![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2019
Рэдактар: Бартосік Зьміцер, Васількоў Зьміцер
Выдавец: Радыё Свабода
Памеры: 06:16:53
Катэгорыя: Audiobook
Copyright © 2019 by Радыё Свабода
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.svaboda.org
Беларускі ПЭН-цэнтр, Радыё Свабода і Еўрарадыё прадстаўляюць кнігі з шорт-ліста прэміі Ежы Гедройца 2018 года. Кніга - Вінцэсь Мудроў "Забойца анёла" (3 месца прэміі). Пра аўтара: Вінцэсь Мудроў (нарадзіўся ў 1953 годзе) — празаік, аўтар кніг “Жанчына ля басейна” (1992), “Гісторыя аднаго злачынства” (1993), “Зімовыя сны” (1999), “Ператвораныя ў попел” (2005), “Альбом сямейны” (2007), “Багун” (2013), “Албанскае танга” (2016). Лаўрэат прэмій часопіса “Крыніца” і “Залаты апостраф”, прызёр Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў і Таварыства вольных літаратараў.
Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь
Каталёг: Kamunikat.org
На дварэ панаваў красавік, самы яго пачатак. Снег кагадзе сышоў, пазначыўшы ходнікі зыркімі люстрамі лужын. У лужынах мыліся і адчайдушна цвыркалі вераб’і, на пачарнелых шкілетах дрэваў, якія стаялі ўздоўж вуліцы, гракалі вароны, падставіўшы пукатыя грудзіны зыркаму сонцу, і грай гэты сведчыў аб набліжэнні сапраўднай вясны. Сцяпан Галабародзька міжволі прыслухаўся да бязладнага вераб’інага цвыркання і, азірнуўшыся, узбег па сходах. Дзве... Болей »
Гэтая кніга выдадзеная ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2018 годзе (за кнігу Мудроў Вінцэсь. Забойца анёла). Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела “Восень у Вільні”, у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі. Болей »
Сцёпка Гіль, трыццацігадовы светлавалосы мужчына, замкнуў дзверы, спрытна збег па прыступках і нечакана застыў у непаразуменні. Згадаў, што сястра прасіла прыхапіць для маці начную кашулю. Вярнуўшыся, доўга поркаўся ў шафе, шукаючы тую кашулю, урэшце знайшоў і, пхнуўшы ў торбу, ізноў падаўся з кватэры. Хоць і кажуць, што вяртацца — кепская прыкмета, але праз пару хвілін Сцёпку, можна сказаць, падваліла шчасце. Выходзячы з пад’езда, ён л... Болей »
Сіплы гудок скалануў абшар, паблукаў пад высокімі скляпеннямі і замёр, праглынуты бязладным шумам ральганга. — Чё гудят? — запытаўся нехта з майстравых, ляснуўшы абцугамі, і ў адказ яму, аднекуль з супрацьлеглага канца цэха, нема загарлалі: — Ваську Рваного… вагонеткой придавило! Гарачая рэйка хіснулася ў памкненні легчы на рухавыя вальцы, ды так і завісла на ланцугах, асыпаючы долу вогнепырскую акаліну. Майстравыя пераглянуліся, блісну... Болей »
У эфіры нядзельны канцэрт-віншаванне «Жадаю вам», сто дваццаць дзявяты выпуск, — паведаміў урачысты барытон, і Макар канчаткова абудзіўся. Галава балела да божай моцы. Стваралася ўражанне, што ўнутры яе, па мазгавых звілінах, казытліва поўзалі мухі. У роце было як насцана, а да горла, намагаючыся выйсці на-гара, падступаў халодны камяк млосці. Выгаліўшы вочы, Макар каўтнуў даўкую сліну, камяк адступіў, праваліўся на дно страўніка і раст... Болей »
Янка Дудок, шасцідзесяцігадовы дзіцячы пісьменнік, сядзеў на канапе і неадрыўна глядзеў на кніжную паліцу. А калі казаць больш дакладна — на невялічкі, у палец даўжынёй, шыхт напісаных ім кніг. Кнігі стаялі на самым прыметным месцы, паміж зборам твораў Дастаеўскага і чатырохтомнікам Біянкі, і на тле брудна-зялёных тамоў лагодзілі вока сваімі рознакаляровымі карэньчыкамі. Пісьменнік, аднак, глядзеў на тыя карэньчыкі з пакутай і нават з п... Болей »
Сумным восеньскім днём празаік Аскольд Марцэвіч сядзеў за камп’ютарам і пісаў чарговы аповед. Сівенькае, алавянай водцені паўсвятло цадзілася ў вокны, наганяла дрымоту, крывіла абамлелым позехам пісьменніцкі рот, і Аскольд, штохвілі зяхаючы, керхаў ды паціраў задумліва-маршчыністы лабешнік. І пасля кожнага такога позеху кот Патрыцый, які спаў спаў на другім баку манітора, варушыў вухам і ціхенька вякаў. (фрагмент) Болей »
За вокнамі з урачыстай павольнасцю праплылі гарадскія ўскраіны, аўтобус з’ехаў з магістралі і, страсянуўшыся на калдабане, пакаціў па гравійцы. Паабапал дарогі паўстаў вячысты лес, і ў салоне адразу ж стала цёмна. Юрась машынальна паправіў гальштук, скасіў вока на кіроўцу. Рабаціністы малец у кудлатай, што ў таго басмача, шапцы трымаўся рукой за стырно, безуважна пазіраючы на дарогу, і гэтак жа безуважна смактаў папяросу, пускаючы на ко... Болей »
Я прачынаюся ў апраметнай цемры і наструньваю слых. Пад вокнамі, скаланаючы паветра пошчакам конскіх капытоў, едзе брычка, а праз хвіліну па бруку цяжка грукоча хурманка. Неўзабаве хурманка спыняецца і хтосьці сіпата гукае: — Н-но, кур-рва! Міма нас каторы дзень запар возяць параненых жаўнераў. У пакоі холадна. На дыбачках, пацепваючыся ўсім целам, падбягаю да акна, адсоўваю старую коўдру, якую бацька называе мудрагелістым словам «святл... Болей »
Ад самай раніцы ў дзверы пазванілі. Ігнат паспрабаваў расплюшчыць павекі, але яны заліплі і давялося раздзерці пальцамі. Званок паўтарыўся, пры гэтым гучаў настойліва і нецярпліва. — Заяц, — шапянулі сасмяглыя вусны. Вохкаючы, Ігнат споўз з ложка, заляпаў босымі нагамі. Зайца, суседа з пятай кватэры, ён напачатку не пазнаў. Асыпаны ластаўчыннем твар набух, як рошчына ў дзежцы, і вачэй амаль не было відаць. (фрагмент) Болей »