Слова Жыцця, 15 (567) 2021

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

15 (567) 2021

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2021-07-25

Рэдактар: Місевіч Віктар

Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі

Copyright © 2021 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У гэтым годзе мы ўпершыню адзначаем Сусветны дзень бабуль ды дзядуль і пажылых людзей, які быў устаноўлены па ініцыятыве Святога Айца Францішка. “Народ, які не клапоціцца пра бабуль ды дзядуль і не ставіцца да іх добра, – гэта народ без будучыні!” (Прамова папы Францішка падчас сустрэчы з пажылымі людзьмі. Плошча св. Пятра, 28 верасня 2014 года). Не трэба шмат, каб даць адчуць пажылым асобам, часта хворым, што яны для нас па-ранейшаму важныя і любімыя. Дастаткова ўсяго крыху цярплівасці, далікатнасці, самааддачы і ўвагі. Нічога страшнага, што мы ў соты раз пачуем адну і тую ж гісторыю, расказаную тымі ж словамі.Неабходна наведваць пажылых людзей, бацькоў, тэлефанаваць ім, калі жывуць далёка. Не дазволім, каб нашы родныя пражывалі свае апошнія гады на зямлі, адчуваючы крыўду. Няхай удзячнасць і любоў да іх дапамогуць нам знайсці моманты, якія мы маглі б падарыць толькі ім!

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Слова Жыцця, 12 (587) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

12 (587) 2022

З самага пачатку свайго жыцця мы пакліканы пазнаваць Бога. Пакліканне з'яўляецца ў чалавеку той прасторай, у якой ён павінен пастаянна расці і развівацца. Аднак многія зусім не памятаюць пра гэта ці проста не ведаюць, бо не адкрылі для сябе тую задачу, закладзеную ў людскую прыроду. Сёння, у свеце вялікіх хуткасцей, празмернасці інфармацыі і прагрэсіруючай секулярызацыі, сучасны чалавек так часта ўнутрана згублены, не адкрывае многіх рэ... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 11 (586) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

11 (586) 2022

Завяршаецца чарговы навучальны і катэхетычны год. Многія маладыя людзі, узбагачаныя сямікратным дарам Святога Духа ў сакраманце хрысціянскай сталасці, стануць перад выбарам жыццёвага шляху. Знайсці ўласнае месца ў свеце – складаная справа, якая патрабуе шмат высілкаў. Яна ўключае здольнасць прымаць рашэнні і ў канчатковым рахунку цягне за сабой адказнасць ды ўменне трываць у выбары. Часам яна датычыць усяго будучага жыцця. Чалавек можа ... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 10 (585) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

10 (585) 2022

Маці Божая заўсёды жыла ў блізкасці з Панам. З першых хвілін Яе існавання ў Ёй прысутнічала гэтае інтэнсіўнае і неабсяжнае ўзрушэнне, увесь час узрастаючае ў сіле, якое ўводзіла Яе ў сэрца Бога, падтрымлівала ў сувязі з Ім ва ўсіх намерах і жаданнях, усіх думках і пачуццях. Марыя пастаянна знаходзіцца ў прысутнасці Бога, таму што цалкам аддала сябе Яму, нічога не пакідаючы сабе. Гэтага ўзрушэння любові, якое сама перажыла, усім сэрцам і... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 9 (584) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

9 (584) 2022

Літанія да Маці Божай, таксама вядомая як Ларэтанская літанія, уяўляе сабой малітву шматлікіх заклікаў, у якой Марыі даюцца розныя тытулы і імёны, якія апісваюць Яе ролю, заслугі і прыкметы. Кожны з гэтых тытулаў або імён узяты са Святога Пісання, традыцыі ці дэкрэтаў Касцёла. Аднак больш за ўсё тых, якія выспеўваў Божы народ. Молячыся літаніяй, трэба ўсведамляць, што гэта своеасаблівае пяшчотнае прамаўленне да Маці, прывітанне Яе мно... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 8 (583) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

8 (583) 2022

Чарговы раз у жыцці мы можам адсвяткаваць урачыстасць Уваскрасення Пана. І хоць штогадова адзначаем гэтыя святы, абставіны заўсёды розныя, заўсёды новыя. Мы жывём у смутныя часы і не ўпэўнены ў заўтрашнім дні, назіраючы за тым, што адбываецца з нашым братнім народам ва Украіне. Перад абліччам гэтых падзей застаецца нешта пэўнае, непахіснае, тое, што не залежыць ад лёсу гісторыі – праўда пра ўваскрасенне Езуса Хрыста. Гэты факт з'яўляецц... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 7 (582) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

7 (582) 2022

Наперадзе нас чакае асаблівы час – Вялікі тыдзень, які распачынаецца Нядзеляй Мукі Пана. Глыбокае перажыванне і разуменне Вялікага тыдня дазваляе адкрыць сэнс жыцця, вярнуць надзею і веру. Адны толькі Велікодныя святы, без сапраўднага перажывання дзён, якія ім папярэднічаюць, не стануць для нас часам пераходу ад смерці да жыцця, мы не зразумеем вялікай Божай любові да кожнага чалавека. Гэта цудоўны дар Касцёла, які можа ўзбагаціць нашу ... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 6 (581) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

6 (581) 2022

Малітва аб міры ва ўсім свеце – заўсёды актуальны заклік, які мы павінны рэалізаваць кожны дзень. Здаецца, цяпер гэтая малітва неабходна ўсёй Еўропе, асабліва Украіне, у якой, як нядаўна сказаў папа Францішак, “цякуць рэкі крыві і слёз”. Кожная вайна – трагедыя для чалавецтва, у ёй гінуць тысячы людзей, а многія, з абодвух бакоў, застаюцца знявечанымі. Мы забываем, што ўсе нашы славянскія народы павінны мець шмат агульнага і схіляцца ... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 5 (580) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

5 (580) 2022

У чарговы раз мы атрымалі ў рукі дар Вялікага посту. Гэтыя 40 дзён прызначаны для добраўпарадкавання, каб праз параўнанне ўласнага жыцця з Божым словам мы заняліся напружанай працай над сабой. Стаць на шлях змены ўласнага жыцця могуць дапамагчы пакаянныя практыкі, якія добра нам вядомы: малітва, пост і міласціна. Малітва – гэта магчымасць пастаянна быць у Божай прысутнасці. Міласціна – бескарыслівы дар, дадзены іншаму чалавеку. Пост жа... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 4 (579) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

4 (579) 2022

Час карнавалу хутка скончыцца. Літаральна праз хвіліну мы ўвойдзем у шчымлівую цішыню Вялікага посту, каб накіраваць усяго сябе, свой розум і волю да Бога і нашых адносін з Ім. З амбонаў святынь зноў пачуем пра навяртанне, пакаянне, споведзь... Навяртанне – гэта не нейкае катаванне, не нейкі Божы спосаб адабраць у нас штосьці сілай ці пакараць за нашы грахі і слабасці. Кс. Пётр Сліжэўскі, вядомы ў Польшчы евангелізатар, у сваёй кнізе ... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 3 (578) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

3 (578) 2022

Маладым людзям, якія жывуць у цяперашні час, няпроста з мужнасцю і надзеяй глядзець на сваю будучыню, марыць аб паспяховым шлюбным жыцці. Многія маладзёны баяцца шлюбу. Прычынай такога стану рэчаў з'яўляецца вялікая колькасць разводаў, разрываў адносін, вельмі часта ўжо ў першыя гады іх існавання. Дакладна тое, што для заключэння сакраманту сужэнства трэба добра і належным чынам падрыхтавацца. Нельга прымаць паспешлівых рашэнняў, бо гэ... Болей »