Вайцяшонак Марыя

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Марыя Вайцяшонак.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Лукашук Зміцер, Гаруноў Максім, Беларуская нацыянальная ідэя

Беларуская нацыянальная ідэя

што такое Беларусь і хто такія беларусы: восемдзесят пяць кароткіх інтэрв’ю пра беларускі нацыянальны праект

Лукашук Зміцер, Гаруноў Максім

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020

Выдавец: Медысонт

Памеры: 602 с.

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Правы чалавека; Грамадзтва

Copyright © 2020 by Зміцер Лукашук, Максім Гаруноў, Wiecier Mechaniczny - афармленне

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Кніга выйшла ў межах грамадскай кампаніі «Годна», якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай свядомасці. Падрабязней на Hodna.by

Беларуская нацыянальная ідэя — якая яна і ці ёсць яна ўвогуле? Цягам двух гадоў вядоўцы праграмы «Ідэя Х» Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў шукалі адказы на гэтыя пытанні разам з гасцямі ў студыі Еўрарадыё. У кнізе сабраныя 85 інтэрв’ю з лідэрамі меркаванняў — ад першых кіраўнікоў Беларусі да сучасных блогераў — пра тое, што такое Беларусь, хто такія беларусы, якая ў нас нацыянальная ідэя і пра тое, што нас чакае ў будучым. // Зміцер Лукашук – спецыяльны карэспандэнт, рэдактар эфіру «Еўрапейскага радыё для Беларусі» (Мінск, Беларусь). Скончыў журфак БДУ, працаваў у друкаваных («Чырвоная змена», «Рэгіянальная газета») і электронных («Радыёстанцыя «Беларуская Моладзёжная», «Радыё 101,2») СМІ Беларусі, неаднаразовы пераможца творчага конкурсу «Вольнае слова», лаўрэат «Прэміі Святланы Навумавай» і іншых, як айчынных так і замежных журналісцкіх конкурсаў. Аўтар большасці тэкстаў легендарнага рок-гурта «Крама». Максім Гаруноў - нарадзіўся ва Умані, Украіна. З адзнакай скончыў філасофскі факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава. Выкладаў у Вышэйшай Школе эканомікі. Эксперт «Маскоўскай школы грамадзянскай асветы». Друкаваўся ў расійскім «Forbes», «The Moscow Times», «The Russia File», «Intersection», «Новая Газета», «Росбалт», «Гефтер», «Україна мадэрна», «Koine Community,» «Дзелавыя ведамасці» і іншых. Вядзе блог на Facebook. З 2018 года Пастаянны сувядучы праекта «IDEA X» на «Еўрапейскім радыёд ля Беларусі». У 2020 годзе ў паэтычным выдавецтве «Воздух» выйшаў зборнік верлібраў «Геапалітычная лірыка».

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Беларуская нацыянальная ідэя

што такое Беларусь і хто такія беларусы: восемдзесят чатыры кароткіх інтэрв’ю пра беларускі нацыянальны праект

Лукашук Зміцер, Гаруноў Максім

Гэтая кніга пабачыла свету верасні 2020 года. Яна складаецца з інтэрв’ю, запісаных у межах праграмы "Ідэя X” у перыяд з ліпеня 2018 і па жнівень 2020 года. Што праўда, менавіта гэтая кніга, якая ў вас у руках, не з таго, першага накладу 2020 года. Той наклад быў разабраны чытачамі цягам трох месяцаў. Што стала для нас, і аўтараў, і выдаўцоў прыемнай нечаканасцю. Здавалася, варта было б тэрмінова выдаць дадатковы наклад, але ў Беларусь п... Болей »


Беларуская нацыянальная ідэя

На маршы

Лукашук Зміцер, Гаруноў Максім

Другі том кнігі Змітра Лукашука і Максіма Гарунова, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі. Ён называецца "Ідэя на маршы" і, як і першы том, складаецца з інтэрв'ю выбітных беларусаў пра тое, хто мы, адкуль мы і куды мы ідзем. У новай кнізе 100 інтэрв'ю. Пра нашу рэчаіснасць і нашы мары пра будучыню. "Ідэя на маршы" стваралася зусім у новых умовах — у эміграцыі. Яна выдадзеная ў Польшчы. Здаецца, змянілася ўсё вакол нас. Але мы жывыя, м... Болей »