![]() |
![]() |
Месца выхаду: Гродна
Дата выхаду: 2020-09-27
Рэдактар: Салабуда Павел
Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
Copyright © 2020 by Слова Жыцця
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.slowo.grodnensis.by
На ружанцы можна маліцца ў любы час, але месяц кастрычнік прыгадвае нам аб гэтай малітве асаблівым чынам праз свае характэрныя набажэнствы, якія часта пачынаюцца песняй “Завітай, Каралева Ружанца Святога”. Цяперашняя сітуацыя ў свеце, выкліканая жудаснай эпідэміяй каранавіруса, а таксама сацыяльна-палітычная сітуацыя ў нашай краіне і ў многіх нашых сем, ях, закранутых болем і няўпэўненасцю ў заўтрашнім дні, заклікае людзей мабілізавацца, каб выканаць просьбы Маці Божай, выказаныя ў фацімскім пасланні. Марыя шматразова паўтарала ў Фаціме: “Штодня маліцеся на ружанцы, каб выпрасіць мір для свету”. Гэты заклік Марыі скіраваны да кожнага. Асабліва цяпер, калі не ведаем, як складзецца будучыня краіны, калі патрабуем братэрскага паяднання і жаданага спакою на вуліцах сваіх гарадоў. Св. Ян Павел II вельмі часта падкрэсліваў, што Ружанец накіроўвае людскі позірк да Хрыста, робіць нас будаўнікамі міру ў свеце. “Маючы характар пастаяннай, супольнай просьбы, у адпаведнасці з заклікам Хрыста, што трэба заўсёды маліцца і не падаць духам (параўн. Лк 18, 1), ён дазваляе нам спадзявацца, што нават сёння такая цяжкая барацьба, як барацьба за мір, можа быць пераможнай” (Апостальскі ліст “Rosarium Virginis Mariae”).
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця
У Папяльцовую сераду пачаўся чарговы Вялікі пост нашага жыцця. Многія з нецярпеннем ча- каюць гэтага часу, калі зможам дадаць уласныя смуткі да смуткаў церпячага Езуса Хрыста, на- шага Пана і Валадара. Часу, калі здолеем глыбей зразумець тое, што не заўсёды можна цалкам зразумець: жыццё, пакуты, страту самай блізкай асобы... Часу, калі зможам падзякаваць за тое, што маем такога добрага Сябра, які палічыў за лепшае памерці сам, каб мы ма... Болей »
Бог, ствараючы чалавека па сваім вобразе і падабенстве, стварыў яго з любові і дзеля любові. Гэта найважнейшая асаблівасць, якая адрознівае нас ад іншых істот. Любові трэба вучыцца. Дзіця вучыцца ёй у маці і бацькі, якія яго кормяць, песцяць, абдымаюць. Так маленькі чалавек упершыню спазнае любоў, засвойвае яе на ўсё жыццё. Пазней дзіця робіць першыя ўласныя крокі ў напрамку любові. Выражае сваю прыхільнасць, абдымаючы маці за шыю і пры... Болей »
Літургічны ўспамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла, – патранальны дзень і свята ўсіх каталіцкіх журналістаў. Таму дазвольце з гэтай нагоды выказаць удзячнасць за ўсе добрыя словы і пажаданні, якія Вы адрасуеце нам. Як галоўны рэдактар нашай дыяцэзіяльнай газеты ў патранальнае свята я ў чарговы раз усведамляю, што сёння на сродках масавай інфармацыі ляжыць вялікая адказнасць за евангелізацыйную місію. Мы прагнем выконв... Болей »
Канец старога і пачатак новага года прымушаюць падвесці пэўныя вынікі і акрэсліць планы на будучы год. Нярэдка задаёмся пытаннем пра мэтазгоднасць таго, што робім, пра сэнс жыцця і існавання. Шукаючы сваю мэту, мы спрабуем спланаваць шлях, па якім павінны ісці па жыцці. Аднак не заўсёды ўлічваем, што, акрамя нас саміх, ёсць Хтосьці, хто прагне паказаць нам самую лепшую і самую дасканалую дарогу. Дарогу, падрыхтаваную толькі для мяне з к... Болей »
Усяго праз некалькі дзён у духу веры мы будзем перажываць святыя, радасныя гадзіны свят Божага Нараджэння. Ішлі да іх дарогамі Адвэнту – часам рэкалекцый, споведзі, раратніх набажэнстваў, што скіроўвалі погляд на Марыю – Маці Бога і ўсяго чалавецтва. Святкуючы Божае Нараджэнне, мы павінны яшчэ раз паверыць і з верай прыняць сціплы, убогі і вельмі просты спосаб прыйсця Бога ў свет. Не можам даць сябе ашукаць свецкаму ззянню і міражам сап... Болей »
Час сёлетняга Адвэнту з, яўляецца добрай матывацыяй, каб прадпрыняць канкрэтныя дзеянні і напружана папрацаваць над сабой. Разам з чарговымі днямі чування да нас прыходзіць Любоў, а таму варта і нават неабходна належным чынам падрыхтавацца да гэтай падзеі. Кожны, хто ўспрымае сваё жыццё як падрыхтоўку да самай важнай сустрэчы, не толькі адкажа на пытанне “што мне рабіць у Адвэнце?”, але штодня будзе працаваць над недахопамі. Сваімі неда... Болей »
Кожнае пакліканне да святарскага і манаскага жыцця – гэта вялікая таямніца Божага выбару і свабоднага адказу выбранага. Таямніца сустрэчы дзвюх вольнасцей: вольнасці Бога, які кліча, і вольнасці чалавека, які адказвае на заклік. Пакліканне да святарства і манаства з, яўляецца, найперш, дарам – надзвычайным дарам Бо- жай любові, выразам Яго клопату пра чалавека. У Евангеллі чытаем: “Пасля ўзышоў на гару і паклікаў да сябе тых, каго сам х... Болей »
Напэўна, ужо прызвычаіліся, што на кожным кроку рэклама заклікае нас атрымліваць асалоду ад жыцця, не скупіцца і набываць рэчы,“распрацаваныя на аснове найноўшых тэхналогій”. Сённяшняя цывілізацыя – гэта, у пэўным сэнсе, цывілізацыя валодання і навізны. Такім чынам, дарога да сквапнасці ўжо зусім блізкая, а пасланне Езуса “Глядзіце, сцеражыцеся ўсялякай прагнасці” (Лк 12, 15) – вельмі адназначнае. Зразумела, усе гэтыя матэрыяльныя дабро... Болей »
У нядзелю, 11 кастрычніка, у Мінск прыбыў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. У міжнародным аэрапорце беларускай сталіцы афіцыйнага прадстаўніка Папы Францішка ў нашай краіне сустрэлі супрацоўнікі Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі мясцовага Касцёла і дзяржаўных уладаў. Ад імя мясцовага каталіцкага епіскапату Апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча на беларускай зямлі прывітаў Генеральны сакра... Болей »
Свет патрабуе Евангелля! Асабліва сёння, у цяжкія часы. Патрабуе таксама людзей, якія будуць перадаваць яго. Людзей радасных, гатовых дзейнічаць і аўтэнтычных. Тых, хто будзе ўліваць у сэрцы іншых веру, надзею і любоў. Абвяшчэнне Евангелля – місія кожнага. Усе мы пакліканы быць місіянерамі ў сваіх асяроддзях. Краі зямлі знаходзяцца ў нашых сэрцах, дамах і на месцах працы. Мусім быць тымі, хто расказвае пра Бога іншым і такім чынам стано... Болей »