- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я не люблю знаёміцца з дзяўчынамі ў тралейбусах. Нам заўсёды выходзіць на розных прыпынках, а нават калі не, дык адразу пасьля дзьвярэй мы абавязкова разыходзімся ў розныя бакі. Гэта лёс, і я ніколі не спрабаваў нічога зрабіць з ім. Разумныя людзі не змагаюцца з лёсам. Я прымаю свой лёс такім, які ён ёсьць. Яна ўвайшла на «Ракеце», я адразу заўважыў яе. Яна прыцягальная. Рэзкія рысы твару й рудыя валасы, хутчэй за ўсё фарбаваныя. Яна час ад часу падымае на мяне вочы, але не падыдзе да мяне, і я не крануся з месца. Ёсьць паміж намі нешта, што робіць усё астатняе немагчымым. Мы ж незнаёмыя. Гэта толькі кажуць, што маладыя хутка сыходзяцца, гэта зусім ня так. Не магу. Не скрануся. (фрагмент)