Наша слова, 3 (1518) 2021

Наша слова

3 (1518) 2021

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2021-01-20

Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Адышоў на вечны спачын былы кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы, які больш за 35 гадоў служыў яе адраджэнню і развіццю. У Менску і ў Жыровічах прайшло развітанне з мітрапалітам Філарэтам, Ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. Яму было 85 гадоў. Пахавалі мітрапаліта ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры 15 студзеня. Як напісана ў Бібліі, па адыходзе чалавека, які прысвячае сябе служэнню Усявышняму, больш адкрываюцца велічныя справы яго і памяць пра яго захоўваецца з роду ў род (Сірах, 39). Кірыл Вахрамееў, сын выкладчыка Маскоўскай музычнай вучэльні, выхаванец Маскоўскай духоўнай семінарыі, у 1959 годзе прыняў манаства з імем Філарэта Міласцівага. У 1961 годзе ён атрымаў ступень кандыдата багаслоўя, з 1961 года загадваў аспірантурай пры Маскоўскай духоўнай акадэміі, у 1963 годзе ён быў узведзены ў сан архімандрыта, а затым, у 1975 годзе - у сан мітрапаліта. 10 кастрычніка 1978 года ён быў прызначаны мітрапалітам Менскім і Беларускім. Да таго, як Уладыка ўзначаліў Беларускую Праваслаўную Царкву, у ёй было 340 прыходаў і 1 епіскап, а зараз на беларускай зямлі існуе больш за 1, 5 тысячы праваслаўных прыходаў і дзейнічаюць 15 епіскапаў. Мітрапаліт Філарэт спрыяў будаўніцтву новых храмаў і рэканструкцыі старых, дзякуючы яго намаганням былі адкрытыя духоўныя школы, аднавіла дзейнасць семінарыя ў Жыровічах. Ён спрыяў вяртанню беларускай мовы ў багаслужэнне, перакладу Святога Пісання.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Наша слова, 6 (1521) 2021

Наша слова

6 (1521) 2021

У пачатку лютага была створана Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ці адсутнасці ў ёй прыкметаў экстрымізму. Сярод сілавікоў і чыноўнікаў там знайшлося месца і аднаму гісторыку - дырэктару Інстытута гісторыі Акадэміі навук Вадзіму Лакізе. "Наша Ніва" пацікавілася думкамі спадара Лакізы пра магчымае пры-знанне бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім, пра што нядаўна гаваралі прадстаўні... Болей »


pdf
Наша слова, 5 (1520) 2021

Наша слова

5 (1520) 2021

Выдатнае снежнае надвор'е дало магчымасць творчым людзям паказаць плён сваёй работы за летні перыяд. Сучасныя майстры Лідскага аддзела рамёстваў аднавілі ў ткацтве і пашыве адзення традыцыйны сялянскі жаночы касцюм пачатку ХХ ст. на тэрыторыі Лідскага раёна. Прыметна тое, што дэманстрацыя рэплік адбылася ў вясковым асяроддзі, а характэрныя зімовыя ўмовы адпавядалі тагачасным. Нашы прабабулі зімой насілі вельмі зручнае і прыгожае адзенне... Болей »


pdf
Наша слова, 4 (1519) 2021

Наша слова

4 (1519) 2021

У нядзелю 24 студзеня 2021 г. у Менску ў сядзібе ТБМ адбылося чарговае паседжанне рэспубліканскай Рады таварыства. Кворум быў забяспечаны прысутнымі, але, паддаючыся павевам часу, адпрацоўваўся і рэжым анлайн-удзелу. Атрымалася не адразу, але некалькі чалавек, пераважна з Гомельшчыны, усё-такі далучыліся. Тым не менш, над адпрацоўкай гэтага рэжыму яшчэ трэба папрацаваць. Паседжанне пачалося з хвіліны маўчання ў памяць сяброў ТБМ, якія п... Болей »


pdf
Наша слова, 2 (1517) 2021

Наша слова

2 (1517) 2021

Назаўжды ў сэрцах сяброў ТБМ застанецца мужны і верны сябар арганізацыі, адданы сын Беларусі, які з пашанай ставіўся да роднай мовы і лічыў яе адным са сваіх галоўных скарбаў і які да апошніх часоў дзяліўся з паплечнікамі і аднадумцамі сваімі здабыткамі як духоўнымі, так і матэрыяльнымі. 4 студзеня з прычыны каронавіруса пайшоў з жыцця ветэран Другой сусветнай вайны, геолаг, паэт і пісьменнік, адзін з найстарэйшых сябраў БНФ і ТБМ, Фелі... Болей »


pdf
Наша слова, 1 (1516) 2021

Наша слова

1 (1516) 2021

3 студзеня 2021 г., у дзень 75-годдзя Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, Папа Рымскі Францішак прыняў яго адстаўку. Кіраўніцтва Менска-Магілёўскай архідыяцэзіяй пакуль што пераходзіць да Генеральнага вікарыя Пінскай Рымска-каталіцкай епархіі, біскупа Казіміра Велікасельца - ён прызначаны Апостальскім адміністратарам архідыяцэзіі. Казімір Велікаселец нарадзіўся 5 траўня 1945 г. у вёсцы Стараволя Пружанскага раёна цяперашняй Берасцейскай ... Болей »


pdf
Наша слова, 52 (1515) 2020

Наша слова

52 (1515) 2020

Будаваць новую Беларусь на Евангеллі заклікаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас святой імшы на Свята Божага Нараджэння 25 снежня ў Чырвоным касцёле ў Менску Вялікую радасць адчувалі вернікі ў гэты дзень, бо духоўны айцец, адзін з галоўных маральных аўтарытэтаў у краіне, вярнуўся да сваіх дзяцей. Усе прысутныя вернікі горача прывіталі яго несціхаючымі апладысментамі. - Сёння, калі я перасёк мяжу, машына спынілася, я стаў на калені,... Болей »


pdf
Наша слова, 51 (1514) 2020

Наша слова

51 (1514) 2020

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк ухваліў учынак беларускіх скаўтаў, якія зноў даставілі Бэтлеемскі агонь у Менск і іншыя гарады Беларусі. Нягледзячы на эпідэмію і закрытыя межы, скаўты не апусцілі рукі. Дапамаглі ім супрацоўнікі Гарадзенскага Польскага Кансулята і даставілі агонь праз мяжу дыпламатычным транспартам. Вернікі панеслі агеньчык у свае дамы, каб падзяліцца святлом і сагрэць родных і сяброў! Тры дні на перадсвяточных рэкалекцыях... Болей »


pdf
Наша слова, 50 (1513) 2020

Наша слова

50 (1513) 2020

9 снежня споўнілася 60 гадоў з дня нараджэнння беларускага краязнаўца, пісьменніка і педагога Ігара Пракаповіча з Паставаў. Зацікаўленне родным краем пачалося ў Ігара Пракаповіча ў далёкім 1985 годзе, калі ён, выпускнік геаграфічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, вярнуўся са сталіцы на радзіму і быў накіраваны на працу ў невялікую васьмігодку ў вёску Апідамы, што на мяжы з Літвой. Там паспрабаваў ладзіць першыя вандроўкі з вучнямі і ... Болей »


pdf
Наша слова, 49 (1512) 2020

Наша слова

49 (1512) 2020

Пакуль над Беларуссю распасцерлі крылы пандэпія, талерантная рэвалюцыя і неталерантная контррэвалюцыя, унізе Беларусь паціху адзначае 150-годдзе вялікага беларускага мастака Фердынанда Рушчыца. Фердынанд Рушчыц (Фердынанд Эдуардавіч Рушчыц; 10 снежня 1870, маёнтак Багданава Ашмянскага павета, цяпер Валожынскі раён - 29 кастрычніка 1936, там жа) - мастак, графік, тэатральны дэкаратар і педагог. Яскравы прадстаўнік культурных супярэчнасце... Болей »


pdf
Наша слова, 48 (1511) 2020

Наша слова

48 (1511) 2020

Фестываль-конкурс хрысціянскай творчасці "Каласы пад сярпом тваім", прысвечаны У. Караткевічу прайшоў 29 лістапада ў менскай евангельскай царкве "Святло Ісціны". У праграме былі літаратурныя чытанні, спевы, гучалі вершы і ўрыўкі з паэмаў і раманаў пісьменніка, дэманстраваліся творы мастацтва, фатаграфіі. На вечарыне выступілі выкладчык вакалу, арганізатар многіх фестываляў Аляксандр Віслаўскі, оперны спявак і служка евангельскай царквы ... Болей »