- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Некалькі гадоў ён праляжаў паралізаваны пасля інсульту ў ложку і, каб не догляд жонкі, так бы і не падняўся на ногі. А падняўшыся, пачаў выходзіць з кійком з дому, з цяжкасцю спускаўся па прыступках і сядаў на лаву каля пад’езда. У яго не слухалася правая нага, якую ён цягнуў па зямлі, ледзь варушылася правая рука, і ён прыпальваў цыгарэту з чужой дапамогай. Але не адчайваўся, хацеў быць з людзьмі і пасылаў ганцоў у краму па віно. Сам трохі пакаштуе і шчодра частуе ўсіх, хто прагнуў прамачыць горла. За гэта яго і любілі. Заўсёды вакол яго збіралася шумлівая хеўра і гучалі п’яныя галасы. Сяргей сядзеў і шчасліва ўсміхаўся, толькі зрэдку ўстаўляў некалькі слоў у агульны гармідар. Ён адчуваў сябе паўнацэнным чалавекам, якога паважалі і прызнавалі сябрам гэтай шумлівай п’янай хеўры. (фрагмент)