Корбут Віктар

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Віктар Корбут.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Ласько Дзмітрый

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Дзмітрый Ласько.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Новы Час, 33 (692) 2020

Новы Час

33 (692) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-09-04

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Як шмат цудоўных людзей цяпер пакідаюць Беларусь. Як шмат кампаній пераязджаюць за мяжу. Як шмат маіх знаёмых апошнімі днямі пачалі размовы пра эміграцыю... Іх усіх лёгка зразумець. Складана зразумець, напэўна, не іх, а такіх, як я. Недзе год таму пісала, чаму я ніколі не з’еду з Беларусі, і разумею, што за гэтае лета аргументы толькі набралі вагі. Я не ўяўляю, як пасля ўсяго, што мы зрабілі, можна жыць без гэтай краіны. Як можна пакінуць яе. І разумею, што той чалавек, якім я ёсць сёння, — ну, можа, і не надта выдатны чалавек, і якім я сама не ганаруся, але чалавек, які столькі перажыў і так пабачыў жыццё, як не часта выпадае, — гэты чалавек мог узнікнуць толькі ў гэтай краіне. Я ёсць сабой дзякуючы Радзіме і гэтаму неверагоднаму кантэксту. І, думаю, такое адчувае цяпер шмат хто. І, магчыма, за апошні час паболела агрэсіі, злосці, нянавісці — але яна ў мяне накіраваная на строга вызначаныя аб’екты. А да людзей паболела пяшчоты, спагады, увагі. Усіх хочацца абняць, кожнаму дапамагчы, чым магчыма. Як можна жыць недзе ўдалечыні ад гэтых людзей? А галоўнае — навошта? І, можа быць, камусьці гэта для таго, каб спакойна працаваць і годна зарабляць, сядзець па вечарах у бары, лётаць па выходных лоўкостам кудысьці — але ў мяне ў жыцці гэтага было зашмат, мне да такога ўжо не імкнецца. Спакойна хадзіць па вуліцах, не баяцца, адчуваць, што твае правы не парушаюцца і цябе не зневажаюць — гэта, канешне, важна. Але я хачу хадзіць па сваіх вуліцах.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Новы Час, 35 (694) 2020

Новы Час

35 (694) 2020

Я першы раз не патрапіла на нядзельны марш 13 верасня. У раёне Новавіленскай наша калона ў некалькі тысяч чалавек трапіла пад разгон, потым было некалькі спробаў прарвацца праз кардоны — не ўдалося. У дварах, куды нас загналі амапаўцы, усе (УСЕ!) дзверы ў пад’ездах былі адчыненыя. Гэта ратуе ад карнікаў такіх, як я, хто не ўмее хутка бегаць. Паглядзеўшы ўвечары здымкі і рэпартажы з асноўных падзей, парадавалася, што некалькі тысячных к... Болей »


pdf
Новы Час, 34 (693) 2020

Новы Час

34 (693) 2020

Сотні затрыманых, сотні штрафаў, суткі, выкраданні. Так блазны ў балаклавах спрабуюць забіць наш пратэст. А яшчэ яны думаюць, што пераследам журналістаў прымусяць іх замаўчаць. Але праўду не схаваеш. 1 верасня 6 журналістаў — Надзея Калініна і Аляксей Суднікаў (TUT.BY), Марыя Эляшэвіч, Сяргей Шчогалеў, Мікіта Дубалека («Камсамольская праўда ў Беларусі») і Андрэй Шаўлюга (БелаПАН) — былі затрыманыя падчас асвятлення студэнцкіх пратэстаў ... Болей »


pdf
Новы Час, 32 (691) 2020

Новы Час

32 (691) 2020

Што вывела сотні тысяч беларусаў на плошчы? Паводле афіцыйнай версіі, неаднаразова агучанай адзіным палітыкам (АП), — замежныя лялькаводы. Бо ўнутраных прычын для гэтага ў дзяржаве для народа няма і быць не можа. Прынамсі, асабіста ён іх не заўважыў. Але калі прызнаць, што такое тлумачэнне ўтрымлівае хоць бы драбніцу ісціны, то ўсіх дзяржаўных прапагандыстаў неабходна тэрмінова звальняць за прафнепрыдатнасць. Звернемся да бюлетэня «Рэсп... Болей »


pdf
Новы Час, 31 (690) 2020

Новы Час

31 (690) 2020

У ноч з 12 на 13 жніўня масава выпускалі затрыманых з ізалятара на Акрэсціна. Валанцёры, якія дзяжурылі ўначы, паведамілі, што затрыманыя выходзілі збітыя і напалоханыя, а ва ўнутраным дворыку чуліся мужчынскія стогны. «Новы Час» правёў дзень з людзьмі, якія дзяжураць у скверы перад ізалятарам часовага ўтрымання. Затрыманых пачалі выпускаць з ізалятара з дзвюх гадзін ночы да паловы на шостую раніцы. Дзяўчына Алеся, якую саму затрымалі ... Болей »


pdf
Новы Час, 30 (689) 2020

Новы Час

30 (689) 2020

Усё мае сэнс. Усё мела сэнс. І гэта не словы штучнага суцяшэння тым, хто адчувае расчараванне ад падзей 9 жніўня. Гэта квінтэсенцыя адчування таго беспрэцэдэнтнага працэсу, што адбываецца на нашых вачах. А фіцыйныя лічбы перамогі ў «выбарах» і «недапушчэнне сілавога перавароту» вадамётамі-аўтазакамі — здавалася б, ёсць падвойнай, сакрушальнай перамогай рэжыму. І так было б, калі б барацьба, як у папярэднія дзесяцігоддзі, вялася выключна... Болей »


pdf
Новы Час, 29 (688) 2020

Новы Час

29 (688) 2020

Пасланне Лукашэнкі народу і парламенту нездарма было перанесенае на 4 жніўня. І справа не ў тым, што ён ператварыў сваё пасланне ў своеасаблівы «Народны сход». Зрэшты, гэтым разам дэлегатаў на сход не абіралі, а проста звезлі. Менавіта 4 жніўня ў дзяржаўнай прэсе была нарэшце апублікаваная перадвыбарчая праграма Лукашэнкі. Як мы і меркавалі, больш чым напалову пасланне Лукашэнкі ўтрымлівала ў сабе тэзы яго перадвыбарчай праграмы, і гэта... Болей »


pdf
Новы Час, 28 (687) 2020

Новы Час

28 (687) 2020

Раней пасланні кіраўніка краіны да народа і парламента гучалі ўвесну. І было зразумела, чаму яны прысвячаліся — аналізу актуальнай сітуацыі і планам на наступны год. Сёлета Лукашэнка адмовіўся ад такой традыцыі, хаця яго паслання ўвесну сапраўды чакалі — з надзеяй, што ўлада раскажа, як яна будзе змагацца з віруснай навалай і як яна будзе падтрымліваць эканоміку ў час гэтага незвычайнага крызісу. Не дачакаліся. У канцы красавіка Лукашэн... Болей »


pdf
Новы Час, 27 (686) 2020

Новы Час

27 (686) 2020

Пасля таго, як не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу, але зарэгістравалі Ціханоўскую, аб’яднанне гэтых асобаў і іх штабоў у адну каманду было самым відавочным рашэннем. На першы план беларускай палітыкі выйшлі тры жанчыны: Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава. Відавочна, у Адміністрацыі прэзідэнта нешта перамудрылі, калі здымалі з выбараў Бабарыку і Цапкалу. Калі б яны ўдзельнічалі ў выбарах, электар... Болей »


pdf
Новы Час, 26 (685) 2020

Новы Час

26 (685) 2020

Канешне, толькі зацятыя аптымісты думалі, што Цэнтрвыбаркам зарэгіструе Віктара Бабарыку кандыдатам у прэзідэнты. Але, гледзячы на рэкордную колькасць подпісаў, сабраных у яго падтрымку, усе мы сталі крышачку аптымістамі. І думалі: «А раптам пракоціць?» Не пракаціла. Віктар Бабарыка не будзе кандыдатам у прэзідэнты. Адвакаты экс-банкіра сцвярджалі, што з дэкларацыяй аб даходах у прэтэндэнта на прэзідэнта ўсё ў парадку, але ЦВК пабачыў у... Болей »


pdf
Новы Час, 25 (684) 2020

Новы Час

25 (684) 2020

Зразумела, за часам натхнення прыходзіць час нейкага расчаравання. Узрушаныя «рэвалюцыяй подпісаў» беларусы ўрэшце ўсвядомілі, што тых, хто супраць дзейнага кіруючага рэжыму, — шмат. Што яны, беларусы, аб’яднаўшыся, маюць шанец перамагчы. Але пасля з’яўлення гэтага феномену, у «міжвыбарчае зацішша» з усіх куткоў палезлі ныцікі. Узяць, напрыклад, вядомы мем «Саша 3%». Лукашэнка сказаў: «Хіба вы верыце, што ў дзейнага кіраўніка рэйтынг ... Болей »