Кіштымаў Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Кіштымаў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Мацкевіч Тамара

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Тамара Мацкевіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Каталіцкі веснік, 12 (117) 2020

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

12 (117) 2020

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2020-12

Рэдактар: Місевіч Віктар

Выдавец: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ

Copyright © 2020 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя суайчыннікі! Ужо хутка адыдзе ў гісторыю чарговы год нашага жыцця. Год 2020-ы. Нам вельмі хацелася б, каб разам з ім адышлі ў гісторыю і больш не вярталіся тыя цяжкасці і праблемы, якія ён нам прынёс. Мы молім аб гэтым Бога і спадзяёмся, што нас не пакіне. Таму з вялікай надзеяй сустракаем свята Яго нараджэння - нараджэння Слова, якое “...сталася целам і пасялілася між намі” (Ян 1,14). Менавіта такі адказ дае Бог чалавеку, які церпіць: “...вось Я з вамі ва ўсе дні, аж да сканчэння веку” (Мц 28,20). Я з вамі, каб вас умацаваць, каб даць вам сілу, каб разам з вамі ўзяць крыж. Узяць яго ўжо зараз тут, лежучы ў зімнай стайні, захутаным у матчыну хустку, сярод жывёлаў у іх жолабе з сенам. І сярод цемры трываючага змроку Неба абвяшчае нам вялікую радасць! Радасць з таго, што нарадзіўся доўгачаканы Збаўца. Нарадзіўся Той, хто з’яўляецца “Дарогай, Праўдай, і Жыццём” (Ян 14,6). Хто нясе справядлівасць, любоў і прабачэнне. Той, хто пазней скажа пра сябе: “Я – святло свету. Хто ідзе за Мною, той не будзе хадзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця” (Ян 8, 12). Нарэшце, Той, хто прыйшоў, каб зруйнаваць “мур варожасці” (Эф 2,14), які падзяляе людзей. Таму нябесныя хоры анёлаў заклікаюць пастушкоў, людзей простых і адкрытага сэрца, каб прыйсці і пакланіцца Добраму Пастыру людскіх душаў. Таму зорка вядзе Мудрацоў з усходу, каб сваімі дарамі вызналі веру ў Каралеўскую моц, Святарскую веліч і Людскую годнасць Нованароджанага Валадара.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Каталіцкі веснік, 6 (123) 2021

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

6 (123) 2021

Святы Айцец удзяліў бласлаўленне часткова паралізаванаму ліванскаму спартсмену, які збіраецца ў пешае падарожжа праз Арктыку і падкрэслівае, што “інваліднасць – гэта стан духу”. “Памаліся за мяне, калі будзеш там”, – з такім словамі Папа Францішак звярнуўся да Мішэля Хадада, прафесійнага атлета і Пасла добрай волі ААН у пытаннях аховы навакольнага асяроддзя. Пантыфік сустрэўся з ім падчас агульнай аўдыенцыі, якая 2 чэрвеня прайшла ў ... Болей »


pdf
Каталіцкі веснік, 5 (122) 2021

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

5 (122) 2021

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, вернікі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі! 11 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі, адбыўся пажар, у выніку якога быў моцна пашкоджаны будынак галоўнай марыйнай святыні нашай Айчыны. На вестку пра гэтую трагедыю адразу адгукнуліся людзі розных рэлігій і нацыянальнасцяў, як з Беларусі, так і з-за мяжы, працягнуўшы руку дапамогі беларускім католікам. Ужо цяпер ... Болей »


pdf
Каталіцкі веснік, 4 (121) 2021

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

4 (121) 2021

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Разам з Вамі мы дасягнулі дзесяцігадовага ўзросту газеты “Каталіцкі Веснік”. Я свята перакананы, што гэта стала магчымым выключна праз магутнае заступніцтва Маці Божай і натхненне Духа Святога, Які вее там, дзе хоча. Гэта Ён аўтар тых вашых пабожных думак і ідэй, якія выліліся ў дасланыя нам тэксты вашых лістоў і мэйлаў. Гэта Ён ведае глыбіню нашых сэрцаў і запальвае агеньчык праўды там, дзе цемра імкнец... Болей »


pdf
Каталіцкі веснік, 3 (120) 2021

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

3 (120) 2021

Свята Пасхі мае свой пачатак у гісторыі вызвалення Абранага Богам народа з егіпецкай няволі. Пасха, перажытая Езусам Хрыстом, распачала новую гісторыю – гісторыю вызвалення ўсяго свету з няволі граху і смерці. Гэтая гісторыя праходзіць праз жыццё кожнага з нас і дакранаецца да самай глыбіні душы і сэрца чалавека. На яе можна заплюснуць вочы, але тады мы становімся падобнымі да фараона, які, ігнаруючы папярэджанні Маісея, наклікаў на с... Болей »


pdf
Каталіцкі веснік, 2 (119) 2021

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

2 (119) 2021

Падчас знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі (1772–1917 гг.) дзяржаўная палітыка адносна Каталіцкага Касцёла неаднаразова змяняла свой кірунак. Што датычыцца моўнага пытання, то тут змяніліся два вектары. Першапачаткова выкарыстанне рускай мовы ў каталіцкім набажэнстве наўпрост забаранялася дзяржаўнымі ўладамі. Гэта было выклікана іх страхам перад магчымым распаўсюджаннем каталіцызму сярод праваслаўных вернікаў. Пера... Болей »


pdf
Каталіцкі веснік, 1 (118) 2021

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

1 (118) 2021

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сышоў на пенсію. 3 студзеня 2021 г., у дзень, калі Мітрапаліту МінскаМагілёўскаму споўнілася 75 гадоў, Папа Францішак прыняў яго адстаўку і прызначыў Адміністратара архідыяцэзіі. У афіцыйнай заяве Святога Пасаду гаворыцца: “Святы Айцец прыняў адмову ад пастырскага кіраўніцтва, прадстаўленую Яго Эксцэленцыяй арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, Мітрапалітам МінскаМагілёўскім, у адпаведнасці з канонам 401 ... Болей »


pdf
Каталіцкі веснік, 11 (116) 2020

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

11 (116) 2020

Глыбокапаважаныя святары і кансэкраваныя асобы, Дарагія браты і сёстры! У апошнюю нядзелю літургічнага года Касцёл адзначае ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, жадаем асаблівым чынам прывітаць вас у гэтую ўрачыстасць і скіраваць да вас свой зварот. Бог заклікае кожнага чалавека да святасці. Аднак асаблівыя пакліканні на шляху да святасці — гэта святарскія і манаскія пакліканні, бо яны не толькі с... Болей »


pdf
Каталіцкі веснік, 10 (115) 2020

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

10 (115) 2020

Месяц лістапад мае ўнікальны, спецыфічны клімат задуменнасці. І варта ў хаосе паўсядзённага жыцця, у яго шалёным тэмпе спыніцца на імгненне і паразважаць пра сваё жыццё і яго мімалётнасць. Трэба памятаць, што на гэтай зямлі мы толькі пілігрымы, якія не ведаюць ні дня, ні гадзіны, калі зыдуць са свету. Гэта вялікая таямніца для ўсіх… Многія людзі, занятыя збіраннем скарбаў на зямлі, забываюцца пра Божыя каштоўнасці, неабходныя для збаў... Болей »


pdf
Каталіцкі веснік, 9 (114) 2020

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

9 (114) 2020

Не так даўно адна верніца задала мне пытанне: “Ксёндз Віктар, скажыце, чаму арцыбіскуп Кандрусевіч умешваецца ў палітыку”? Думаю, адказ на гэтае пытанне будзе цікавым і для чытачоў “Каталіцкага Весніка”. Каталіцкім Касцёле, не да канца разумеюць іх місію і заданні. Бачачы біскупа, як той удзяляе сакрамант бежмавання ці наведвае нейкую ўрачыстасць, людзям можа здавацца, што гэта і ёсць асноўная функцыя іерарха – маліцца. На самай справе... Болей »


pdf
Каталіцкі веснік, 8 (113) 2020

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

8 (113) 2020

Браты і сёстры, суайчыннікі! У апошнія дні мы сталі сведкамі нябачанай дагэтуль у нашай міралюбнай і памяркоўнай Бацькаўшчыне напружанасці, звязанай з ходам выбарчай кампаніі і прэзідэнцкімі выбарамі, якая вылілася на вуліцы і плошчы нашых гарадоў. Адбыліся сутыкненні паміж грамадзянамі і супрацоўнікамі сілавых структур. У выніку актыўнага супрацьстаяння ўжо, на жаль, пралілася першая кроў і ёсць пацярпелыя з абодвух бакоў. Упершыню ў ... Болей »