Слова Жыцця, 5 (557) 2021

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

5 (557) 2021

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2021-03-07

Рэдактар: Місевіч Віктар

Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі

Copyright © 2021 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Час Вялікага посту звязаны з рознымі пастановамі. Хтосьці можа на 40 дзён адмовіцца ад піцця кавы ці спажывання салодкага. Некаторыя бяруцца за дадатковую малітву, удзел у штодзённай Эўхарыстыі або здзяйсняюць дадаткова адну добрую справу. Ёсць асобы, якія могуць выключыць прагляд тэлевізара і любімых серыялаў. Знойдуцца і тыя, хто здольны цалкам адмовіцца ад інтэрнэту, у якім мноства непатрэбнай інфармацыі. Такім чынам, можна сказаць, што ў час Вялікага посту мы шукаем цішыню, каб хоць на імгненне акунуцца ў разважанні пра муку і смерць Езуса. Асабіста мне вельмі падабаюцца пятніцы ў гэты святы час, калі разам са сваімі дарагімі парафіянамі маю магчымасць узірацца ў велічныя стацыі Крыжовага шляху ў адамавіцкім касцёле і ўдзельнічаць у муках нашага Пана Езуса Хрыста. Падчас велікапоснага роздуму, магчыма, варта ўспомніць словы вялікага сузіральніка Томаса Мертана, які пісаў у “Знаку Ёны”: “Хрысціяне павінны мець ціхія дамы. Выкіньце тэлевізар, калі вам так неабходна; не кожны, а тыя, хто ставіцца да гэтых рэчаў сур'ёзна. [...] Няхай усе, хто здольны вытрымаць трохі цішыні, знойдуць тых, хто любіць цішыню, і няхай ствараюць цішыню і спакой адзін для аднаго. Выхоўвайце дзяцей, каб яны так не крычалі”. З гэтым “выкідваннем тэлевізара”, канешне, асцярожна, але лепш не глядзець “пустыя” пра грамы. Варта – і нават трэба – пакінуць безнадзейныя сайты, якія не прыносяць нічога добрага ў наша жыццё. Нам усім патрэбна сапраўдная цішыня, каб лепш пачуць Божы голас.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Слова Жыцця, 9 (561) 2021

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

9 (561) 2021

Май, здаецца, з'яўляецца самым любімым часам для многіх людзей. У касцёлах упрыгожваюцца алтары, аздабляюцца кветкамі прыдарожныя каплічкі і крыжы. У маі ўсё ажывае. Усё становіцца новым і прыгожым. У гэты час можна пачуць, як расце трава, і ўбачыць, як яна раніцай купаецца ў кроплях расы. Акрамя таго, усё гэта суправаджаецца разнастайнасцю птушыных спеваў. Таму не дзіўна, што такі месяц чалавек у сваёй набожнасці даўно вырашыў ахвяра... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 8 (560) 2021

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

8 (560) 2021

Езус – Найвышэйшы Пастыр – параўноўвае нас з авечкамі, якія ідуць за голасам пастуха. Ён як Добры Пастыр клапоціцца пра авечак, даручаных Яго апецы Айцом. Перш за ўсё, дае вечнае жыццё, непакоіцца пра бяспеку. Ён заўсёды побач і ведае нас лепш за ўсіх. Мы атрымліваем гэты надзвычайны клопат як бескарыслівы падарунак. Аднак ёсць небяспека, што мы можам адрынуць такі дар. Хоць гэта і здаецца неверагодным, яно стане магчымым у момант, калі... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 7 (559) 2021

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

7 (559) 2021

Кожны чалавек, які прыходзіць у свет, шукае цяпла і любові на працягу ўсяго жыцця. Ён шукае людзей, якія б яго прынялі і палюбілі, у якіх знойдзе прытулак і бяспеку. Мы адкрываемся перад імі, паказваем сваё нутро, запрашаем у яго, быццам у дом, адкрыты для сяброў. Як веруючыя людзі, нам таксама патрэбна блізкасць Бога. Можам адчуць яе асабліва падчас свята Уваскрасення Пана, якое перажываем кожны год. Таму што ў гэтыя дні па-асабліваму ... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 6 (558) 2021

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

6 (558) 2021

Можна абыякава прайсці міма крыжа. Асабліва калі не заўважаеш на ім Езуса. Так робяць мільёны людзей ва ўсім свеце. Аднак, калі ўбачыць пакутуючага Хрыста, крыж перастае быць абыякавым сімвалам, а становіцца люстэркам, у якім чалавек пачынае бачыць розныя вобразы. Перш за ўсё, ён бачыць там уласнае адлюстраванне. Ад яго самога залежыць, наколькі падрабязна разглядае ўбачанае. Можа проста мазнуць вокам і, не робячы ніякіх высноў, спакойн... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 4 (556) 2021

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

4 (556) 2021

У Папяльцовую сераду пачаўся чарговы Вялікі пост нашага жыцця. Многія з нецярпеннем ча- каюць гэтага часу, калі зможам дадаць уласныя смуткі да смуткаў церпячага Езуса Хрыста, на- шага Пана і Валадара. Часу, калі здолеем глыбей зразумець тое, што не заўсёды можна цалкам зразумець: жыццё, пакуты, страту самай блізкай асобы... Часу, калі зможам падзякаваць за тое, што маем такога добрага Сябра, які палічыў за лепшае памерці сам, каб мы ма... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 3 (555) 2021

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

3 (555) 2021

Бог, ствараючы чалавека па сваім вобразе і падабенстве, стварыў яго з любові і дзеля любові. Гэта найважнейшая асаблівасць, якая адрознівае нас ад іншых істот. Любові трэба вучыцца. Дзіця вучыцца ёй у маці і бацькі, якія яго кормяць, песцяць, абдымаюць. Так маленькі чалавек упершыню спазнае любоў, засвойвае яе на ўсё жыццё. Пазней дзіця робіць першыя ўласныя крокі ў напрамку любові. Выражае сваю прыхільнасць, абдымаючы маці за шыю і пры... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 2 (554) 2021

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

2 (554) 2021

Літургічны ўспамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла, – патранальны дзень і свята ўсіх каталіцкіх журналістаў. Таму дазвольце з гэтай нагоды выказаць удзячнасць за ўсе добрыя словы і пажаданні, якія Вы адрасуеце нам. Як галоўны рэдактар нашай дыяцэзіяльнай газеты ў патранальнае свята я ў чарговы раз усведамляю, што сёння на сродках масавай інфармацыі ляжыць вялікая адказнасць за евангелізацыйную місію. Мы прагнем выконв... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 1 (553) 2021

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

1 (553) 2021

Канец старога і пачатак новага года прымушаюць падвесці пэўныя вынікі і акрэсліць планы на будучы год. Нярэдка задаёмся пытаннем пра мэтазгоднасць таго, што робім, пра сэнс жыцця і існавання. Шукаючы сваю мэту, мы спрабуем спланаваць шлях, па якім павінны ісці па жыцці. Аднак не заўсёды ўлічваем, што, акрамя нас саміх, ёсць Хтосьці, хто прагне паказаць нам самую лепшую і самую дасканалую дарогу. Дарогу, падрыхтаваную толькі для мяне з к... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 23 (552) 2020

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

23 (552) 2020

Усяго праз некалькі дзён у духу веры мы будзем перажываць святыя, радасныя гадзіны свят Божага Нараджэння. Ішлі да іх дарогамі Адвэнту – часам рэкалекцый, споведзі, раратніх набажэнстваў, што скіроўвалі погляд на Марыю – Маці Бога і ўсяго чалавецтва. Святкуючы Божае Нараджэнне, мы павінны яшчэ раз паверыць і з верай прыняць сціплы, убогі і вельмі просты спосаб прыйсця Бога ў свет. Не можам даць сябе ашукаць свецкаму ззянню і міражам сап... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 22 (551) 2020

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

22 (551) 2020

Час сёлетняга Адвэнту з, яўляецца добрай матывацыяй, каб прадпрыняць канкрэтныя дзеянні і напружана папрацаваць над сабой. Разам з чарговымі днямі чування да нас прыходзіць Любоў, а таму варта і нават неабходна належным чынам падрыхтавацца да гэтай падзеі. Кожны, хто ўспрымае сваё жыццё як падрыхтоўку да самай важнай сустрэчы, не толькі адкажа на пытанне “што мне рабіць у Адвэнце?”, але штодня будзе працаваць над недахопамі. Сваімі неда... Болей »