- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За сваю 1125-гадовую гісторыю Полацк шмат разоў мяняў сва’е аблічча. Разбуральныя войны і час сціралі унікальныя помнікі архітэктуры, жылыя дамы і вуліцы. У фондах Полацкага гісторыка-археалагічнага запаведніка захаваліся паштоукі канца XIX — пачатку XX стагоддзя, якія даюць уяўленне аб горадзе таго часу. Гэта калекцыя данесла да нас самыя разнастайныя сюжэты. На паштоўках можна ўбачыць помнікі, якіх зараз няма, — сабор Св.Міколы, комплекс Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра, помнік, прысвечаны падзеям 1812 года, старыя вуліцы Полацка, чыгуначны вакзал, рынак, пераправу цераз Заходнюю Дзвіну, палачан самых розных саслоўяў... Старыя паштоўкі сталі каштоўнымі дакументамі, якія расказваюць аб гісторыі горада.