- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На вокладцы № 2 «Нашай гісторыі” – Януш Радзівіл. Гэта быў чалавек, які бачыў нашу краіну ў саюзе не з Расіяй ці Польшчай, а са Швецыяй. Але гаворка ў нумары не пра гэта, а пра загадку яго партрэта. Іншая вялікая тэма нумара – Юрый Андропаў, адзін з апошніх кіраўнікоў СССР. «Жыццё, Юра, гэта мокрая палуба»: чаму Андропаў не ўратаваў СССР. Іх бацькі былі знакавымі беларускімі дзеячамі. А як склалася жыццё дзяцей? Многія вас здзівяць. Нашчадкі прусаў: дзівосная гісторыя выжывання балцкага анклава каля Ліды. Барыс Беразоўскі: геніяльны маніпулятар Майсей Гутман: яўрэй, што стаяў ля вытокаў БНР. Гісторык Уладзімір Ляхоўскі раскапаў яго лёс. Алеся Луцкевіч пра дзеда Антона: “Я чытала перапіску спецслужбаў і разумела, што нас увогуле не павінна было быць”.