Мастацтва, 5 (434) 2019

Мастацтва

5 (434) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-05

Рэдактар: Каваленка Алена

Выдавец: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»

Copyright © 2019 by Мастацтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.kimpress.by

Калі ідылію вызначаць як мірны, спакойны лад жыцця, то, кажучы пра мой замежны досвед, наўрад ці можна назваць яго пошукам ідыліі, хутчэй наадварот. Магчыма, для кагосьці наладжаны спосаб існавання ў родных сценах — ідэальныя ўмовы для творчай актыўнасці і жыцця. Мне ж больш да душы вобраз качэўніка, ён шукае сабе новую тэрыторыю, мяняе яе, абнаўляе. Мне часам здаецца, што па меры прывыкання да месца мой нейкі ўнутраны адлік часу пачынае тармазіцца, час запавольваецца і я запавольваюся. Вось тады я павінна здымацца з якара. Напэўна, так было ў мяне і з працай: тры гады — у мастацкай школе, тры гады — у мастацкім вучылішчы (час ідыліі)... І гэтага было дастаткова, каб не ўпасці ў руціну, не прыйсці да шаблонаў, не прывыкнуць. Калі вярнуцца да майго перамяшчэння ў прасторы, то першарадным і самым важным матывам змены тэрыторыі і ад’езду ў Бельгію было жаданне выйсці з мясцовага хатняга камфорту. Дома ж заўсёды лепш, дома і сцены дапамагаюць. Да гэтага ў мяне ўжо быў вопыт працы па-за хатнімі сценамі, у гэтым ёсць пэўныя цяжкасці, скажам, гэта як гульня на чужым полі. Цябе ніхто не падтрымае, ты адзін у чужым асяроддзі, свайго роду экстрым. Такая сітуацыя патрабуе пэўных намаганняў і напружання для выжывання. Вось гэтага, мусіць, у большай ступені і хацелася: трапіць у атачэнне, не знаёмае табе, у якiм цяжка, некамфортна, але цікава, таму што ўсе новае — пачынаючы з мовы, адносін, законаў і заканчваючы працэсамі, якія адбываюцца ў мастацтве і якія ты не вельмі ведаеш на той момант...

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Мастацтва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Мастацтва, 10 (451) 2020

Мастацтва

10 (451) 2020

Наша апошняя выстава ў афлайне была летась, у маі, у галерэі «Ў». Гэта «Бязмежнікі». Спачатку мы доўга шукалі само слова. Таму што, па сутнасці, калі б мы апісвалі праект звыклым вакабулярам, то трэба было называць аўтараў мастакамі-аўтсайдарамі. Гэтае слова з агульнавядомага лінгвістычнага набору здавалася нам дыскрымінуючым і абмежаваным. А мэтай выставы было даследаванне межаў таго, што мы называем мастацтвам і каго называем мастако... Болей »


pdf
Мастацтва, 9 (450) 2020

Мастацтва

9 (450) 2020

Ёсць асаблівая асалода сутыкнуцца з чымсьці неверагодным там, дзе гэтага не чакаеш. Скажам, адхіліцца ад заезджанай турыстычнай трасы і натрапіць у вёсцы, якая не на кожнай карце пазначана, на цудоўны храм. Такі, што і вялікі горад мог бы ўпрыгожыць. Ці ўбачыць у музеі, які не згадваецца ў даведніках кшталту «Сто лепшых…», малавядомую (інакш кажучы, вядомую толькі шчыльнаму колу прафесіяналаў) карціну славутага майстра. Альбо адкрыць д... Болей »


pdf
Мастацтва, 8 (449) 2020

Мастацтва

8 (449) 2020

У сярэдзіне 1990-х распачынаецца новая «мастацкая інтэрвенцыя» — у, здавалася б, абсалютна немагчымае асяроддзе — інтэрнэт. Што прывяло да яе? У першую чаргу пытанні дыстрыбуцыі. Сетка Інтэрнэт, з яе дэмакратычнасцю, новымі камунікацыйнымі магчымасцямі (глабальнасць, масавасць аўдыторыі, інтэрактыўнасць), успрымалася як свабодная, незалежная ад арт-інстытутаў пляцоўка для творчай рэалізацыі, і толькі паступова яна стала асэнсоўвацца з ... Болей »


pdf
Мастацтва, 7 (448) 2020

Мастацтва

7 (448) 2020

Пасля прыняцца Палатай і Сенатам ЗША, прэзідэнт Дональд Трамп падпісаў законапраект, які мае на мэце эканамічную дапамогу ў памеры 2 трлн долараў для прадпрыемстваў і працаўнікоў у адказ на пандэмію каранавірусу. Законапраект аб стымуляванні прадугледжвае адначасовыя выплаты ў памеры 1200 долараў ЗША асобным амерыканцам, што зарабляюць да 75 тысяч долараў, плюс дадатковыя 500 долараў на дзіця. Меншыя выплаты пойдуць на больш высокааплат... Болей »


pdf
Мастацтва, 6 (447) 2020

Мастацтва

6 (447) 2020

З-за ад­ме­ны ме­рап­ры­емстваў і ка­ран­ці­ну актыў­на да­па­магае твор­цам пры­ват­ны сек­тар. Kickstarter ства­рыў архіў сай­таў для мас­та­коў — ад леп­шых рэ­сур­саў для дыс­тан­цый­най пра­цы і пе­ра­лі­ку надзвы­чай­ных гран­таў для па­цяр­пе­лых ад кры­зі­су да юры­дыч­най да­па­мо­гі і рэ­ка­мен­да­цый па прад­ухі­лен­ні пры­пы­нення твор­чай пра­кты­кі. The Art Newspaper скла­ла спіс рэ­сур­саў і фі­нан­са­вай да­па­мо­гі, Нью... Болей »


pdf
Мастацтва, 5 (446) 2020

Мастацтва

5 (446) 2020

23 са­ка­ві­ка ўрад Гер­ма­ніі пад­пі­саў па­кет мер, пры­зва­ных да­па­маг­чы фры­лан­се­рам і не­вя­лі­кім кам­па­ні­ям пе­рад­ухі­ліць бан­круц­тва ці вос­трыя пра­бле­мы з лік­від­нас­цю, вы­клі­ка­ныя пан­дэ­мі­яй ка­ра­на­ві­ру­су. Для мно­гіх са­ма­за­ня­тых і не­вя­лі­кіх кам­па­ній у све­це мас­тац­тва і ку­ль­ту­ры гэ­тыя ме­ры мо­гуць ака­зац­ца вы­ра­ша­ль­ны­мі для вы­жы­ван­ня. «Мы ве­да­ем,што па­трэб­на, мы раз­уме­ем а... Болей »


pdf
Мастацтва, 4 (445) 2020

Мастацтва

4 (445) 2020

Пры­ват­ныя му­зеі і га­ле­рэі, твор­цы і ты­ся­чы са­ма­за­ня­тых, што пра­цуюць у све­це мас­тац­тва, су­ты­ка­юцца з экана­міч­най не­ста­бі­ль­нас­цю і, як след­ства,зні­жэн­нем да­хо­даў, бо падзеі ад­мя­ня­юцца,кан­трак­ты разрываюцца, а вы­ста­вы за­кры­ва­юцца. Ура­ды ўсіх кра­ін све­ту на­ма­га­юцца не да­пус­ціць,каб гэ­ты беспрэцэдэн­тны лак­даўн на­нёс шко­ду эка­но­мі­цы,у тым лі­куі яе крэ­атыў­на­мусек­та­ру. Мі­ністр фі­... Болей »


pdf
Мастацтва, 3 (444) 2020

Мастацтва

3 (444) 2020

Міжнародны скульптурны фонд прапануе рэзідэнтуру і стыпендыю для мастакоў, якія спецыялізуюцца на трохмерных творах. Стыпендыя складае 1500 швейцарскіх франкаў у месяц. Журы абярэ пяць аўтараў, у распараджэнні якіх будуць асобныя студыі, агульная працоўная зона і майстэрні. 3D-мастакі могуць падаць заяўку ў рэзідэнцыю пасля завяршэння навучання ў прызнаным універсітэце / акадэміі. У саіскальніка павінен быць прафесійны вопыт (мінімум ад... Болей »


pdf
Мастацтва, 2 (443) 2020

Мастацтва

2 (443) 2020

Сёлета Беларусь разам з усім светам адзначае вельмі важную дату — 100-годдзе з’яўлення ў Віцебску творчага аб’ядання УНО­ВІС, якое здзейсніла рэвалюцыю ў культурным жыцці XX стагоддзя. Век таму мала хто мог асмеліцца прадказаць, што ідэі і творы навучэнцаў і педагогаў Віцебскай народнай мастацкай вучэльні якія згуртаваліся вакол Казіміра Малевіча, назаўжды ўвойдуць у гісторыю. Але ў наш час ужо відавочна, што нават абмежаваная двума га... Болей »


pdf
Мастацтва, 1 (442) 2020

Мастацтва

1 (442) 2020

Формула праекта — дзве падзеі, два аўтара ў кожнай. Першая частка «2х2» была паказаная ў маі ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Куратарка і аўтарка праекта Алена Пратасевіч прадставіла серыю работ Рыты Новікавай «Aqua», якая ў далейшым экспанавалася ў павільёне галерэі ZNYATA на «Восеньскім салоне Белгазпрамбанка». Рыта вывучае прысутнасць элемента «вада», неабходнага і дастатковага, у штодзённым жыцці чалавека. У пары з праектам «Aqua... Болей »