лепшая экскурсія па населеным пункце». Экскурсавод комплекснага музея «Гісторыя Заронаўскага краю» Дар’я Зіміна прадставіла праект пад назвай «Экспанаты — сведкі са... Болей »
Высветліліся некаторыя акалічнасці затрымання віцебскага апазіцыйнага актывіста Барыса Хамайды. Абазнаныя крыніцы паведамляюць, што Барыса Хамайду асудзілі на 20 сутак адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 24.23 КаАП – за «несанкцыянаванае пікетаванне». Атрыбутам пікету была прызнаная жоўта-блакітная стужка. Неверагодна, але факт: гэтую стужку супрацоўнікі міліцыі пакінулі Барысу Хамайду, калі летам мінулага году ў яго забралі ў... Болей »
Аляксандр Лядзенка — адзіны і, мяркуючы па ўсім, апошні жыхар вёскі Лядзенкі пад Віцебскам. Мужчыну 56 гадоў, тут ён нарадзіўся і пражыў амаль усё жыццё. Апошні жыхар Лядзенак разумее, што ягоная вёска асуджаная. Але верыць у цуд: а раптам тут усё ж такі хтосьці паселіцца? Да яго ў госці з’ездзілі журналісты Анлайнера. «На здароўе я не скарджуся, але да пенсіі, напэўна, не дажыву. І наша вёска тады ўжо дакладна памрэ», — настрой у... Болей »
Кніга мае назву «Віцебскія Курапаты» і змяшчае больш за 40 аповедаў жыхароў Віцебскага раёна і Віцебска. Яны або былі сведкамі страшных падзей у сваёй мясцовасці, або чулі пра гэта ад сваіх старэйшых сваякоў ці знаёмых. У зборніку ёсць некалькі тэматычных раздзелаў, кажа адзін з першых чытачоў, віцебскі актывіст Канстанцін Смолікаў: — Кніжка змяшчае раздзелы, якія тычацца розных геаграфічных месцаў, дзе адбываліся расстрэлы падчас... Болей »
Больш за паўтары тысячы навагодніх цацак і паштовак сабрана ў калекцыі музея «Гісторыя Заронаўскага краю». Захавальнік музейных каштоўнасцей Людміла Нікіціна з радасцю дзеліцца экспанатамі для выстаў з бібліятэкамі і ўстановамі дадатковай адукацыі. Такой вялікай колькасці распаўсюджаных і ўнікальных цацак пазайздросцяць абласныя музеі. Адных Дзедаў Марозаў тут больш за 60, але ні адзін з іх непадобны да другога. Зробленыя з ваты, цы... Болей »