- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яна вярталася з радзімы. Сядзела ў “маршрутцы” з папяровым скруткам на каленях і пільна ўглядалася ў знаёмыя да болю і да болю родныя краявіды за вакном. Было незразумела, куды едзе, чаму і ці вернецца? Такое адчуванне накрывала яе кожны раз, як па гэтай шашы ад’язджала ад роднага Брагіна. І ў дзяцінстве, едучы з мамай і меншай сястрычкай у піянерскі лагер; і ў маладосці, калі пасля выходных даводзілася вяртацца на вучобу ў Гомель; і вось зараз, вяртаючыся “ў высылку”, як яна называла сваё цяперашняе месца жыхарства, дзе апынулася пасля атамнай бяды ў Чарнобылі. (фрагмент)