be
epub

Застацца

Кіркевіч Алесь
Апавяданне

Ну што, уяб...ў? – рэзанулі ў паветры Алегавы словы. Я, мабыць, пачырванеў. Алег пасміхнуўся. Высокі лысаваты тып ся­дзеў насупраць за сталом. У офісе, фактычна на паддашшы, яшчэ не паспеў разысціся кумар пасля ўчорашняй п’янкі. Па кутах ляжалі стосы нераспаўсю­джанай агіткі, заламінаваныя партрэты кандыдатаў на мясцовыя выбары (Алега ў тым ліку) для зборшчыкаў подпісаў, каб не засалілі тлустымі пальцамі жыхары шматпавярховікаў спальных раёнаў, нейкія бюлетэ­ні... На століку побач з дзвярыма красавала некалькі кубкаў з высахлымі пакецікамі гарбаты ды ніфелямі пасля кавы. Тут усё было пад рукой – офіс партыі зай­маў некалькі квадратных метраў. Пры кожным пераездзе, раз на 3-4 гады, гэтыя метры губляліся. Наступны офіс будзе, мабыць, больш падобны да шафы-камандор альбо вялікага сямейнага халадзільніка. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2018
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2018 by Алесь Кіркевіч, Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Кіркевіч Алесь, Самурай: апавяданні, Мінск: Кнігазбор, 2018. — 144 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org