Слонімскі край, 2 (61) 2021

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

2 (61) 2021

Месца выхаду: Слонім

Дата выхаду: 2021-02-01

Рэдактар: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей

Выдавец: Copyright © 2021 by Слонімскі край

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Напачатку ХХ стагоддзя ў нашым горадзе працавала Слонімскае вышэйшае пачатковае вучылішча. Пра гэта сведчыць рэдкі фотаздымак яго выпускнікоў 1915 года, які мы публікуем у гэтым нумары “СК”. У чэрвені 1912-га ў Расійскай імперыі (а Беларусь у той час уваходзіла ў яе склад) замест 3-х і 4-х класных гарадскіх вучылішчаў стварылі вышэйшыя пачатковыя вучылішчы: мужчынскія, жаночыя і змяшаныя. Адно з іх адкрылася ў нашым горадзе — мужчынскае. На навучанне прымаліся хлопчыкі ва ўзросце 10-13 гадоў — гарадскія дзеці, якія скончылі пачатковую школу. Вышэйшае пачатковае вучылішча складаліся з 4-х класаў з гадавым курсам у кожным. Выкладалі Закон Божы, рускую мову і славеснасць, арыфметыку і пачатак алгебры, геаметрыю, геаграфію, гісторыю Расіі з агульнай гісторыяй, прыродазнаўства, фізіку, маляванне і чарчэнне, а таксама фізкультуру. Навучэнцы, якія прайшлі курс першых і другіх класаў, мелі права паступаць у другі і трэці класы сярэдніх агульнаадукацыйных школ. Але для паступлення ў трэці клас патрабавалася здача экзамена па замежных і старажытных мовах, што з’яўлялася своеасаблівай перашкодай для працягу адукацыі. Выпускнікі вышэйшых пачатковых вучылішчаў звычайна паступалі ў настаўніцкія семінарыі Выпускнікі Слонімскага вышэйшага пачатковага вучылішча ці тэхнічныя вучылішчы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слонімскі край

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Слонімскі край, 5 (64) 2021

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

5 (64) 2021

Гэты здымак быў зроблены восенню 1945 года ў Баварыі ў лагеры для дзяцей з розных краін Еўропы, якія падчас Другой сусветнай вайны згубіліся ці засталіся без бацькоў. На ім трымае таблічку са сваім імем і прозвішчам Пётр Фабішэўскі. Ён нарадзіўся ў Слоніме 9 красавіка 1930 года ў сям’і Уладзіслава і Станіславы Фабішэўскіх. Якім чынам слонімец трапіў у Германію, невядома. Магчыма, быў вывезены нацыстамі. Фота захавалася ў Мемарыяльным му... Болей »


pdf
Слонімскі край, 4 (63) 2021

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

4 (63) 2021

15 сакавіка споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, доктара гістарычных навук, прафесара Васіля Іванавіча Мялешкі (1921 — 2004). З ім я шчыра сябраваў. І хоць быў ён на шмат гадоў за мяне старэйшы, але па-зямляцку адносіўся да мяне даволі прыветліва, без ніякай высакамернасці, а з радасцю заўсёды вітаў у сваёй мінскай кватэры, ці падчас нашых сустрэч на роднай Слонімшчыне. Васіль Іванавіч мне шмат дапамагаў, калі я ў яго п... Болей »


pdf
Слонімскі край, 3 (62) 2021

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

3 (62) 2021

“Я памятаю, нібыта, гэта было ўчора, — успамінае Уршуля Радэк. — Зоська выйшла на лесвіцу перад адміністрацыйным будынкам… Яна сказала: “…Праблемы, якія прывялі да забастоўкі, узніклі не раптоўна, і з гадамі павялічваліся. …Цярпенне чалавечае скончылася, іх трэба вырашаць!”. Так Зося Барткевіч увайшла ў гісторыю. Усе баяліся выступіць адкрыта першым, і тады наперад выйшла яна. Ёй таксама было страшна, але яна перамагла страх. І натхніл... Болей »


pdf
Слонімскі край, 1 (60) 2021

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

1 (60) 2021

Знакаміты польскі мастацкі фільм Ежы Гофмана “Знахар” (1982) бачылі многія слонімцы. Падзеі рамана Тадэвуша Даленга-Мастовіча, па якім ён быў зняты, адбываюцца ў міжваеннай Заходняй Беларусі. Таленавіты хірург Рафал Вільчур перажыў асабістую драму і страціў памяць, вандраваў па краіне, стаў вясковым знахарам Антоніем Касібам… Пэўныя паралелі з гэтай гісторыяй прасочваюцца ў падзеях, якія адбыліся на Слонімшчыне ў сярэдзіне XIX стагоддзя... Болей »


pdf
Слонімскі край, 13 (59) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

13 (59) 2020

У ліпені 1936 года ў польскамоўнай газеце “Навагрудскі кур’ер” былі некалькі зацемак пра археалагічныя знаходкі ў Слоніме, якія адбыліся падчас пракладкі вадаправода. Іх аўтарам быў асноўны карэспандэнт выдання Віктар Клімкевіч. Ён працаваў чыноўнікам стараства ў Слоніме, быў актыўным краязнаўцам. Клімкевіч апісаў некаторыя знаходкі, а сярод іх — старыя гарадскія ходнікі (тратуар). Першая зацемка з’явілася 10 ліпеня. Клімкевіч пісаў: “Н... Болей »


pdf
Слонімскі край, 12 (58) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

12 (58) 2020

Футбольны сезон у Слоніме ў 1935 годзе пачаўся ў сярэдзіне траўня. Напярэдадні яго старту з ініцыятывы мясцовага камітэта дзяржаўнага ведамства па фізкультуры і вайсковай падрыхтоўцы (да яго адносіўся гарадскі стадыён) была арганізавана “міжкамандная камісія”, у якую ўвайшлі прадстаўнікі клубаў, калектываў розных відаў спорту, але найперш футбола. Меркавалася, што яна дапаможа спыніць “самаволю і выбрыкі спартсменаў на стадыёне падчас ... Болей »


pdf
Слонімскі край, 11 (57) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

11 (57) 2020

У зборах Дзяржаўнага навукова-даследчага музея архітэктуры імя Шчусева ў Маскве ёсць фотаздымкі, зробленыя на Слонімшчыне ў ХХ стагоддзі. На адным з іх бачым касцёл бернардынцаў (цяперашні Свята-Троіцкі праваслаўны сабор). Пад ім подпіс: “Слонім. Будынак ратушы”. У апісанні аднак згадваецца царква. Памылку, відаць, дапусцілі ў колішнім музеі Акадэміі архітэктуры СССР, адкуль паступіла гэтае фота, створанае ў “1900-1940 гг.”. Яшчэ адзін ... Болей »


pdf
Слонімскі край, 10 (56) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

10 (56) 2020

Паколькі ў XIX стагоддзі — у пачатку ХХ ст. мясцовай прэсы ў Слоніме не было, “Гродненскія губернскія вѣдомости” застаюцца важнай крыніцай інфармацыі пра жыццё нашага горада і павета. Выданне выходзіла двойчы на тыдзень. У ім змяшчаўся ў асноўным афіцыёз — указы, распараджэнні, пастановы, прызначэнні, статыстычныя звесткі, аб’явы. Была “неафіцыйная частка” газеты, якая выходзіла штотыднёва і мела сваю нумерацыю. У ёй было шмат хронікі, ... Болей »


pdf
Слонімскі край, 9 (55) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

9 (55) 2020

Прынята лічыць, што ўвесь міжваенны час, ледзь не з 1920 года, з пажарнай вежы ў Слоніме двойчы за дзень (а 8-й і 20-й гадзінах) гучала мелодыя паланэза Міхала Клеафаса Агінскага “Развітанне з Радзімай”. У савецкія часы традыцыя спынілася, яе аднавілі 23 траўня 2015 года. Паланэз стаў гучаць штодня а 12-й гадзіне. Толькі ўжо не з каланчы (былой стайні, вежа якой не захавалася, цяпер там склад), а з былой воданапорнай вежы, якую памылко... Болей »


pdf
Слонімскі край, 8 (54) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

8 (54) 2020

Пра гісторыю Слонімшчыны мы ўжо ведаем даволі шмат — ёсць і навуковыя, і навуковапапулярныя працы, публікацыі ў прэсе. Аднак адкрыцці не сканчаюцца. Наша гісторыя настолькі багатая на асобы, на падзеі, што яшчэ доўга даследчыкамі будзе складацца мазаіка. Нядаўна аўтарытэтны беларускі гісторык, сфрагіст і геральдык Анатоль Цітоў выдаў кнігу, у якой упершыню комплексна даследуецца злотніцкае (ювелірнае) майстэрства ў Беларусі.* Гэта прос... Болей »