- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся я 9 (22) студзеня 1906 т. у Мінску ў сям’і шаўца. У восені гэтага ж года бацька памёр. Маці, у якой засталося на руках двое малых дзяцей (я і мая двухгадовая сястра Алеся), цяжкай працай здабывала сродкі на пражыццё — хадзіла па людзях сціраць бялізну, наймалася і на другія падзённыя работы. Рана пачалі прывучаць мяне да працы. Непадалёку ад нас жыла сястра маёй маці з мужам, шаўцом-саматужнікам, у якога я стаў вучыцца рамяству. Маці была задаволена: усё-ткі я пры доглядзе, не бадзяюся па вуліцы і не галодны. (Аўтабіяграфія, фрагмент)