Слова Жыцця, 3 (555) 2021

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

3 (555) 2021

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2021-02-07

Рэдактар: Місевіч Віктар

Выдавец: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ

Copyright © 2021 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Бог, ствараючы чалавека па сваім вобразе і падабенстве, стварыў яго з любові і дзеля любові. Гэта найважнейшая асаблівасць, якая адрознівае нас ад іншых істот. Любові трэба вучыцца. Дзіця вучыцца ёй у маці і бацькі, якія яго кормяць, песцяць, абдымаюць. Так маленькі чалавек упершыню спазнае любоў, засвойвае яе на ўсё жыццё. Пазней дзіця робіць першыя ўласныя крокі ў напрамку любові. Выражае сваю прыхільнасць, абдымаючы маці за шыю і прытуляючыся да бацькі. Яшчэ пазней хлопцы заўважаюць дзяўчат, дзяўчаты – хлопцаў. Нейкая таямнічая сіла прыцягвае іх адзін да аднаго. Яны хочуць гаварыць, быць побач. І па-новаму адчуваюць, што значыць любіць. Аднак для хрысціяніна здольнасць любіць ніколі не была чымсьці набытым раз і назаўсёды. Кожны дзень трэба пачынаць спачатку, трэба практыкавацца, каб наша любоў да братоў і сясцёр, якіх сустракаем, станавілася больш сталай і ачышчалася ад тых абмежаванняў ці грахоў, якія робяць яе прадузятай, эгаістычнай, бясплённай і нявернай. Мусім вучыцца мастацтву любові кожны дзень: цярпліва развівацца ў школе Хрыста, прабачаць адзін аднаму, гледзячы на Езуса. І рабіць гэта з дапамогай таго Абаронцы і Суцяшальніка, якога нам паслаў Бог – Яго Духа. Няхай Панна Марыя, дасканалая вучаніца свайго Сына і Госпада, дапаможа нам быць усё больш і больш паслухмянымі Суцяшальніку, Духу праўды, каб кожны дзень вучыцца любіць так, як палюбіў нас Езус.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Слова Жыцця, 4 (556) 2021

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

4 (556) 2021

У Папяльцовую сераду пачаўся чарговы Вялікі пост нашага жыцця. Многія з нецярпеннем ча- каюць гэтага часу, калі зможам дадаць уласныя смуткі да смуткаў церпячага Езуса Хрыста, на- шага Пана і Валадара. Часу, калі здолеем глыбей зразумець тое, што не заўсёды можна цалкам зразумець: жыццё, пакуты, страту самай блізкай асобы... Часу, калі зможам падзякаваць за тое, што маем такога добрага Сябра, які палічыў за лепшае памерці сам, каб мы ма... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 2 (554) 2021

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

2 (554) 2021

Літургічны ўспамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла, – патранальны дзень і свята ўсіх каталіцкіх журналістаў. Таму дазвольце з гэтай нагоды выказаць удзячнасць за ўсе добрыя словы і пажаданні, якія Вы адрасуеце нам. Як галоўны рэдактар нашай дыяцэзіяльнай газеты ў патранальнае свята я ў чарговы раз усведамляю, што сёння на сродках масавай інфармацыі ляжыць вялікая адказнасць за евангелізацыйную місію. Мы прагнем выконв... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 1 (553) 2021

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

1 (553) 2021

Канец старога і пачатак новага года прымушаюць падвесці пэўныя вынікі і акрэсліць планы на будучы год. Нярэдка задаёмся пытаннем пра мэтазгоднасць таго, што робім, пра сэнс жыцця і існавання. Шукаючы сваю мэту, мы спрабуем спланаваць шлях, па якім павінны ісці па жыцці. Аднак не заўсёды ўлічваем, што, акрамя нас саміх, ёсць Хтосьці, хто прагне паказаць нам самую лепшую і самую дасканалую дарогу. Дарогу, падрыхтаваную толькі для мяне з к... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 23 (552) 2020

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

23 (552) 2020

Усяго праз некалькі дзён у духу веры мы будзем перажываць святыя, радасныя гадзіны свят Божага Нараджэння. Ішлі да іх дарогамі Адвэнту – часам рэкалекцый, споведзі, раратніх набажэнстваў, што скіроўвалі погляд на Марыю – Маці Бога і ўсяго чалавецтва. Святкуючы Божае Нараджэнне, мы павінны яшчэ раз паверыць і з верай прыняць сціплы, убогі і вельмі просты спосаб прыйсця Бога ў свет. Не можам даць сябе ашукаць свецкаму ззянню і міражам сап... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 22 (551) 2020

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

22 (551) 2020

Час сёлетняга Адвэнту з, яўляецца добрай матывацыяй, каб прадпрыняць канкрэтныя дзеянні і напружана папрацаваць над сабой. Разам з чарговымі днямі чування да нас прыходзіць Любоў, а таму варта і нават неабходна належным чынам падрыхтавацца да гэтай падзеі. Кожны, хто ўспрымае сваё жыццё як падрыхтоўку да самай важнай сустрэчы, не толькі адкажа на пытанне “што мне рабіць у Адвэнце?”, але штодня будзе працаваць над недахопамі. Сваімі неда... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 21 (550) 2020

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

21 (550) 2020

Кожнае пакліканне да святарскага і манаскага жыцця – гэта вялікая таямніца Божага выбару і свабоднага адказу выбранага. Таямніца сустрэчы дзвюх вольнасцей: вольнасці Бога, які кліча, і вольнасці чалавека, які адказвае на заклік. Пакліканне да святарства і манаства з, яўляецца, найперш, дарам – надзвычайным дарам Бо- жай любові, выразам Яго клопату пра чалавека. У Евангеллі чытаем: “Пасля ўзышоў на гару і паклікаў да сябе тых, каго сам х... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 20 (549) 2020

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

20 (549) 2020

Напэўна, ужо прызвычаіліся, што на кожным кроку рэклама заклікае нас атрымліваць асалоду ад жыцця, не скупіцца і набываць рэчы,“распрацаваныя на аснове найноўшых тэхналогій”. Сённяшняя цывілізацыя – гэта, у пэўным сэнсе, цывілізацыя валодання і навізны. Такім чынам, дарога да сквапнасці ўжо зусім блізкая, а пасланне Езуса “Глядзіце, сцеражыцеся ўсялякай прагнасці” (Лк 12, 15) – вельмі адназначнае. Зразумела, усе гэтыя матэрыяльныя дабро... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 19 (548) 2020

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

19 (548) 2020

У нядзелю, 11 кастрычніка, у Мінск прыбыў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. У міжнародным аэрапорце беларускай сталіцы афіцыйнага прадстаўніка Папы Францішка ў нашай краіне сустрэлі супрацоўнікі Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі мясцовага Касцёла і дзяржаўных уладаў. Ад імя мясцовага каталіцкага епіскапату Апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча на беларускай зямлі прывітаў Генеральны сакра... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 18 (547) 2020

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

18 (547) 2020

Свет патрабуе Евангелля! Асабліва сёння, у цяжкія часы. Патрабуе таксама людзей, якія будуць перадаваць яго. Людзей радасных, гатовых дзейнічаць і аўтэнтычных. Тых, хто будзе ўліваць у сэрцы іншых веру, надзею і любоў. Абвяшчэнне Евангелля – місія кожнага. Усе мы пакліканы быць місіянерамі ў сваіх асяроддзях. Краі зямлі знаходзяцца ў нашых сэрцах, дамах і на месцах працы. Мусім быць тымі, хто расказвае пра Бога іншым і такім чынам стано... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 17 (546) 2020

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

17 (546) 2020

На ружанцы можна маліцца ў любы час, але месяц кастрычнік прыгадвае нам аб гэтай малітве асаблівым чынам праз свае характэрныя набажэнствы, якія часта пачынаюцца песняй “Завітай, Каралева Ружанца Святога”. Цяперашняя сітуацыя ў свеце, выкліканая жудаснай эпідэміяй каранавіруса, а таксама сацыяльна-палітычная сітуацыя ў нашай краіне і ў многіх нашых сем, ях, закранутых болем і няўпэўненасцю ў заўтрашнім дні, заклікае людзей мабілізавацца... Болей »