Беларусы ў свеце, 3 (226) 2021

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

3 (226) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-03

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2021 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дырэктар гродзенскага “Цэнтра гарадскога жыцця”, сябра Рады ЗБС “Бацькаўшчына” Павел Мажэйка трое сутак прабыў за кратамі па абвінавачанні ў рэабілітацыі нацызму, але 29 сакавіка выйшаў на волю. Следчыя не пабачылі падстаў для пакідання менеджара культуры ў зняволенні. Справа была заведзеная паводле факта выстаўлення ў “Цэнтры гарадскога жыцця” карціны Алеся Пушкіна, на якой быў намаляваны антысавецкі партызан з Пастаўскага раёна Аўген Жыхар. Хто ж такі Павел Мажэйка, які змог стварыць такі моцны грамадскі асяродак у абласным цэнтры? Калі паглядзець на фота, то мала хто паверыць, што Паўлу далёка не 25 або 30 гадоў, яму 42. Нарадзіўся ў Гродне. Увесь ягоны род з абодвух бакоў паходзіць з Гродзенскага раёна. Мабыць, таму для Паўла заўжды так важна было дзейнічаць менавіта ў сваім горадзе, а не ў Мінску, Варшаве ці дзесьці яшчэ. Бацькі ў Мажэйкі – звычайныя працоўныя людзі: мама працавала на кансервавым заводзе, перабірала рукамі гародніну, пабыла і ў гандлі, бацька ж працаваў у Дэпартаменце аховы, але быў вымушаны сысці адтуль пасля першага зняволення сына. Мажэйка вучыўся на гістарычным факультэце Гродзенскага ўніверсітэта, але жыццё звязаў з журналістыкай. Ён адзін са шматлікіх выпускнікоў мясцовай Школы маладога журналіста. Мабыць, мала хто з гродзенскіх журналістаў не прайшоў праз яе, а потым не ўладкаваўся ў газету “Пагоня” Міколы Маркевіча. Гэта было хай і найперш рэгіянальнае выданне, але прадавалася яно па ўсёй краіне.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Беларусы ў свеце, 5 (228) 2021

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

5 (228) 2021

Найбольш паслядоўныя і пладавітыя даследчыкі – Лявон Юрэвіч і Наталля Гардзіенка. Менавіта дзякуючы іхнай шматгадовай працы мы ведаем пра лёсы эмігрантаў хвалі 1944 года, Раду БНР у выгнанні, размаітыя саюзы, скаўцкія арганізацыі, бібліятэкі і калекцыі беларускіх рэліквій за мяжой. Неяк мне ў рукі трапіла кніга “Эміграцыі і эміграцыйная палітыка” Леапольда Каро. Выданне 1914 года. Па­польску. Аўтар ацэньвае польскую эміграцыю ў ЗША, Кан... Болей »


pdf
Беларусы ў свеце, 4 (227) 2021

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

4 (227) 2021

Прэмію “Світ Пограниччя” спадар Павел атрымаў “за непераўзыдзеныя пераклады на беларускую мову і папулярызацыю сучаснай літаратуры суседніх з Беларуссю народаў”. Са слоў самога перакладчыка, ніякіх адмысловых намаганняў, каб атрымаць прэмію, ён не рабіў, узнагарода сталася для яго поўным сюрпрызам. Нават пра тое, што цяпер ён лаўрэат “Світу Пограниччя”, Павел Ляхновіч даведаўся ад польскага калегі Войцеха Пэсткі, кнігу якога “Да сустрэч... Болей »


pdf
Беларусы ў свеце, 2 (225) 2021

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

2 (225) 2021

1 красавіка ў Польшчы распачынецца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год. Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы, таксама мусяць узяць удзел у перапісе. Падчас перапісу рэспандэнты павінны адказаць на пытанні нацыянальнай прыналежнасці, мовы і веравызнання. Пра асаблівасці перапісу беларусаў у Польшчы распавёў старшыня Беларускага саюза ў Польшчы, галоўны рэдактар “Беларускага Радыё Рацыя” Яўг... Болей »


pdf
Беларусы ў свеце, 1 (224) 2021

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

1 (224) 2021

26 студзеня ў Кіеве ўручылі штогадовую ўкраінска­беларускую літаратурную прэмію “Воін святла” імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў і Рады ЗБС “Бацькаўшчына” Павел Севярынец. Прадстаўнікі Саюза наведалі сям'ю Севярынцаў і павіншавалі яго жонку Вольгу. Памятную статуэтку і дыплом атрымае ў Кіеве сяброўка Паўла, грамадская дзяячка Алена Талстая. Ад украінскага боку ... Болей »


pdf
Беларусы ў свеце, 12 (223) 2020

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

12 (223) 2020

Старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі і арганізацыя сталі першымі беларускімі лаўрэатамі прэстыжнай міжнароднай узнагароды “RightLivelihood Award”, вядомай як “Альтэрнатыўная Нобелеўская прэмія”. Беларускія праваабаронцы атрымалі ўзнагароду за ролю ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 3 снежня ў Стакгольме. Падчас урачыстага ўзнагароджання праваабаронца Алесь Бяляцкі заў... Болей »


pdf
Беларусы ў свеце, 11 (222) 2020

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

11 (222) 2020

Зусім хутка наступяць Каляды і Новы год – светлыя і радасныя святы, якія мы так любім адзначаць з нашымі блізкімі, у коле сям’і і сяброў. Аднак у нашай краіне за кратамі знаходзіцца шмат людзей, з якіх толькі адных палітычных вязняў ужо больш чым сотня. Сярод зняволеных ёсць палітыкі і журналісты, праграмісты і блогеры, бізнесмены і творцы, медыкі і настаўнікі – прадстаўнікі абсалютна розных прафесій, таму што сёння кожны з тых, хто а... Болей »


pdf
Беларусы ў свеце, 10 (221) 2020

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

10 (221) 2020

Чарговы сюрпрыз ад “Бібліятэкі “Бацькаўшчыны” – у падсерыі “Спадчына. Агледзіны” выйшаў збор галоўных навуковых прац Вітаўта Тумаша. Кніга мае ажно чатыры прадмовы, а кожны са змешчаных у ёй тэкстаў грунтоўна пракаментаваны ў фірмовым стылі даследчыкаўукладальнікаў Наталлі Гардзіенка і Лявона Юрэвіча – колькасць падрадковых каментароў ідзе на чатырохзначныя лікі. Пад адной вокладкай змешчаны рэвалюцыйныя “Пытанні этнагенезу і культурнаг... Болей »


pdf
Беларусы ў свеце, 9 (220) 2020

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

9 (220) 2020

Акторка Наста Шпакоўская і іншыя беларускія сем'і пікетавалі пасольства Беларусі ва Украіне. З нагоды Дня беларускай вайсковай славы, які адзначаецца 8 верасня ў гонар перамогі ў бітве пад Воршай. 5 верасня ўвечары ў цэнтры Кіева каля паўсотні прадстаўнікоў беларускай дыяспары, а таксама беларусы, якія нядаўна пераехалі ў мэтах бяспекі ў сувязі з апошнімі падзеямі на радзіме, зладзілі пікет каля амбасады Беларусі ва Украіне. Акцыя была ... Болей »


pdf
Беларусы ў свеце, 8 (219) 2020

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

8 (219) 2020

Дашуквацца прычынаў, адказваць на пытанне, якім чынам Беларусь перамянілася літаральна за лічаныя дні, будуць гісторыкі і сацыёлагі. Але відавочна, што Беларусь на пачатку верасня гэта зусім не тая краіна, у якой многія з нас жылі раней. Гэта незваротна новая Беларусь. Не ўяўляецца магчымым ужыць звыклы штамп, узяць ды напісаць, што “вось ужо цягам месяца нашу Бацькаўшчыну штодня скаланаюць шматтысячныя пратэсты”. “Скалананне”, “разгой... Болей »


pdf
Беларусы ў свеце, 7 (218) 2020

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

7 (218) 2020

Ганна Севярынец у фэйсбуку разважае, ці маюць маральнае права нашыя былыя суайчыннікі, што з’ехалі за мяжу, а цяпер там ладзяць акцыі салідарнасці “беларусамі звацца”. У адказ на некалькі бздурычаскіх пастоў пра беларусаў замежжа, маўляў, яны з’ехалі, а цяпер вучаць нас адтуль, як нам жыць, хачу нагадаць, па­першае, словы рэдактара бээсэсэраўскай цэнтральнай газеты “Савецкая Беларусь” Міхася Чарота, якія ён сказаў сто год таму беларус... Болей »