be
epub

Трое ў адным пакоі

Кудравец Анатоль
Эсэ

Ён зайшоў у маленькі рэдакцыйны пакойчык, як заўсёды, без стуку, рашуча і нечакана. Раптам расчы-няюцца дзьверы, і вось ён — Віктар Карамазаў усёй сваёй мажной постацьцю: ці то дзьверы вузкія, ці сам шырокі. Дзьверы як дзьверы, стандартныя, для ўсіх. Значыць, вінаватыя плечы. Галава ў вянку сівых распатланых валасоў, нібы тое сонейка на скары-нінскіх біблейскіх кніжках. І ўсьмешка на ўвесь рот, дзе даўно ўжо не хапае некалькіх зубоў, уставіць якія чалавеку ўсё нестае часу. Валасы некалі былі цямнейшыя і падразаліся карацей, а цяпер ільняна-белыя, пасмамі, у разьлёце, — відно, што сьпяшаўся. Два шырокія крокі ад дзьвярэй — і дзьве цёплыя рукі сустрэліся, пабраталіся. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2021
  • Катэгорыя: Культура
  • Copyright: © 2002 by Анатоль Кудравец, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Кудравец Анатоль, Трое ў адным пакоі. Эсэ; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1/2002; с. 162-173
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org