- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У той вёсцы, куды я часта ўцякаю адпачыць ад гарадскога тлуму, ёсць у мяне знаёмы. Зваць яго Сымонам. Яму трыццаць тры гады, родам з Гарадка. У вёску Сымон прыехаў да жанчыны, гадоў дзесяць таму. Ён сапраўдны селянін, добра ведае ўсялякую вясковую працу. Не любіць гарадское жыццё за тое, што там “няма чаго рабіць, зямлі няма, нічога няма”. Сымон мае тую самабытнасць, якая робіць чалавека адметным і прыцягвае да яго ўвагу. Што б Сымон ні рабіў, за гэтым цікава назіраць, пра што б ні распавядаў, яго цікава паслухаць. А яшчэ Сымон мае талент трапляць у незвычайныя сітуацыі. (фрагмент)