Наша слова, 21 (1536) 2021

Наша слова

21 (1536) 2021

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2021-05-26

Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сябар Бярозаўскай гарадской і Лідскай раённай арганізацый ТБМ імя Ф. Скарыны Вітольд Ашурак, якому 18 студзеня ў Лідскім раённым судзе прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, памёр у шклоўскай калоніі на 51-м годзе жыцця. Апошнія тыдні ад яго не было лістоў. Раней ён пісаў, што спадзяецца выйсці на свабоду яшчэ сёлета. Паводле "Нашай Нівы", прычына смерці - спыненне сэрца. На смерць сябра Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка была прынята адпаведная заява партыі. Адгукнуўся і рух "За свабоду", абласным каардынатарам якога таксама быў Вітольд. Вітольд Ашурак акрамя ўсяго іншага вёў актыўную дзейнасць на ніве Беларушчыны ў шэргах Таварыства беларускай мовы. Ён прымаў удзел ва ўсіх Агульнанацыянальных дыктоўках на Лідчыне. Асаблівы ўклад Вітольда ў рэстаўрацыю, а фактычна ў стварэнне мемарыялу паўстанцам 1863 года ў Шчытніках Лідскага раёна і ў шмат іншае. Вітольд Ашурак быў пранізаны Беларушчынай накскрозь ва ўсіх яе праяўленнях: ад сімволікі да мовы, ад гісторыі да сучаснасці. Ён не быў гатовы да кампрамісаў у гэтых пытаннях, не мог прыгнуцца і перачакаць. Ён рабіў для Беларусі, што лічыў патрэбным, сёння і цяпер, без сумнення і аглядкі. З тым і пайшоў. Такім і застанецца ў памяці сяброў, паплечнікаў і ўсёй Беларусі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Наша слова, 22 (1537) 2021

Наша слова

22 (1537) 2021

У сярэдняй школе №9 горада Ліды (найбліжэйшай да Лідскага аэрадрома) апошні ў гэтым навучальным годзе званок празвінеў для 752 школьнікаў - менавіта гэтулькі вучняў налічвае на дадзены момант установа агульнай сярэдняй адукацыі. Для 29 адзінаццацікласнікаў урачыстая лінейка падвяла рысу і паставіла кропку ў шматгадовым навучальным марафоне. Прыемна адзначыць, што шасцёра выпускнікоў "дзявятай" прэтэндуюць на атэстат адмысловага ўзору з ... Болей »


pdf
Наша слова, 20 (1535) 2021

Наша слова

20 (1535) 2021

На аднаўленне пацярпелага ад пажару касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе (Мядзельскі раён Менскай вобласці) сабрана 330.033 рублі, сведчаць звесткі на парафіяльным сайце. Акрамя гэтага, у межах кампаніі па зборы сродкаў на аднаўленне нацыянальнага санктуарыя, запушчанай беларускай супольнасцю ў Польшчы на інтэрнэт-платформе zrzutka.pl, сабрана 4.611 злотых (1.236 даляраў). Ініцыятары паставілі мэту сабраць 30 тыс. зло... Болей »


pdf
Наша слова, 19 (1534) 2021

Наша слова

19 (1534) 2021

Вызваленне Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, вестку аб перамозе над гітлераўскай Германіяй вітала разам з усімі нясвіжцамі і Ванда Фянькоўская, маладая дзяўчына з Капыльшчыны. Нясвіж даў сіраце прытулак у час вайны. Да гэтага жыла яна ў працавітай шматдзетнай сям'і ў весцы Калодзезнае, на захад ад Капыля, у бок Нясвіжа. Пачаліся трывожныя дні вайны. Неяк у вёску прыехалі паліцаі, прайшліся па вуліцы, зайшлі на вячоркі, папярэдзілі, каб... Болей »


pdf
Наша слова, 18 (1533) 2021

Наша слова

18 (1533) 2021

Да 100-годдзя беларускага гісторыка, публіцыста, пісьменніка і паэта Міколы Іванавіча Ермаловіча ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прапануецца чытачам кніжная выстава, якая змяшчае публікацыі ў часопісах, брашурах і зборніках, прысвечаныя вядомаму гісторыку, прыхільніку новай беларускай рамантычнай плыні гісторыяграфіі. На выставе прадстаўлены кнігі Міколы Ермаловіча "Старажытная Беларусь", "Па слядах аднаго міфа". "Яшчэ ў далёкія 197... Болей »


pdf
Наша слова, 17 (1532) 2021

Наша слова

17 (1532) 2021

У Дзятлаўскім гістарычна-краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя першага дзятлаўскага літаратурнага альманаха "Ятранка". Прэзентацыю падрыхтавалі супрацоўнікі Дзятлаўская арганізацыя ТБМ. "Ятранка" пабачыла свет сёлета ў Лідзе, дзякуючы Таварыству беларускай мовы. Літаратурны альманах склаў і напісаў прадмову да яго пісьменнік са Слоніма Сяргей Чыгрын. Ён і распачаў прэзентацыю, адзначыўшы, што гэта першы літаратурны альманах у гісторыі ... Болей »


pdf
Наша слова, 16 (1531) 2021

Наша слова

16 (1531) 2021

Неацэнны ўклад у стварэнне і развіццё сучаснай беларускай літаратуры ўнёс паэт, публіцыст і празаік Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіча Плаўнік), які нарадзіўся 23 красавіка1886 года ў мястэчку Пасадзец (цяпер Лагойскага раёна) у беднай яўрэйскай сям'і. УСПАМІНАЮ камандзіроўку ад "Сельской газеты", у якой доўгі час працаваў, у Лагойскі раён. Разам з вядомым журналістам Міколам Васьковым мы рыхтавалі сцюдзёнай зімою чарговы выпуск летапісу ... Болей »


pdf
Наша слова, 15 (1530) 2021

Наша слова

15 (1530) 2021

Ва ўрачыстай абстаноўцы абрад "Засеўкі" (а старадаўнюю традыцыю лідскія аграрнікі выконваюць дагэтуль) сёлета прайшоў на базе сельгаспрадпрыемства "Пескаўцы". На полі ля вёскі Лазяны сабраліся кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў, прадстаўнікі духавенства, працаўнікі культуры, каб разам правесці традыцыйную цырымонію, якая спрыяе паспяховасці сельскагаспадарчага года. Павіншаваў працаўнікоў сяла з пачаткам палявых работ і выказ... Болей »


pdf
Наша слова, 14 (1529) 2021

Наша слова

14 (1529) 2021

Круглы стол, прысвечаны 90-гадоваму юбілею прафесара Аляксея Пяткевіча, зладзілі ў Купалаўскім універсітэце 31 сакавіка. Цёплая сустрэча аб'яднала за круглым сталом усіх, хто хацеў павіншаваць вядучага навуковага супрацоўніка аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння навуковай і інавацыйнай дзейнасці, прафесара Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча. Завітала на свята рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. З хваляваннем яна падкрэсліла... Болей »


pdf
Наша слова, 13 (1528) 2021

Наша слова

13 (1528) 2021

Ужо стала традыцыяй адзначаць Сусветны дзень паэзіі падвядзеннем вынікаў гарадскога конкурсу "Сакавіцкае рэха", які ў чацвёрты раз ладзіць бібліятэка імя Янкі Купалы ўстановы культуры "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных бібліятэк г. Магілева" сумесна з Магілёўскай абласной арганізацыяй ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і Магілёўскай гарадской арганізацыяй ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны". У гэтым годзе конкурс праводзіўся ... Болей »


pdf
Наша слова, 12 (1527) 2021

Наша слова

12 (1527) 2021

Сакратарыят Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) 18 сакавіка, за тыдзень да чарговай гадавіны абвяшчэння БНР, прыняў зварот да грамадства пра пашырэнне ўжытку мовы тытульнай нацыі. Тэкст дакумента апублікавала на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" старшыня ТБМ Алена Анісім. "Сто тры гады таму паўстала Беларуская Народная Рэспубліка, дзеячы БНР упершыню за некалькі стагоддзяў забыцця голасна абвясцілі пра дзяржаўнасць нашай ро... Болей »