- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Родзькі ехалі дадому. Абое лагодныя, яны цешыліся пятнічным вечарам. – Чым вячэраць будзем? – спытаў Антон. Сам пасля працы, ён заехаў праз паўгорада па жонку, каб забраць яе з офіса. Меў спадзеў, што для Марыны гэта выглядала высакародна, бо яна і сама магла даехаць дадому роўна за той жа час аўтобусам, а яму гэты круг апрача літра бензіну каштаваў лішняй паўгадзіны за стырном. А ён жа галодны! Але, трымаючы ў галаве неабходнасць гатаваць вячэру самому, вярніся ён дамоў першым, цяжка было ганарыцца ўласнай клапатлівасцю. (фрагмент)