be
pdf

Дзвінскі ўзгорак 19 (124) 2020

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

Віцябляніну Алегу Яфрэменку прысудзілі 4 з паловай гады калоніі за падсечку міліцыянту. 9 снежня суд Першамайскага раёну Віцебску завяршыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 39-гадовага віцябляніна Алега Яфрэменкі. Суд прызнаў яго вінаватым у злачынстве паводле артыкулу 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»). Суддзя Наталля Карабліна прысудзіла Алега Яфрэменку да пазбаўлення волі тэрмінам на чатыры з паловай гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Час знаходжання пад вартай ад 16 верасня залічаны ў час адбывання пакарання. Таксама суд задаволіў пазоў пацярпелага супрацоўніка МУС, які патрабаваў грашовай кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў. Гэта трэці па ліку працэс па крымінальных справах паводле артыкулаў 364 КК і 366 КК ( ужыванне гвалту да супрацоўнікаў МУС і службовых асобаў) у дачыненні да ўдзельнікаў вулічных шэсцяў у Віцебску. Прысуд вынесены Яфрэменку суддзёй Карабліной на сёння самы жорсткі. У апошнім слове абвінавачаны яшчэ раз выбачаўся перад пацярпелым, які пасля падсечкі, зробленай Яфрэменкам падчас сутыкненні пратэстоўцаў з сілавікамі 13 верасня, упаў і падрапаў далоні. Папрасіў Яфрэменка прабачэння і ў сваёй жонкі, якая засталася адна з малым сынам. «Неадэкватна суровы вырак можна патлумачыць толькі адсутнасцю ў адказных за прысуд усялякіх агульначалавечых і прававых нормаў, адсутнасцю ўсялякага здаровага сэнсу.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2020-12
  • Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
  • Copyright: © 2020 by Дзвінскі ўзгорак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org