- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цягнік ішоў на фронт. Як толькі пагрузіліся ў вагон, Сьцяпан Кужэльны залез на верхнюю лаўку, дзе дыхала сьвежасьцю акенца. Ён ні з кім не размаўляў, не зьвярнуў увагі і на землякоў з Петрыкаўшчыны, калі тыя на падлозе ў вядры з пратухлай вадой пачалі размочваць на вячэру дарожны паёк – іржавую салёную рыбу. Тры дні таму ён быў у нарадзе на станцыі і даведаўся, што іх павязуць праз Баранавічы. Тады ж напісаў жонцы Насьці і ўпрасіў машыніста, састаў якога кіраваўся на Брэст, апусьціць на якой-небудзь беларускай станцыі ў паштовую скрынку ягоны ліст. Сьцяпан Пятровіч прасіў Насьцю прыехаць на сустрэчу. (фрагмент)