Гасцінец, 16 (315) 2021

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

16 (315) 2021

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2021-12

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2021 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У 2014 годзе было зроблена сучаснае асвятленне па вуліцы Савецкай у Гарадку. Колькі ж дзеючых ліхтароў на гэтай вуліцы засталося праз семь гадоў?.. Пад час абласных «Дажынак-2014» цэнтр Гарадка быў значна адрамантаваны і дабраўпарадкаваны. Дабраўпарадкавалі і вуліцу Савецкую. На гэтай вуліцы, праз якую ідуць масавыя шэсці пад час святаў, усталявалі сучасныя ліхтары рознай вышыні і рознай колькасці. Тады устанавілі на вуліцы аж 124 ліхтара групамі па два і чатыры, а таксама і адзінкавыя ліхтары. Цяпер зімой найбольш бачна становішча з асвятленнем на Савецкай. Асабліва гэта датычыцца іх дзейнасці пад час святочнага шэсця Дзедаў Марозаў і Снягурак, якое традыцыйна праходзіць перад днём вызвалення Гарадка. Толькі зараз асвятленне вуліцы мінімальнае. На ўсю вуліцу на пачатку снежня было толькі 11 (!) дзеючых ліхтароў са 124 усталяваных. А што астатнія? Астатнія 113 (!) ліхтароў або не працуюць, або разбіты. Найбольшая частка паламаных ліхтароў на ўчастку ад цэнтральнай плошчы да вуліцы Валадарскага: каля кулінарыі і г.д. Тут ліхтары да трох метраў. Але пашкоджаны і высокія ліхтары на пачатку вуліцы Савецкай — недалёка ад санстанцыі і царквы. Відавочна, што гэта справа мясцовых маладых вандалаў. Гэтыя вандалы кепска выхаваны ў сям’і, не ведаюць пра рэальны кошт ліхтароў і не ўмеюць клапаціцца пра грамадскую маёмасць.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Гасцінец, 8 (324) 2022

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

8 (324) 2022

Першы абласны пленэр па спіральным пляценні прайшоў 4 чэрвеня 2022 года ва ўрочышчы Вараб’ёвы горы г.Гарадка Віцебскай вобласці падчас рэгіянальнага свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору ”Гарадоцкі Парнас“, прысвечанага паэту-земляку, аўтару паэмы К.Вераніцыну. Арганізатары пленэра: упраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“, ... Болей »


pdf
Гасцінец, 7 (323) 2022

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

7 (323) 2022

Турысцка-інфармацыйны цэнтр ДУ «РФСК «Гарадок» арганізаваў бясплатную экскурсію «Па лясных сцежках і пяці азёрах урочышча Вараб’ёвы горы» ў межах Фэста экскурсаводаў, які праходзіў на Віцебшчыне 13-15 траўня. Гэта экскурсія пачалася з лыжаролернай трасы і апавядання пра асобаў з якімі звязаны поспехі гарадоцкіх лыжнікаў. Была рассказана пра першага дырэктара Гарадоцкай ДЮСШ Б.Ф. Вараб’ёва, заслужанага трэнера Беларусі У.А. Кухарэнку, ... Болей »


pdf
Гасцінец, 6 (322) 2022

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

6 (322) 2022

14 красавіка ў 7-15 раніцы паступіла паведамленне аб абвальванні пліты пешаходнага моста праз раку Гаражанка паміж вуліцамі Карла Маркса і Юбілейнай у Гарадку. Пра гэта інфармуе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС. Канструкцыя, якой амаль 60 гадоў, звязвала цэнтр горада і прыватны сектар. Па гэтым жа мосце людзі звычайна хадзілі ў школу № 2. Дарэчы, разбураны мост нядаўна амаль цалкам сышоў пад ваду з-за паводкі. На месца здарэння неадк... Болей »


pdf
Гасцінец, 5 (321) 2022

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

5 (321) 2022

Арганізацыі Гарадоцкага раёна маюць самую вялікую адносную дэбіторскую пратэрмінаванасць. Хто мае самыя вялікія даўгі па крэдытах? Віцебскае абласное ўпраўлене статыстыкі апублікавала статыстычныя даныя за першы месяц 2022 года пра дэбіторскую і крэдыторскую пратэрмінаванасці. Гарадоцкі раён у лідарах па адноснай, як дэбіторскай, так і па крэдыторскай пратэрмінаванасці. Але ў якіх раёнах фінансавае становішча яшчэ горш? Дэбіторская ... Болей »


pdf
Гасцінец, 4 (320) 2022

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

4 (320) 2022

Арганізацыі Віцебскай вобласці істотна зменшылі прыбытак за 2021 год. Гарадоцкі раён мае значна меншы мінус, чым Мёрскі. Віцебскае абласное ўпраўлене статыстыкі апублікавала статыстычныя даныя за першы месяц 2022 года, а таксама і асобныя даныя за 2021 год. Гэтыя даныя шмат могуць паведаміць пра фінансавыя прыбыткі і страты арганізацый па раёнах Віцебшчыны і вобласці. Хто лепш, а хто горш спрацаваў за 2021 год? У каго самы значны праг... Болей »


pdf
Гасцінец, 3 (319) 2022

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

3 (319) 2022

Споўнілася 130 гадоў, як 24 лютага 1892 году нарадзіўся Іван Фядотавіч Ермакоў педагог, актыўны ўдзельнік беларусізацыі, рэктар БДУ. Што пішыцца пра яго ў кнізе «Гісторыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў біяграфіях яго рэктараў»? Іван Фядотавіч Ермакоў нарадзіўся ў вёсцы Пруднікава (рэд. - у кнізе “Памяць” вёска Пруднікі) Гарадоцкага павета Віцебскай губерні ў сям’і селяніна-серадняка. Іван Фядотавіч скончыў у 1911 г. настаўніцкую... Болей »


pdf
Гасцінец, 2 (318) 2022

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

2 (318) 2022

27 студзеня ў Гарадоцкім краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту. Старэйшы навуковы супрацоўнік музея Л. М. Лявонава расказала пра гісторыю Халакоста ў Гарадоцкім раёне, пра падзеі 1941 года па ліквідацыі яўрэяў у Гарадку і пра Праведнікаў свету — жыхароў Гарадоцкага раёна, якія выратавалі габрэйскіх дзяцей, жанчын. Затым быў паказаны праніклівы фільм «Халакост» пра генацыд г... Болей »


pdf
Гасцінец, 1 (317) 2022

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

1 (317) 2022

Некалькі фота-фактаў пра люкі цеплатрасы на Гагарына, якія грэюць паветра... Прапануем вашай увазе чатыры фота-факта пра слабую тэрмаізаляцыю цеплатрасы ў мікрараёне Гагарына. Хто адказвае за гэтыя страты і аплачвае абагрэў паветра? Могуць дэпутаты гэтым пацікавіцца? Колькі такіх люкаў у Гарадку? Камунальнымі службамі Гарадка праводзіцца пэўная праца па абмежаванню цепла страт пры падачы цеплаэнергіі да спажыўцоў у Гарадку. Толькі зім... Болей »


pdf
Гасцінец, 17 (316) 2021

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

17 (316) 2021

Апошнія 22 дні зняволення Ігара Банцэра, палітвязня і музыкі, прайшлі ў ШЫЗА ў Гарадку. “Адказаць на тэлефанаванні, патрапіць у лазню і зрабіць новую татуіроўку” — Банцэр распавёў пра бліжэйшыя планы пасля вызвалення. Ігара Банцэра выпусцілі з папраўчай установы адкрытага тыпу № 9 у Віцебску 17 снежня. Ён адбыў там увесь прызначаны тэрмін. Бліжэйшыя планы музыкі — адказаць на тэлефанаванні, патрапіць у лазню ўпершыню за апошнія тры тыдн... Болей »


pdf
Гасцінец, 15 (314) 2021

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

15 (314) 2021

Вуліцу Чкалава ў Гарадку перад марозамі дарожнікі паспелі прагрэйдзіраваць. А вашу прагрэйдзіравалі? У нядзелю, 21 лістапада, грэйдэр паспеў папрацаваць на вуліцы Чкалава, пакуль не пачаўся мароз. Толькі гэта ў Гарадку хутчэй выключэнне, чым сталая практыка падрыхтоўкі дарог да зімы cтан вуліцы Чкалава і прылеглых да яе вуліц пастаянна ў цэнтры нашай увагі. Так у красавіку мы пісалі: " Дарогі мікрараёна вуліцы Чкалава будуць добрымі т... Болей »