be
pdf

Каталіцкі веснік 10 (115) 2020

Газета Віцебскай дыяцэзіі

Месяц лістапад мае ўнікальны, спецыфічны клімат задуменнасці. І варта ў хаосе паўсядзённага жыцця, у яго шалёным тэмпе спыніцца на імгненне і паразважаць пра сваё жыццё і яго мімалётнасць. Трэба памятаць, што на гэтай зямлі мы толькі пілігрымы, якія не ведаюць ні дня, ні гадзіны, калі зыдуць са свету. Гэта вялікая таямніца для ўсіх… Многія людзі, занятыя збіраннем скарбаў на зямлі, забываюцца пра Божыя каштоўнасці, неабходныя для збаўлення. Часам прымнажаюць матэрыяльныя даброты нездаровымі тэмпамі, часта за кошт сваёй сям, і і ўласнага здароўя. І забываюць, што ўсё мінае. А над мімалётнасцю знаходзіцца Хрыстос, які перамог і ўваскрос, які хоча паставіць нас па правую руку. Мы толькі адзін раз праходзім жыццёвы шлях. Ад нашага сёння залежыць наша заўтра. Аднак не трэба забывацца пра хуткаплыннасць часу! Тое, што пасеем на зямлі, будзем жаць пасля смерці – на працягу ўсёй вечнасці. Цяпер самы час, каб паверыць у Хрыста і ўхапіцца за вечнае жыццё. Цяпер самы час выйсці з цемры на святло. Адкрыемся на Божую ласку, на Яго святло і дазволім, каб менавіта Ён вёў нас праз гэтыя восеньскія дні, каб адорваў вартымі думкамі і натхняў дзеля дабра нашага і нашых блізкіх. Дзеля вечнага жыцця!

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік
Выдаўцы і выдавецтвы: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2020-10
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Выдавец: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Copyright: © 2020 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org