Наша слова, 9 (1524) 2021

Наша слова

9 (1524) 2021

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2021-03-03

Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

22 лютага адбылася прэзентацыя зборніка матэрыялаў канферэнцыі "Нашы вякі - наша багацце. Лепшыя практыкі менеджменту спадчыны". Мерапрыемства праходзіла ў бібліятэцы НАН Беларусі. Яно было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які ў акадэмічных установах плаўна трансфармаваўся ў тыдзень роднай мовы, а то і дэкаду. На прэзентацыю прыйшлі аўтары зборніка, а таксама ўсе ахвотныя. Згадкамі пра саму канферэнцыю і важнасць выдання зборніка падзяліліся з прысутнымі Алег Трусаў, Ігар Чарняўскі, Лявон Баршчэўскі. Заканадаўчыя аспекты за-хавання спадчыны, у прыватнасці нашых нацыянальных сімвалаў, асвятліў у сваім выступе Міхаіл Пастухоў. Як заўсёды, цікавым быў выступ Ігара Мельнікава, які распавёў пра сваё бачанне ўзнятай праблемы, а таксама пра ўжо зробленае і пра новыя ідэі, датычныя існавання мяжы паміж заходняй і ўсходняй часткамі Беларусі. Эмацыйна выступіла Наталля Агарэлышава з Гомеля, якая закранула праблему ўпарадкавання і захаванасці яўрэйскіх могілкаў. Вельмі добра ўпісаўся ў тэму захавання спадчыны выступ Алеся Чумакова, музыкі, які віртуозна грае на cтаражытным адноўленым інструменце - гуслях. Песню на словы Сокалава-Воюша "Аксамітны летні вечар", зайграную па прапанове залы, з задавальненнем спявалі ўсе прысутныя. Варта адзначыць, што не толькі аўтары, але і госці маглі атрымаць асобнік зборніка матэрыялаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Наша слова, 14 (1529) 2021

Наша слова

14 (1529) 2021

Круглы стол, прысвечаны 90-гадоваму юбілею прафесара Аляксея Пяткевіча, зладзілі ў Купалаўскім універсітэце 31 сакавіка. Цёплая сустрэча аб'яднала за круглым сталом усіх, хто хацеў павіншаваць вядучага навуковага супрацоўніка аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння навуковай і інавацыйнай дзейнасці, прафесара Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча. Завітала на свята рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. З хваляваннем яна падкрэсліла... Болей »


pdf
Наша слова, 13 (1528) 2021

Наша слова

13 (1528) 2021

Ужо стала традыцыяй адзначаць Сусветны дзень паэзіі падвядзеннем вынікаў гарадскога конкурсу "Сакавіцкае рэха", які ў чацвёрты раз ладзіць бібліятэка імя Янкі Купалы ўстановы культуры "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных бібліятэк г. Магілева" сумесна з Магілёўскай абласной арганізацыяй ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і Магілёўскай гарадской арганізацыяй ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны". У гэтым годзе конкурс праводзіўся ... Болей »


pdf
Наша слова, 12 (1527) 2021

Наша слова

12 (1527) 2021

Сакратарыят Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) 18 сакавіка, за тыдзень да чарговай гадавіны абвяшчэння БНР, прыняў зварот да грамадства пра пашырэнне ўжытку мовы тытульнай нацыі. Тэкст дакумента апублікавала на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" старшыня ТБМ Алена Анісім. "Сто тры гады таму паўстала Беларуская Народная Рэспубліка, дзеячы БНР упершыню за некалькі стагоддзяў забыцця голасна абвясцілі пра дзяржаўнасць нашай ро... Болей »


pdf
Наша слова, 11 (1526) 2021

Наша слова

11 (1526) 2021

Нядзельная раніца выдалася пахмурнай і нават прахалоднай. Але гэтая акалічнасць ніяк не адбілася на настроі лідзян, якія прыйшлі пад сцены Лідскага замка на раённае свята "Праводзіны зімы". Менавіта тут, а дванаццатай дня, пачалося маляўнічае тэатралізаванае прадстаўленне "Зіма, бывай! Вясне - пачатак!" - народныя гулі, прысвечаныя праводзінам зімы. Дзея ўдалася яркай і запамінальнай. Працаўнікі культуры паказалі сапраўднае фальклорнае ... Болей »


pdf
Наша слова, 10 (1525) 2021

Наша слова

10 (1525) 2021

Станіслаў Суднік, прадстаўляючы вынікі падпіскі на "Наша слова" у першым квартале 2021 года (зменшылася на 13 асобнікаў), адзначыў: "Разам з тым газета жывая. Сёння ёсць магчымасць гэтую падпіску падняць. Попыт на газету пачаў павялічвацца, але гэты попыт пакуль у павелічэнне падпіскі не выліўся". Зразумела, рэдактар дбае пра падпіску, як умее і як можа. Газета перыядычна традыцыйным, прыгожым заклікам (“КАЛІ ЗА АДРАДЖЭННЕ МОВЫ, ЧЫТАЙ,... Болей »


pdf
Наша слова, 8 (1523) 2021

Наша слова

8 (1523) 2021

Напярэдадні Дня роднай мовы каля 50 супрацоўнікаў аблвыканкама сабраліся разам, каб напісаць беларускамоўную дыктоўку. Мерапрыемства стала ўжо традыцыйным для Гарадзеншчыны. Кожны год яго ўдзельнікі з задавальненнем бяруць чысты ліст паперы і ручку, каб звярнуцца да мілагучнага беларускага слова. Многія прызналіся, што напачатку крыху хваляваліся, але, нягледзячы на гэта, атрымалі добры настрой і шмат пазітыўных эмоцый. Беларуская мова ... Болей »


pdf
Наша слова, 7 (1522) 2021

Наша слова

7 (1522) 2021

Падсумоўваючы вынікі 2020 года, у набліжэнні Дня роднай мовы сябры Нясвіжскай раённай арганізацыі ўзнагародзілі шанавальным лістом супрацоўніцу раённай газеты "Нясвіжскія навіны" Вольгу Кандрукевіч (на фотаздымку злева). Гэта той прыемны выпадак, калі ёсць за што ганараваць і шчыра дзякаваць. Спадарыня Вольга піша нязменна па-беларуску. Родная мова надае яе нататкам, нарысам і рэпартажам шчырасці гаворкі, пераканальнасці зместу, пачу... Болей »


pdf
Наша слова, 6 (1521) 2021

Наша слова

6 (1521) 2021

У пачатку лютага была створана Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ці адсутнасці ў ёй прыкметаў экстрымізму. Сярод сілавікоў і чыноўнікаў там знайшлося месца і аднаму гісторыку - дырэктару Інстытута гісторыі Акадэміі навук Вадзіму Лакізе. "Наша Ніва" пацікавілася думкамі спадара Лакізы пра магчымае пры-знанне бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім, пра што нядаўна гаваралі прадстаўні... Болей »


pdf
Наша слова, 5 (1520) 2021

Наша слова

5 (1520) 2021

Выдатнае снежнае надвор'е дало магчымасць творчым людзям паказаць плён сваёй работы за летні перыяд. Сучасныя майстры Лідскага аддзела рамёстваў аднавілі ў ткацтве і пашыве адзення традыцыйны сялянскі жаночы касцюм пачатку ХХ ст. на тэрыторыі Лідскага раёна. Прыметна тое, што дэманстрацыя рэплік адбылася ў вясковым асяроддзі, а характэрныя зімовыя ўмовы адпавядалі тагачасным. Нашы прабабулі зімой насілі вельмі зручнае і прыгожае адзенне... Болей »


pdf
Наша слова, 4 (1519) 2021

Наша слова

4 (1519) 2021

У нядзелю 24 студзеня 2021 г. у Менску ў сядзібе ТБМ адбылося чарговае паседжанне рэспубліканскай Рады таварыства. Кворум быў забяспечаны прысутнымі, але, паддаючыся павевам часу, адпрацоўваўся і рэжым анлайн-удзелу. Атрымалася не адразу, але некалькі чалавек, пераважна з Гомельшчыны, усё-такі далучыліся. Тым не менш, над адпрацоўкай гэтага рэжыму яшчэ трэба папрацаваць. Паседжанне пачалося з хвіліны маўчання ў памяць сяброў ТБМ, якія п... Болей »