- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праўды не бывае зашмат. Адэкватна адлюстроўваючы сьвет, яна невычарпальная, бо мастацкая праўда – гэта рэальнасьць у макракосмасе культуры чалавецтва і ў макракосмасе нашага паўсядзённага быцьця. Мастацтва сацыялістычнага рэалізму ў духу запозьненага класіцызму працягвала сьцьвярджаць прыярытэт «агульнага», дзяржаўнага над «прыватным», асабовым. Працягвала прапаведвацца ўключанасьць асобы ў гістарычную творчасьць масаў. Разам з тым у творах В. Быкава, І. Навуменкі, А. Адамовіча, В. Казько, С. Алексіевіч гучала ня толькі звыклая для сацыялістычнага рэалізму тэма адказнасьці асобы перад грамадствам, але і ўзьнікае «перабудовачная» тэма – тэма адказнасьці грамадства за лёс і шчасьце чалавека. (фрагмент)