be
epub

Як я вучыўся катацца на веласіпедзе

Гіль Мікола
Аповед-згадка

Быў суботні верасьнёўскі вечар. Мы з жонкай, па ўжо даўняй завядзёнцы, корпаліся на лецішчы. Як зазвычай, удваёх, без дзяцей. Не ірвуцца туды сыны — ні старэйшы, ні тым больш малодшы. Старэйшы, каб ня крыўдзіць бацьку з маткай, яшчэ сяды-тады рабіў ласку—прыязджаў, пакуль быў на хаду ягоны стары, дашчэнту дабіты “опель-кадэт”. А малодшы амаль адкрыта ігнаруе: вы сабе едзьце, хоць на выхадныя, хоць на ўсё лета, а я ў адкаце, мне ў вашай Слабадзе рабіць няма чаго! Няхай гэтак і ня кажа, але ж пэўна — думае, заўсёды рады, калі мы выбіраемся ў пятніцу надвячоркам ці ў суботу раніцай на лецішча: яму тады тут, у Менску, бяз нас, ці бачыце,— воля! Ды, зрэшты, пра гэта — асобная гаворка. Тым больш, ведаю, не адны нашыя дзеці такія: многія знаёмыя скардзяцца, што ні сына з нявесткаю, ні дачку з зяцем на дачу не загнаць… (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2004
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2004 by Дзеяслоў; Copyright © 2004 by Мікола Гіль; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Гіль Мікола, Як я вучыўся катацца на веласіпедзе. Аповед-згадка; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 11/2004; с. 95-107
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org