- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пісьмовы стол стаяў упрытык да вакна, і Віктар Пятровіч убачыў шэршня адразу, як толькі падышоў. Той ляжаў на ніжняй пярэчцы аконнай рамы, уткнуўшыся носам у куток, утвораны перасячэньнем пафарбаванага дрэва і шкла. Нават для шэршняў – некаранаваных цароў мухападобных – то быў занадта вялікі экземпляр. Каб памераў – сантыметраў з пяць, ня меней. Адно было ненатуральна: шумны і грозны ў сваім лётным жыцьці, цяпер ён уяўляў сабой ня болей як наглядную ілюстрацыю да ўрока пра аднаго з прадстаўнікоў незьлічонай арміі насякомых. (фрагмент)