![]() |
![]() |
Месца выхаду: Гарадок
Дата выхаду: 2021-11
Рэдактар: Гаравы Леанід
Copyright © 2021 by Гасцінец
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Вуліцу Чкалава ў Гарадку перад марозамі дарожнікі паспелі прагрэйдзіраваць. А вашу прагрэйдзіравалі? У нядзелю, 21 лістапада, грэйдэр паспеў папрацаваць на вуліцы Чкалава, пакуль не пачаўся мароз. Толькі гэта ў Гарадку хутчэй выключэнне, чым сталая практыка падрыхтоўкі дарог да зімы cтан вуліцы Чкалава і прылеглых да яе вуліц пастаянна ў цэнтры нашай увагі. Так у красавіку мы пісалі: " Дарогі мікрараёна вуліцы Чкалава будуць добрымі толькі пры новай уладзе? на сайце: haradok.info. І дарожнікі сталі больш адказна выконваць свае абавязкі па грэйдзіраванню вуліц калі Чкалава. Толькі жыхарам не вядома, калі ж будуць дасыпаць гэтыя вуліцы. Ды і абяцанні з нулявых заасфальтаваць вуліцу Чкалава, так і засталіся абяцаннямі. Між тым, прагноз надвор’я для Гарадка сведчыў яшчэ на пачатку мінулага тыдня, што ў выходныя дні будзе марозна да —5. Вуліцы прыватнага сектару райцэнтра, дзе няма асфальта (а іх большасць) у такім выпадку ператворацца ў суцэльную паласу перашкод для аўтамабілістаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
Першы абласны пленэр па спіральным пляценні прайшоў 4 чэрвеня 2022 года ва ўрочышчы Вараб’ёвы горы г.Гарадка Віцебскай вобласці падчас рэгіянальнага свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору ”Гарадоцкі Парнас“, прысвечанага паэту-земляку, аўтару паэмы К.Вераніцыну. Арганізатары пленэра: упраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“, ... Болей »
Турысцка-інфармацыйны цэнтр ДУ «РФСК «Гарадок» арганізаваў бясплатную экскурсію «Па лясных сцежках і пяці азёрах урочышча Вараб’ёвы горы» ў межах Фэста экскурсаводаў, які праходзіў на Віцебшчыне 13-15 траўня. Гэта экскурсія пачалася з лыжаролернай трасы і апавядання пра асобаў з якімі звязаны поспехі гарадоцкіх лыжнікаў. Была рассказана пра першага дырэктара Гарадоцкай ДЮСШ Б.Ф. Вараб’ёва, заслужанага трэнера Беларусі У.А. Кухарэнку, ... Болей »
14 красавіка ў 7-15 раніцы паступіла паведамленне аб абвальванні пліты пешаходнага моста праз раку Гаражанка паміж вуліцамі Карла Маркса і Юбілейнай у Гарадку. Пра гэта інфармуе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС. Канструкцыя, якой амаль 60 гадоў, звязвала цэнтр горада і прыватны сектар. Па гэтым жа мосце людзі звычайна хадзілі ў школу № 2. Дарэчы, разбураны мост нядаўна амаль цалкам сышоў пад ваду з-за паводкі. На месца здарэння неадк... Болей »
Арганізацыі Гарадоцкага раёна маюць самую вялікую адносную дэбіторскую пратэрмінаванасць. Хто мае самыя вялікія даўгі па крэдытах? Віцебскае абласное ўпраўлене статыстыкі апублікавала статыстычныя даныя за першы месяц 2022 года пра дэбіторскую і крэдыторскую пратэрмінаванасці. Гарадоцкі раён у лідарах па адноснай, як дэбіторскай, так і па крэдыторскай пратэрмінаванасці. Але ў якіх раёнах фінансавае становішча яшчэ горш? Дэбіторская ... Болей »
Арганізацыі Віцебскай вобласці істотна зменшылі прыбытак за 2021 год. Гарадоцкі раён мае значна меншы мінус, чым Мёрскі. Віцебскае абласное ўпраўлене статыстыкі апублікавала статыстычныя даныя за першы месяц 2022 года, а таксама і асобныя даныя за 2021 год. Гэтыя даныя шмат могуць паведаміць пра фінансавыя прыбыткі і страты арганізацый па раёнах Віцебшчыны і вобласці. Хто лепш, а хто горш спрацаваў за 2021 год? У каго самы значны праг... Болей »
Споўнілася 130 гадоў, як 24 лютага 1892 году нарадзіўся Іван Фядотавіч Ермакоў педагог, актыўны ўдзельнік беларусізацыі, рэктар БДУ. Што пішыцца пра яго ў кнізе «Гісторыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў біяграфіях яго рэктараў»? Іван Фядотавіч Ермакоў нарадзіўся ў вёсцы Пруднікава (рэд. - у кнізе “Памяць” вёска Пруднікі) Гарадоцкага павета Віцебскай губерні ў сям’і селяніна-серадняка. Іван Фядотавіч скончыў у 1911 г. настаўніцкую... Болей »
27 студзеня ў Гарадоцкім краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту. Старэйшы навуковы супрацоўнік музея Л. М. Лявонава расказала пра гісторыю Халакоста ў Гарадоцкім раёне, пра падзеі 1941 года па ліквідацыі яўрэяў у Гарадку і пра Праведнікаў свету — жыхароў Гарадоцкага раёна, якія выратавалі габрэйскіх дзяцей, жанчын. Затым быў паказаны праніклівы фільм «Халакост» пра генацыд г... Болей »
Некалькі фота-фактаў пра люкі цеплатрасы на Гагарына, якія грэюць паветра... Прапануем вашай увазе чатыры фота-факта пра слабую тэрмаізаляцыю цеплатрасы ў мікрараёне Гагарына. Хто адказвае за гэтыя страты і аплачвае абагрэў паветра? Могуць дэпутаты гэтым пацікавіцца? Колькі такіх люкаў у Гарадку? Камунальнымі службамі Гарадка праводзіцца пэўная праца па абмежаванню цепла страт пры падачы цеплаэнергіі да спажыўцоў у Гарадку. Толькі зім... Болей »
Апошнія 22 дні зняволення Ігара Банцэра, палітвязня і музыкі, прайшлі ў ШЫЗА ў Гарадку. “Адказаць на тэлефанаванні, патрапіць у лазню і зрабіць новую татуіроўку” — Банцэр распавёў пра бліжэйшыя планы пасля вызвалення. Ігара Банцэра выпусцілі з папраўчай установы адкрытага тыпу № 9 у Віцебску 17 снежня. Ён адбыў там увесь прызначаны тэрмін. Бліжэйшыя планы музыкі — адказаць на тэлефанаванні, патрапіць у лазню ўпершыню за апошнія тры тыдн... Болей »
У 2014 годзе было зроблена сучаснае асвятленне па вуліцы Савецкай у Гарадку. Колькі ж дзеючых ліхтароў на гэтай вуліцы засталося праз семь гадоў?.. Пад час абласных «Дажынак-2014» цэнтр Гарадка быў значна адрамантаваны і дабраўпарадкаваны. Дабраўпарадкавалі і вуліцу Савецкую. На гэтай вуліцы, праз якую ідуць масавыя шэсці пад час святаў, усталявалі сучасныя ліхтары рознай вышыні і рознай колькасці. Тады устанавілі на вуліцы аж 124 ліх... Болей »