- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінюст адмовіў у рэ-гістрацыі БАРЦ. Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі Грамадзкаму аб’яднаньню «БАРЦ», у лік заснавальнікаў якога ўва-ходзяць вядомыя грамадзкія лідэры: Віталь Васількоў з магілёўскага аб’яднаньня «Кола сяброў», Хрыстафор Жаляпаў зь віцебскай філіі Фонду імя Льва Сапегі, Віктар Карняенка з гомельскіх «Грамадзянскіх ініцыятываў», Іна Кулей зь берасьцейскага цэнтру «Вежа», Сяргей Мацкевіч з цэнтру «Супольнасьць» і Алесь Мілінкевіч з гарадзенскай «Рату-шы». У статутных дакумэнтах адзнача-ецца, што мэтай дзейнасьці аб’яднаньня «БАРЦ» зьяўляецца садзейнічаньне пабудове ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасьці і прававой дзяржавы праз усебаковую падтрымку й разьвіцьцё грамадзкіх ініцыятываў на мяс-цовым роўні. Аднак у афіцыйнай адмове ініцыятарам стварэньня новай аргані-зацыі прадстаўнікі Мінюсту заявілі, што аб’яднаньне ня мае права займацца «распаўсюджваньнем... інфармацыі пра статутную дзейнасьць грамадзкіх арганізацыяў... і аказаньнем ім дапамогі...» (фрагмент)