- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гэтай кнізе мне хацелася па магчымасці шырока і праўдзіва расказаць пра тыя падзеі, што адбываліся ў першыя шэсць месяцаў фашысцкай акупацыі, бо яны — гэтыя падзеі — падрыхтавалі масавы партызанскі рух 1942 года на Беларусі. Я паставіў у цэнтры рамана пяцёра падпольшчыкаў-камуністаў. Гэта былі мірныя людзі, якім выпала ва ўмовах страшэннага тэрору і гестапаўекіх правакацый, ахвяруючы сабой, ствараць пачаткі той класічнай партызанскай стратэгіі і тактыкі, якімі і дасюль здзіўляецца свет. Нк і ва ўсякай вялікай і складанай справе, мае героі не пазбегнулі памылак, але не памылкі характарызуюць іх. Проста гэта былі звычайныя людзі ў незвычайных умовах. (Да чытача, Аўтар)