be
epub

Аўдытарская праверка ў Нясьвіжы, альбо Скарб Нясьвіжскага замку.

Тарасаў Канстанцін
Аповесьць

Шмат гадоў таму мне з маіх дасьледніцкіх інтарэсаў давялося праглядаць у Нацыянальным архіве Літвы інвентары панскіх маёнткаў пазамінулага стагоддзя. У фондзе Радзівілаў (ф. № 1280) сустрэлася мне справа № 1755-1, атрыбуцыя якой гучала так: “Нататкі ўладальніка маёнтка Ветрын Віцебскай губерні пра ўладкаваньне прыбытковых рыбных сажалак. Узгадваюцца князі Радзівілы”. Выкладаньне досьведу па ўладкаваньні таварных сажалак займала восем старонак, але да іх дададзены быў непараўнальна большы па аб’ёму рукапіс аўтара з яго прыватнага жыцьця відавочна белетрыстычнага характару. Абодва дакументы былі напісаны на рускай мове, і, цалкам магчыма, з гэтай прычыны літоўскіх дасьледнікаў не зацікавілі, ва ўсялякім разе, у навуковы ўжытак рукапіс ніхто не ўключаў і нават нідзе пра яго ня ўзгадваў. У заказе на фотакопіі неабходных мне дакументаў пазначыў я і справу № 1755-1. Нядаўна, разьбіраючы незапатрабаваныя запасы архіўных выпісак і мікрафільмаў, зацікавіўся я названымі нататкамі гаспадара Ветрына. На першай старонцы мелася прысьвячэньне: “Мілым маім унукам у старэчы вольны час занатаваная быль са мной. Для іх, маю надзею, будзе цікавай незвычайная службовая прыгода іхнага дзеда. 1851”. Ня ведаю, як былі ўспрынятыя запіскі ўнукамі аўтара, але мне яны падаліся цікавымі для сучаснага чытача. Яны ў перакладзе і склалі гэтую публікацыю, усе судовыя і вайсковыя дакументы, датычныя падзей 1812 году, пакінутыя на мове арыгіналу. (Прадмова)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2006
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2006 by Дзеяслоў; Copyright © 2006 by Канстанцін Тарасаў; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Тарасаў Канстанцін, Аўдытарская праверка ў Нясьвіжы, альбо Скарб Нясьвіжскага замку. Аповесьць; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (20) 2006, с. 12-71, 2 (21) 2006, с. 47-111
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org