be
pdf

Гасцінец 5 (304) 2021

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

У Гарадоцкім раёне ўлада адмовілася ад інфармавання пра COVID-19? І іншае інфармаванне грамадзян у Бешанковіцкім раёне. У красавіку толькі Гарадоцкая РЦГЭ ў файле паведаміла аб прыблізнай колькасці атрыманых прышчэпак супраць інфекцыі COVID-19. Інфармацыі раённага штаба па прадухіленні завозу і распаўсюджвання выпадкаў інфекцыі, выкліканай каранавірусам няма ўжо больш за месяц. Зусім іншы ўзровень з інфармаваннем пра COVID-19 у Бешанковіцкім раёне Беларусь ўступіла ў трэцюю хвалю росту захворванняў ад COVID-19. Учора паступіла паведамленне ад Міністэрства аховы здароўя, што прырост за суткі выпадкаў каранавіруса ў краіне склаў 1735 чалавек і пабіты рэкорд 14 лютага. Як ідзе сітуацыя ў Гарадоцкім раёне цяпер ніхто не інфармуе. Раней раённы штаб падчас другой хвалі інфармаваў амаль кожны тыдзень. Так было да 28 студзеня. Потым раённы штаб паведаміў толькі 15 лютага і яшчэ 18 сакавіка на сайце Гарадоцкага райвыканкама. А зараз ніякай інфармацыі пра эпідэмію каранавіруса у раёне няма — быццам усё нармальна. Хоць толькі сярод маіх сваякоў у Гарадку захварэла на COVID-19 тры чалавека. Напэўна, згубілі пільнасць пры наведванні крам Гарадка для куплі прадуктаў пасля атрымання пенсіі. Ды і пра рост смяротнасці сярод жыхароў Гарадка ідуць размовы. Але такая інфармацыя для нашага мясцовай супольнасці адсутнічае. Да афіцыйнай жа інфармацыі ад Міністэрства аховы здароўя вялікага даверу няма.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2021-04
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2021 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org