be
epub

Хлюст наезны

Рублеўскі Сяргей
Апавяданне

Навукова-даследчыцкі інстытут, у якім працаваў Мікола Крываловіч, месціўся непадалёк ад яго дома. Так што на працу ездзіць не трэба было: прайшоў метраў чатырыста напрасткі – абсаджанымі клёнамі ды ліпамі дварамі – і вось ён, пяціпавярховы гмах са шкляным, як акварыум, калідорчыкам, які на фасадзе трохі вытыркаецца вонкі. І наогул усё было блізка ад жытла Міколы – шэраг крамаў, харчовы рынак, парк для вечаровага шпацыру, басейн з саўнай і шмат чаго яшчэ неабходнага для зручнага побыту. Мікола не мог нарадавацца, калі засяліўся ў цагляны, з прасторнымі балконамі дом у ціхім завулку. Радасць зразумелая, асабліва калі ўлічыць змалку ўкаранёную вясковую звычку Міколы і ў горадзе даставацца да патрэбнага месца пешкі. Дык лацвей, калі ўсё блізенька! (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2019 by Дзеяслоў; Copyright © 2019 by Сяргей Рублеўскі; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Рублеўскі Сяргей, Хлюст наезны. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (102) 2019; с. 169-177
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org