Новы Час, 27 (686) 2020

Новы Час

27 (686) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-07-24

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пасля таго, як не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу, але зарэгістравалі Ціханоўскую, аб’яднанне гэтых асобаў і іх штабоў у адну каманду было самым відавочным рашэннем. На першы план беларускай палітыкі выйшлі тры жанчыны: Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава. Відавочна, у Адміністрацыі прэзідэнта нешта перамудрылі, калі здымалі з выбараў Бабарыку і Цапкалу. Калі б яны ўдзельнічалі ў выбарах, электарат быў бы хоць крыху, але падзелены: «моцныя гаспадарнікі» завабілі б на свой бок тых, хто за «негвалтоўную барацьбу» і, насуперак усяму 20-гадоваму досведу, лічыць, што пераважную большасць галасоў на выбарах нельга сфальсіфікаваць. За Святланай Ціханоўскай засталася б «вуліца»: тыя, хто ведае, у якой краіне жыве, і для якіх абарона свайго выбару праз Плошчу — справа звыклая і натуральная. Як адзначыў палітолаг Валерый Карбалевіч, «электарат Святланы Ціханоўскай — гэта людзі, якія кіруюцца прынцыпам “хто заўгодна, толькі не Лукашэнка”, а электарат Бабарыкі і Цапкалы хацеў бы рабіць рацыянальны выбар, хацеў бы на чале дзяржавы паставіць эфектыўных менеджараў. Бабарыка і Цапкала якраз у гэтым вобразе і выступалі». Але адбылося так, як адбылося. Хутка была знойдзена і кропка аб’яднання. На мітынгу на плошчы Бангалор тры жанчыны падкрэслілі: асноўная ўмова іх супрацы — гэта вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і правядзенне свабодных і празрыстых прэзідэнцкіх выбараў пасля 9 жніўня.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Новы Час, 15 (723) 2020

Новы Час

15 (723) 2020

Штодзённыя навіны кожны раз прабіваюць дно. Здаецца, далей няма куды, але, аказваецца, ёсць. Штраф за чырвонае паліто, за белыя шкарпэткі з чырвонай палоскай. Суткі за цукеркі. І затрыманне школьніцы за надпіс «Жыве». Закрыццё выставаў і адмена спектакляў. Выкраданні людзей, катаванні на сутках. Беспадстаўныя абвінавачанні і бязглуздыя прысуды. Тое, што адбываецца ў нашай краіне штодня, — нават не абсурд, дакладнага слова гэтаму ўжо ням... Болей »


pdf
Новы Час, 14 (722) 2020

Новы Час

14 (722) 2020

Унутры рэжыму выдатна ўсведамляюць, што «народная любоў» не вяртаецца, і робяць стаўку на сілавое падаўленне без пэўнага, бачнага і пралічанага канца. Гэта нават не рызыкоўная стратэгія, гэта — асуджаная на паразу стратэгія «дзень прастаяць ды ноч пратрымацца», а па сутнасці — толькі зацягванне часу. Развіццё гэтага сцэнара выключае любую міжнародную нармалізацыю, а такім чынам, і доступ да рэсурсаў, акрамя расійскіх, з якімі таксама ... Болей »


pdf
Новы Час, 13 (721) 2020

Новы Час

13 (721) 2020

Якраз 25-м сакавіка датуецца пісьмовае папярэджанне Міністэрства інфармацыі ВУП «Час навінаў» — выдаўцу газеты «Новы Час». Такі вось падаруначак рэдакцыі на Дзень Волі. Што ж, у сённяшніх умовах гэта ўжо нікога не здзіўляе. Камусьці з тых, хто лічыць сябе ўладай і законам, здаецца, што калі ўсіх нязгодных перасадзіць за краты, а незалежныя медыя закрыць ці запалохаць, то ўсё будзе як раней — ціха, рахмана і беспакарана. Шкада, таварышы,... Болей »


pdf
Новы Час, 12 (720) 2020

Новы Час

12 (720) 2020

Што значыла для нашай краіны 25 сакавіка 1918 года? Што будзе значыць 25 сакавіка 2021-га? Паміж гэтымі датамі — 103 гады. Розныя людзі, розныя эпохі. Адна мэта. Тады, у 1918-м, нягледзячы на вайну і голад, беларусы захацелі нарэшце «людзьмі звацца» і жыць у сваёй краіне, вольнай і незалежнай. Каб іх дзеці, унукі і праўнукі маглі ганарыцца, што нарадзіліся і жывуць на гэтай зямлі. Ці не таго ж мы прагнем сёння, праз сто з лішкам гадоў? ... Болей »


pdf
Новы Час, 11 (719) 2020

Новы Час

11 (719) 2020

Шчыра адказваю: не ведаю. Ёсць здагадкі і думкі, але я не хачу іх агучваць хоць бы дзеля таго, каб яны не паўплывалі на чыйсьці настрой. Але ёсць адна рэч, якую я ведаю, — дакладней, перакананы, што ведаю. Асацыяваць так чаканую многімі другую хвалю пратэсту і магчымыя перамены з канкрэтнай датай, няхай гэта будзе 25 сакавіка ці любая іншая, — велізарная памылка або, як варыянт, вынік наўмысных інфармацыйных маніпуляцый з боку спецслу... Болей »


pdf
Новы Час, 10 (718) 2020

Новы Час

10 (718) 2020

На жаль, сёння кожны з нас можа трапіць за краты толькі таму, што любіць сваю краіну і прагне нармальнага жыцця. Але менавіта цяпер мы свабодныя, як ніколі, і маем усе шанцы на гэта нармальнае жыццё. Можна кінуць чалавека за краты — і пазбавіць яго волі, але нельга адабраць у яго свабоду. Гэта добра ведаюць тыя, хто цяпер знаходзіцца па той бок кратаў. Гэта ўсведамляюць і тыя, хто спрабуе жыць па гэты бок. Той водар свабоды — спачатку н... Болей »


pdf
Новы Час, 9 (717) 2020

Новы Час

9 (717) 2020

Чарговы прысуд за праўду. Каця Барысевіч — паўгода, яна будзе за кратамі яшчэ некалькі месяцаў. Арцём Сарокін — 2 гады з адтэрміноўкай на год. У калідоры суда людзі радаваліся вызваленню Арцёма. «Я пачула апладысменты, мне гэта не зразумела, — сказала пасля суда галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава. — Адзіны справядлівы прысуд быў бы — толькі поўнае апраўданне. Бо ні Каця, ні Арцём не здзяйснялі ніякіх злачынстваў». Казаць праўду —... Болей »


pdf
Новы Час, 8 (716) 2020

Новы Час

8 (716) 2020

Раман Руткоўскі, герой відэа, на якім хлопец уцякае ад затрымання на таксі, распавёў «Салідарнасці», што з ім адбывалася апошнія месяцы. Яшчэ нядаўна 19-гадовы Раман Руткоўскі вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізкультуры, марыў стаць трэнерам па самба і адкрыць свой клуб. — У мяне ўсё было распланавана амаль на дзесяць гадоў наперад, — прызнаецца Раман. — Напярэдадні выбараў я быў амаль упэўнены не толькі ў тым, што перамо... Болей »


pdf
Новы Час, 7 (715) 2020

Новы Час

7 (715) 2020

Раніца 16 лютага пачалася для беларускіх незалежных журналістаў і праваабаронцаў не з кавы. Па ўсёй краіне пранёсся шквал ператрусаў — як у офісах, так і ў прыватных кватэрах. Ад сёмай гадзіны раніцы ў сябраў Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў і іншых актывістаў праходзілі вобшукі. Як стала вядома, яны адбываліся ў межах крымінальнай справы па арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаю... Болей »


pdf
Новы Час, 6 (714) 2020

Новы Час

6 (714) 2020

Колькі ў Беларусі журналістаў незалежных медыя? Крыху больш за тысячу. Колькі разоў са жніўня 2020 года незалежных журналістаў затрымлівалі? Амаль пяцьсот. На сённяшні дзень за кратамі 11 незалежных журналістаў. Прычым 9 з іх — па крымінальных артыкулах. Проста задумайцеся наконт гэтых лічбаў. Першы суд па крымінальнай справе пачаўся 9 лютага. І хаця спадзяванні на здаровы сэнс застаюцца, можна чакаць, што за сваю сумленную працу і жад... Болей »