Новы Час, 46 (705) 2020

Новы Час

46 (705) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-12-04

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Вялікая група насельніцтва робіцца народам тады, калі праходзіць свой унікальны шлях. Той шлях, па якім не хадзіў ніхто дагэтуль у гісторыі. Утварэнне БССР не было ўнікальнай падзеяй — яно капіявала тое, праз што прайшлі іншыя 15 саюзных рэспублік. Не быў самасным і 1991 год, у нейкім сэнсе мы прайшлі па сцежцы, пракладзенай балтыйскімі дзяржавамі. Нават БНФ усе за межамі Беларусі ўспрымалі як пагалосак літоўскага Саюдыса. Але тое, што ў Літве суправаджалася нацыяўтваральным змаганнем, у Беларусі адбылося без высілкаў — мы набылі незалежнасць, якая паўнавартаснай незалежнасцю не была. І толькі цяпер, праз 26 гадоў знаходжаня пад велічэзным прыгнётам, беларусы пачалі пісаць сваю адметную, ні з чым не параўнальную гісторыю. Тую гісторыю, пра якую будуць распавядаць падручнікі будучыні пасля акрэсленых адным радком акалічнасцей выхаду з СССР. Вось гэта і ёсць выпрабаванне, якое робіць насельніцтва народам. Гэта і ёсць тая гісторыя, якая наша, не параўнальная ні з чым. Гісторыя страху і яго пераадолення. Велізарнага страху. Страху, калі ты не ведаеш, ці вернешся дадому, выходзячы ў краму па малако. Страху, калі ў тваім двары гойсаюць апранутыя ў чорнае людзі, работа якіх — цябе прыпужваць. І разам з тым — вялікага разняволення, калі нават пенсіянеры — знямоглыя, цалкам залежныя ад дзяржавы з яе пенсіямі — ідуць на вуліцы і становяцца поплеч з маладымі. Ведаючы, што могуць быць увязненыя без шанцаў выйсці з астрога.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Новы Час, 7 (715) 2020

Новы Час

7 (715) 2020

Раніца 16 лютага пачалася для беларускіх незалежных журналістаў і праваабаронцаў не з кавы. Па ўсёй краіне пранёсся шквал ператрусаў — як у офісах, так і ў прыватных кватэрах. Ад сёмай гадзіны раніцы ў сябраў Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў і іншых актывістаў праходзілі вобшукі. Як стала вядома, яны адбываліся ў межах крымінальнай справы па арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаю... Болей »


pdf
Новы Час, 6 (714) 2020

Новы Час

6 (714) 2020

Колькі ў Беларусі журналістаў незалежных медыя? Крыху больш за тысячу. Колькі разоў са жніўня 2020 года незалежных журналістаў затрымлівалі? Амаль пяцьсот. На сённяшні дзень за кратамі 11 незалежных журналістаў. Прычым 9 з іх — па крымінальных артыкулах. Проста задумайцеся наконт гэтых лічбаў. Першы суд па крымінальнай справе пачаўся 9 лютага. І хаця спадзяванні на здаровы сэнс застаюцца, можна чакаць, што за сваю сумленную працу і жад... Болей »


pdf
Новы Час, 5 (713) 2020

Новы Час

5 (713) 2020

Беларускі рэжым імкліва ператвараецца з аўтарытарнага ў таталітарны. Наўрад ці наверсе ведаюць, у чым адрозненне гэтых тэрмінаў, але там дакладна ведаюць, што, калі атрымаецца аднавіць кантроль, можна будзе яшчэ крыху пратрымацца. Калі яшчэ пару гадоў таму ўлада рэгламентавала толькі нашы знешнія паводзіны, то сёння яна спрабуе кіраваць нашым асабістым жыццём. Дзе гуляць і займацца спортам, з кім сустракацца, у што апранацца, якую пасц... Болей »


pdf
Новы Час, 4 (712) 2020

Новы Час

4 (712) 2020

«Калідор дубінак»: шлях беларускіх уладаў. Даклад аб паліцэйскім гвалце», так называецца дакумент — вынік расследавання, праведзенага ў Беларусі юрыстамі Камітэта супраць катаванняў з 22 жніўня да 12 лістапада 2020 года. У ім падрабязна апісаныя справы трынаццаці грамадзян, якія, як і сотні іншых, пацярпелі ад гвалту з боку ўладаў у перыяд з 9 па 13 жніўня 2020 года. Большасць з пацярпелых былі вымушаныя прайсці праз «калідоры», калі су... Болей »


pdf
Новы Час, 3 (711) 2020

Новы Час

3 (711) 2020

Вы, канешне, усе ўжо ведаеце: у траўні-чэрвені «Мінск-Арэна» будзе стаяць пустая. Ну, магчыма, туды заедзе з канцэртам якінебудзь Стас Міхайлаў ці завітае з чосам Валерый Сюткін — гэтым без розніцы, дзе збіраць грошы, якія не пахнуць. Розніцу адчула сусветная — і не толькі хакейная — супольнасць. І ў выніку яе калектыўных намаганняў Міжнародная федэрацыя (ІІХФ) усё ж такі забрала ў Мінска права правядзення Чэмпіянату свету–2021. Рашэнн... Болей »


pdf
Новы Час, 2 (710) 2020

Новы Час

2 (710) 2020

Пачынаць новае жыццё прасцей за ўсё з 1 студзеня: прачнуўся, зрабіў зарадку, прыняў кантрасны душ і... перагарнуў старонку мінулага. І як пасля гэтага не абвясціць 2021-ы Годам народнага адзінства? Я шчэ жывы класік неяк адзначыў, «што ідэя, кінутая ў масы, — гэта дзеўка, кінутая ў полк». Справядлівасць такога неардынарнага параўнання пацвярджае пошукавік газеты «СБ. Беларусь сегодня», якая апублікавала за першыя сем дзён 2021 года 15 а... Болей »


pdf
Новы Час, 1 (709) 2020

Новы Час

1 (709) 2020

Наперадзе яшчэ адзін няпросты год. Але мы ўжо ведаем, якая ўзнагарода нас чакае, калі пройдзем праз усе выпрабаванні. І мы гатовыя да гэтага. Новы 2021-ы год беларусы сустрэлі сапраўды па-новаму. 31 снежня ў 23.34 (менавіта па такім артыкуле Адміністрацыйнага кодэкса ў 2020-м адседзелі суткі і атрымалі штрафы тысячы беларусаў) ледзь не ў кожным мінскім двары загрукаталі салюты. З вокнаў замігцелі агеньчыкі ліхтарыкаў. Але самае галоўнае... Болей »


pdf
Новы Час, 49 (708) 2020

Новы Час

49 (708) 2020

Ёсць такое выслоўе-праклён, які зазвычай прыпісваюць кітайцам: «Каб ты жыў у цікавыя часы!» Насамрэч, гэты «праклён» выдумаў брытанскі дыпламат Х’ю Нэтчбул-Х’юджэс, які быў паслом Вялікабрытаніі ў Кітаі з 1936 па 1937 гады. Тым не менш, мы сапраўды жывём у цікавы час, у час пераменаў. Наступны, 2021-ы, нягледзячы на тое, што па кітайскім календары гэта год Быка, які перамены не вельмі любіць, для нас будзе такім жа годам перамен, як і... Болей »


pdf
Новы Час, 48 (707) 2020

Новы Час

48 (707) 2020

Шаноўныя чытачы! Вы трымаеце ў руках перадапошні нумар 2020 года. Года, які без перабольшвання можна назваць эпахальным у гісторыі Беларусі. Гэты год мы былі з вамі разам. Мы імкнуліся рабіць сваю працу сумленна і з кожным нумарам прыносіць у ваш дом не толькі свежую інфармацыю, але і надзею на лепшую будучыню для нашай краіны. Нам хацелася, каб кожны нумар «Новага Часу» даваў вам новыя веды і прымушаў задумацца над тым, што адбываецца... Болей »


pdf
Новы Час, 47 (706) 2020

Новы Час

47 (706) 2020

Не ведаючы, як задушыць прагу людзей да волі, справядлівасці і лепшага жыцця, улада з новай сілай пачала змагацца са сцягамі. Іх зрываюць і топчуць, вырубаюць з-пад ільду і высякаюць з дрэваў, зафарбоўваюць і затынкоўваюць, зразаюць і выпальваюць. За іх штрафуюць і саджаюць на суткі. Але кожны дзень яны з’яўляюцца зноў. БЧБ-сцягі, бчб-рушнікі, елкі, снегавікі, сняжынкі, шкарпэткі, ліхтары, гірлянды, дзіцячыя горкі, кветнікі… Бясконцы сп... Болей »