- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Платон Раманавіч Галавач — беларускі празаік, рэдактар. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Рана застаўшыся сіратой, з 7 гадоў працаваў пастухом. Навучаўся ў царкоўна-прыходскай школе, яшчэ ў школьныя гады пачаў удзельнічаць у літаратурным гуртку. Адзін з арганізатараў камсамольскага руху ў воласці. У 1920 годзе стварыў камсамольскую ячэйку ў роднай вёсцы. Актыўна ўдзельнічаў у ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва, арганізаваў клуб і хату-чытальню. Разам з іншымі камсамольцамі дастаўляў з Бабруйска газеты. Стаў сельскім карэспандэнтам павятовай газеты «Камунiст», пісаў артыкулы пра жыццё вясковай камсамольскай ячэйкі. (фрагмент біяграфіі)