- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У вялікі шкляны празрысты кубак, у кафетэрый, насыпаю тры поўныя зялёныя лыжкі змолатай кавы. Саспеўшы яна падобная нечакана на брусніцы. Яе збіраюць лацінасы ў самбрэра, пражаць і ссыпаюць у радняныя мяхі. Чорнае кляймо зверху. Tchіbo. Як у тэлерэкламе. Адзінай, якая падабаецца. Панядзелак. Першы дзень пасля выбараў. Дождж. Напаўпадпольная прэс-канферэнцыя. Лічбы і факты. Парушэнні. Затрыманні на вуліцы, у натоўпе. Начныя вобыскі. Арышт у друкарні газетных тыражоў. Адлучэнне сувязі. Ордэры, пратаколы. Зброя, бронегарсэты, шлемы. «Цягліцы». У паветры, здаецца, запахла смажаным. Хто ведаў, што чаканне цягам месяца-двух больш драматычнае за дзень пасля выбараў? Нават дзіўна. Стала амаль абыякава. (фрагмент)