Брусевіч Анатоль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Анатоль Брусевіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Наша слова, 35 (1550) 2021

Наша слова

35 (1550) 2021

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2021-09-02

Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

27 жніўня Вярхоўны суд пачаў разгляд пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны". Паседжанне пачалося ў 15.00. Ад ТБМ адказчыкамі выступалі: старшыня ТБМ Алена Анісім, намеснік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік, старшыня Рэвізійнай камісіі ТБМ Мікола Бамбіза. Паседжанне ішло на беларускай мове, але да разгляду справы па сутнасці суд у гэты дзень не прыступіў. На пачатку паседжання старшыня ТБМ Алена Анісім выступіла з хадайніцтвам адкласці разгляд справы. Пракурор хадайнітва старшыні ТБМ падтры-мала, прадстаўнік Міністэрства юстыцыі не пярэчыў. Разгляд справы быў адкладзены. Справа ў тым, што Алена Анісім 26 жніўня падала дакументы на абскарджанне другога папярэджання, вынесенага ТБМ Міністэрствам юстыцыі, і хадайнічала аб яго адмене. 15 ліпеня ў сядзібе ТБМ адбыўся ператрус. Сілавікі забралі каляндарыкі, выдадзеныя ў 2018 годзе да 100-годдзя БНР, асобныя кнігі, аргтэхніку - маніторы, сістэмныя блокі. Ператрус адбываўся з санкцыі намесніка пракурора Менска. Менавіта ў гэтыя дні Мінюст патрабаваў ад ТБМ прадставіць дакументацыю. Частку дакументаў ТБМ прадставіла адразу. Замінка ўзнікла з бухгалтарскімі дакументамі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Наша слова, 37 (1552) 2021

Наша слова

37 (1552) 2021

9 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся круглы стол, прысвечаны 15-годдзю Музея кнігі і прайшло адкрыццё юбілейнай выставы "5+5+5". На юбілейную падзею прыбылі з кніжнымі падарункамі і віншаваннямі супрацоўнікі музеяў і бібліятэк з розных гарадоў: Менска, Полацка, Гомеля, Веткі і іншых, тыя, хто шмат гадоў захоўваюць, шануюць і вывучаюць кніжныя скарбы. Падчас працы круглага стала гісторыю стварэння Музея кнігі ўзгадвалі ... Болей »


pdf
Наша слова, 36 (1551) 2021

Наша слова

36 (1551) 2021

Гэта ўжо традыцыя: чацвёрты год запар 6 жніўня, напярэдадні Свята беларускага пісьменства і друку каля помніка Сымону Буднаму ў Нясвіжы збіраецца зацікаўленая грамада. Так па ініцыятыве сяброў ТБМ ушаноўваецца справа Францішка Скарыны, вялікі дзень у культурным лёсе беларусаў, калі запрацаваў друкарскі станок нашага асветніка. Сёлета на сустрэчу каля Буднага сабралася шмат наведвальнікаў сацыяльнага цэнтра, людзей сталага ўзросту. Н... Болей »


pdf
Наша слова, 34 (1549) 2021

Наша слова

34 (1549) 2021

Сродкі масавай інфармацыі паведамілі, што пазоў Міністэрства юстыцыі супраць Таварыства беларускай мовы разгледзіць Вярхоўны суд а 15-й гадзіне 27 жніўня. Разам з тым кіраўніцтва ТБМ на момант здачы газеты ў друк не атрымала ніякіх папер пра тое, што гэты суд будзе. А ён хутчэй за ўсё будзе, бо 23 жніўня ТБМ атрымала ліст, што 20 жніўня мусіла адбыцца дасудовае апытанне. Адпаведна старшыня ТБМ Алена Анісім на гэтае апытанне не трапіла. ... Болей »


pdf
Наша слова, 33 (1548) 2021

Наша слова

33 (1548) 2021

Землі, па якіх цячэ рэчка Лебяда, як і ўся Лідчына, знаходзяцца на тэрыторыі колішняга яцвяжскага племені дайнава. Дайна паяцвяжску - песня. Таму дайнаўцаў можна назваць песенным народам. Дык і не дзіва, што на Лідчыне спяваюць: усюды, многа і прыгожа. Па законе прыроды адходзяць пакаленні, узрастаюць новыя, адходзяць і песні. Клопат захаваць, запісаць гэтыя песні з’явіся яшчэ ў пачатку 19-га стагоддзя. Не будзем тут, аднак, імкнуцца пе... Болей »


pdf
Наша слова, 32 (1547) 2021

Наша слова

32 (1547) 2021

31 ліпеня вернікі разам з біскупам Юзафам Станеўскім маліліся ў Батароўскім лесе каля Наваградка, дзе 78 гадоў таму падчас Другой сусветнай вайны былі расстраляны адзінаццаць законніц з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям'і з Назарэта. Як паведамляе Grodnensis.by, ушанаваць памяць сведкаў Хрыста, якія прынеслі сябе ў ахвяру, сабралася шмат людзей. Прысутныя дзякавалі за дар дабраслаўлёных пакутніц для Касцёла ў Беларусі, праз іх заступн... Болей »


pdf
Наша слова, 31 (1546) 2021

Наша слова

31 (1546) 2021

26 ліпеня ў Касцёле адзначаецца ўспамін святых Яўхіма і Ганны - бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, а напярэдадні ў касцёле Святой Тройцы ў Жодзішках (Смаргонскі дэканат) адбыўся парафіяльны фэст у гонар святой Ганны. Гэтая нядзеля была асаблівай, паколькі стала першым у гісторыі Касцёла Днём дзядуляў, бабуль і пажылых людзей, устаноўленым Папам Францішкам. - Мы збіраемся разам у святыні, каб праз нашу апякунку, святую Ганну, выпрасіць ла... Болей »


pdf
Наша слова, 30 (1545) 2021

Наша слова

30 (1545) 2021

У прыватным Універсітэце імя Ніла Гілевіча прайшоў ператрус, паведаміў выканаўца абавязкаў рэктара Алег Трусаў на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку". "Забралі некаторыя кнігі з бібліятэкі. Памяшканне апячаталі", - напісаў ён. Універсітэт размешчаны ў раёне Менскага трактарнага завода на вул. Шчарбакова. У 2017 годзе Менгарвыканкам зарэгістраваў Універсітэт імя Ніла Гілевіча ў якасці структурнага падраздзялення "Таварыства беларускай мовы". Неў... Болей »


pdf
Наша слова, 29 (1544) 2021

Наша слова

29 (1544) 2021

З 14 па 18 ліпеня праходзіў юбілейны ХХХ Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Свята асвятлялі больш за чатыры сотні акрэдытаваных прадстаўнікоў 43-х беларускіх і 33-х замежных СМІ з васьмі краін. Да юбілею фестывалю было падрыхтавана шмат цікавостак. Былі выдадзены даведнік "Славянскі базар у Віцебску. Трэцяе дзесяцігоддзе", каталог фірмовага стылю і сцэнаграфіі фестывалю. У цэнтры горада з'явіліся новыя фотазон... Болей »


pdf
Наша слова, 28 (1543) 2021

Наша слова

28 (1543) 2021

Рэспубліканскае свята "Купалле" прайшло ў аграгарадку Александрыя. Ужо з раніцы на святочнай пляцоўцы было шумна, весела і цікава. Месца сустрэчы тое ж - маляўнічая лугавіна на беразе Дняпра - з аднаго боку аграгарадок Александрыя Магілёўскай вобласці, з другога Копась - Віцебскай. У фестывальнай праграме шмат цікавых мерапрыемстваў. Для зручнасці гасцей працавалі некалькі прапускных пунктаў, на ўваходзе ў святочную зону размешчаны абме... Болей »


pdf
Наша слова, 27 (1542) 2021

Наша слова

27 (1542) 2021

3 ліпеня Беларусь афіцыйна адзначала Дзень Незалежнасці. Што праўда, розныя пласты насельніцтва прызнаюць за Дзень Незалежнасці аж пяць розных датаў, што для многіх дзіўна, а то і непрымальна, а на самай справе хутчэй сведчыць пра ўсебеларускае імкненне да гэтай, вынашанай у марах пакленняў, Незалежнасці. Сёлета свята было “мірным”, калі парад, то парад сельгастэхнікі, калі ўзнагароды, то за мірныя працу і службу, калі песні, то на ўсе ... Болей »