Дзвінскі ўзгорак, 8 (133) 2021

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

8 (133) 2021

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2021-07

Рэдактар: Смолікаў Канстанцін

Copyright © 2021 by Дзвінскі ўзгорак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Адвакат Інэса Аленская 6 ліпеня наведала старшыню партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў турэмным шпіталі СІЗА № 1, куды палітык быў экстранна пераведзены 2 ліпеня з СІЗА КДБ. Дыягназ не вядомы ні самому хвораму, ні яго сям’і, ні адвакату. Рыгор Кастусёў кажа аб праблемах з сэрцам, ацёках і зблытанай свядомасці, паведамляе АФН са спасылкай на БелаПАН. «Рыгор Андрэевіч цяпер адчувае сябе лепш. Сказаў, што нарэшце надыхаўся паветрам з моманту затрымання, таму што ў СІЗА КДБ паветра няма наогул, там ён задыхаўся як рыба», — распавяла Інэса Аленская. Пагаршэнне здароўя ў яго пачалося даўно, паведаміла адвакат. Спачатку прычынай паслужыла тое, што палітык 17 дзён — з 12 да 29 красавіка — быў вымушаны спаць на падлозе камеры пад шконкай дырэктара «Мінскканцэрта», у выніку чаго прастудзіўся. «У СІЗА КДБ Рыгор Кастусёў утрымліваўся ў трохмеснай камеры. Разам з ім сядзеў Віктар Бабарыка. Калі Кастусёў быў змешчаны ў гэтую камеру, яна ўжо была ўкамплектаваная, і для яго, як для зноў прыбыўшага, у камеры не знайшлося спальнага месца, пры гэтым мяняцца ложкамі або саступаць сваю забаронена, нават прысесці нельга на чужое месца — гэта парушэнне», — распавяла Аленская. 18 чэрвеня адвакат наведвала Кастусёва ў СІЗА КДБ і, даведаўшыся ад яго пра праблемы са здароўем, неадкладна падала хадайніцтва аб аказанні яе падабароннаму медыцынскай дапамогі з накіраваннем у рэспубліканскую бальніцу на Валадарскага.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Дзвінскі ўзгорак, 11 (136) 2021

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

11 (136) 2021

20 жніўня Віцебскі абласны суд разгледзеў скаргу вядомага краязнаўцы і фотамастака Віктара Барысенкава. Ён абскардзіў рашэнне суддзі Уладзіміра Царыкава, які пакараў яго адміністрацыйным арыштам на 7 сутак за тры фотаздымкі часоў фашысцкай акупацыі, размешчаныя ў інтэрнэце. Суддзя трактаваў гэта як публічную дэманстрацыю нацысцкай сімволікі (ч.1 арт.19.10 КаАП). На разгляд скаргі Барысенкаў прыйшоў з асабістымі рэчамі, гатовы да ... Болей »


pdf
Дзвінскі ўзгорак, 10 (135) 2021

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

10 (135) 2021

Петыцыя пад назвай «Просім закрыць заапарк у горадзе Віцебск!» з’явілася на платформе petition.by 4 ліпеня 2021 году. За два тыдні пад ёй падпісаліся 270 чалавек. Зварот быў накіраваны ў Віцебскі гарвыканкам і Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. 23 ліпеня прыйшоў афіцыйны адказ, які падпісаў намеснік старшыні гарвыканкаму Віктар Глушын. «Гэтым зваротам просім звярнуць вашую ўвагу на ўтрыманне жы... Болей »


pdf
Дзвінскі ўзгорак, 9 (134) 2021

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

9 (134) 2021

Былы зняволены Максім, які адбываў пакаранне за махлярства ў папраўчай калоніі №3 «Віцьба» і вызваліўся ў ліпені, распавёў праваабаронцам «Вясны» пра ўмовы ўтрымання палітвязняў, пра іх побыт і працу, а таксама пра стаўленне да іх з боку іншых зняволеных і адміністрацыі. Папраўчую калонію №3 "Віцьба" называюць яшчэ "Тройкай". Максім распавёў, што "Тройка" — гэта спецыфічная зона, у ёй адбывае пакаранне "спецкантынгент" - былыя супрацоўн... Болей »


pdf
Дзвінскі ўзгорак, 7 (132) 2021

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

7 (132) 2021

14 чэрвеня судовая калегія ў грамадзянскіх справах Віцебскага абласнога суду разгледзела скаргу шасці віцяблянак на дзеянні намесніка начальніка Першамайскага РАУС Івана Доўгага. Жанчыны былі затрыманыя 13 студзеня за «пікет у лесе» і беспадстаўна кінутыя ў ізалятар. Судаводства па скарзе «лясных фей» (так іх пачалі называць у інтэрнэце) спыненае: калегія пастанавіла, што справа не падлягае разгляду ў грамадзянскім судзе. Скаргу ў аблас... Болей »


pdf
Дзвінскі ўзгорак, 6 (131) 2021

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

6 (131) 2021

Жонка палітвязня Уладзіміра Малахоўскага, хворага на анкалогію, Ірына пабывала 26 траўня наспатканні змужам уследчым ізалятары ў Віцебску. Уладзіміра яна не бачыла каля месяца. Напярэдадні Віцебскі абласны суд разгледзеў яго апеляцыйную скаргу і адмовіў у задавальненні. Прысуд у дачыненні Малахоўскага – тры з паловай гады калоніі – набыў законную моц. Адразу пасля спаткання, якое доўжылася амаль 2 гадзіны і праходзіла ў віцебскім СІЗА-2... Болей »


pdf
Дзвінскі ўзгорак, 5 (130) 2021

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

5 (130) 2021

Маці палітвязня Мікалая Чарняўскага, які адбывае пакаранне ў бабруйскай калоніі, расказала «Віцебскай Вясне», што яе лісты не даходзяць да сына. У лісце з калоніі ён паведаміў, што не атрымаў ад яе ніводнага. Напісаў таксама, што яго пазбавілі доўгатэрміновага спаткання. «Мікалай піша, што ў яго ўсё нармальна. Але як можа быць «нармальна», калі піша, што яго пазбавілі доўгатэрміновага спаткання?» – хвалююецца маці палітвязня Людміла. Н... Болей »


pdf
Дзвінскі ўзгорак, 4 (129) 2021

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

4 (129) 2021

Суд над затрыманай на Дзень волі ў Віцебску Крысцінай Юдзінай прайшоў на тэрыторыі ізалятару часовага ўтрымання (ІЧУ). Ёй прысудзілі 25 сутак арышту. Ці адбыліся суды над іншымі віцяблянамі, якіх затрымалі 25 сакавіка, у тым ліку над кіраўніком абласной філіі БНФ Кастусём Смолікавым, пакуль невядома. З пэўнасцю можна сказаць толькі тое, што яны не на волі. 25 сакавіка ў Віцебску быў затрыманы кіраўнік абласной арганізацыі БНФ Кастусь См... Болей »


pdf
Дзвінскі ўзгорак, 3 (128) 2021

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

3 (128) 2021

«Калі ўладарыць бязбожнік – народ стогне» – гэтак гаворыцца ў біблійных прыпавесцях. 56-гадовая Валянціна Крыштопенка сфатаграфавалася з гэтай цытатай на плакаце ў розных месцах пасёлку Акцябрьскі Віцебскага раёну. Міліцыянты пабачылі фотаздымкі ў «Тэлеграме» і завялі супраць жанчыны справу паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП. 11 лютага суд Віцебскага раёну прызнаў Крыштопенку вінаватай… Справу Валянціны Крыштопенкі разглядаў суддзя Міхаіл Зубе... Болей »


pdf
Дзвінскі ўзгорак, 2 (127) 2021

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

2 (127) 2021

Віцебскія праваабаронцы пабывалі на асабістым прыёме ў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. 11 студзеня праваабаронцы Павел Левінаў і Леанід Свецік пабывалі на асабістым прыёме грамадзян, які праводзіў старшыня Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. У выніку абмену думкамі была дасягнутая прынцыповая згода на ўдзел дэпутатаў абласнога ўзроўню ў «круглым стале», які плануецца правесці ў Віцебску для абм... Болей »


pdf
Дзвінскі ўзгорак, 1 (126) 2021

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

1 (126) 2021

Суд Віцебскага раёну паўторна разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні 19-гадовай Ангеліны Туравец. Яе вінавацілі ваўдзеле ўмаршы памяці Рамана Бандарэнкі (ч.3арт.23.34КаАП) 15 лістапада. Суддзя Наталля Траццякова прызнала дзяўчыну вінаватай і пакарала штрафам у памеры 40 базавых велічынь. «Ці справядліва пакаралі? Канечне, не! Я проста гуляла з сяброўкай... Яны думаюць, што штрафамі ды суткамі напалохаюць нас. Але я працягну гул... Болей »